Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
29.09.2011

Агляд адукацыйных навін

- Ці нясуць школьныя нетбукі небяспеку здароўю беларускіх дзяцей? >>>
- Мінадукацыі прапануе ашчадзіць на студэнтах >>>
- Беларусы не гатовыя вучыцца ўсё жыццё >>>
- 31 кастрычніка – 6 лістапада: Універсітэцкія вакацыі ў ЕГУ >>>

29.09.2011

Моладзевы Адукацыйны Цэнтр «Фіальта» пачынае праект «Злавіць сапраўднасць» і прапануе ўсім ахвотным далучыцца да працяглай гульні дзеля новых адкрыццяў і дасягненняў!
Праект ствараецца для маладых людзей, незалежна ад іх перакананняў, прыналежнасці да субкультуры, досведу, ініцыятыўнасці, прафесіі ці светапогляду.
На працягу дзевяці месяцаў праекта мы прапануем ўдзельнікам розныя формы дзейнасці: удзел у трэнінгах, майстар-класах, а таксама магчымасць рэалізаваць уласныя ідэі ў самых розных сферах жыцця (культура, спорт, літаратура, навука, IT, забавы, адукацыя і г.д. ).

29.09.2011

Апошні тэрмін падачы заданняў адборачнага тура – 21 кастрычніка

Ініцыятыўная група Клубу еўрапейскіх настаўнікаў і ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія) і ПАГА «Рух «За Свабоду» запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў аб культурна-гістарычных сувязях Беларусі і Еўропы, паўдзельнічаць у Восьмым рэспублiканскiм конкурсе школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».
Конкурс 2011 года будзе прысвечаны 20-годдзю Вышаградскай групы. Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8–11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурсу і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала можа быць выкарыстана настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваей краіны.

29.09.2011


Заключны этап адбываецца ў актавай зале Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
У фінал конкурсу выйшлі 6 педагогаў Беларусі:
- Алена Гарбар, біёлаг з Гомельшчыны,
- Інэса Зубрыліна, настаўніца англійскай мовы з Дзятлава,
- Ігар Маслаў – намеснік дырэктара і настаўнік фізікі СШ №3 г Гродна,
- Алена Цілюпа – біёлаг з Крычава,
- Дзмірый Шыц – фізік, дырэктар СШ№18 з Полацка,
- Іван Якіменка – матэматык з Барысаўшчыны.

28.09.2011

Агляд адукацыйных навін

- Уладзіміру Коласу – 60! >>>
- Бацькоўскі форум: Адкрытасць і празрыстасць у сістэме адукацыі >>>
- Кітайскую мову ў Беларусі вывучаюць 260 школьнікаў >>>
- Кніга брытанскага прафесара пра сучасную айчынную літаратуру выйшла па-беларуску >>>
- Студэнты захапілі цэнтральны тэлеканал Грэцыі >>>

28.09.2011

3,4 кастрычніка
Беларускі камітэт ICOMOS і Інстытут Польскі ў Мінску запрашаюць на цыкл лекцый, прысвечаных праблемам аховы і кансервацыі помнікаў. Лекцыі будуць чытаць запрошаныя спецыялісты з Польшчы.
Асноўная мэта сустрэчаў – данесці да зацікаўленых асобаў у Беларусі польскі вопыт па кансервацыі архітэктурных, прыродных і археалагічных помнікаў. Уваход на ўсе лекцыі адкрыты.

28.09.2011

Бацькі вучняў 23 мінскай гімназіі зрабілі дзецям беларускія дзённічкі сваімі сіламі. Надрукавалі крыху з запасам, каб пры патрэбе падзяліцца.

28.09.2011

Нашыя дзеткі
У 2 класе дзённікі не абавязковыя. Але ў школах, для лепшай арганізацыі навучальнага працэсу, настойліва раюць набыць гэтак званыя «дзённічкі» – прадукцыю Віцебскай абласной друкарні і Мінскай фабрыкі каляровага друку. Сутнасць праблемы ў тым, што гэтых самых дзённічкаў па-беларуску НЯМА! Яны ж «не абавязковыя»!
Бацькі вучняў 2 класа 23 мінскай гімназіі зрабілі дзецям беларускія дзённічкі сваімі сіламі. Надрукавалі крыху з запасам, каб пры патрэбе падзяліцца.

27.09.2011


Радзевіч А.У., старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі
дашкольнай і пачатковай адукацыі
ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі»


У сучаснай школе набірае сілу кампетэнтнасны падыход. Вызначана цэлая сістэма кампетэнцый, якія ўяўляюць сабой арыенціры ў працы настаўніка і навучэнцаў. Адной з ключавых кампетэнцый (І. А. Зімняя, А. В. Хутарскі) вызначана кампетэнцыя мэтапастаноўкі. Рашэнне праблемы мэтапастаноўкі пачынаецца з ўмення педагога фармуляваць мэты канкрэтнага ўрока.

27.09.2011

Аб’яўляецца набор усіх жадаючых (дашкольнікі, малодшыя школьнікі, падлеткі, дарослыя) у групы па навучанні спартыўным бальным танцам Заняткі будуць празодзіць у Мннску,  зав. Браневы, 15, СШ № 10 (раён пл. Перамогі) .
Заняткі 2 разы на тыдзень. Плата 39000 руб. у месяц. Навучанне на беларускай і рускай мовах.
Кантактныя тэлефоны:  velcom 636–43–08, mts 66–11–712

Старонкі