Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
01.11.2010

Пяцікніжжа Свабоды: кнігі знішчаных савецкай уладай беларускіх пісьменнікаў
Яраш Малішэўскі, Радыё Свабода

29 кастрычніка 1937 года ў Мінску адбылася акцыя, аналагаў якой яшчэ не ведала гісторыя. На працягу ночы былі расстраляныя 22 беларускія літаратары, у наступную ноч яшчэ чацвёра. Каля ста беларускіх пісьменнікаў загінулі ў ГУЛАГУ, не вытрымаўшы здзекаў і ўмоваў жыцця. А ўсяго было рэпрэсавана больш за 500 прафесійных літаратараў. Гісторык Яраш Малішэўскі — пра кнігі пяцёх з гэтага спісу.



29.10.2010

Ад 31 кастрычніка
У нядзелю пачнецца адукацыйны кірмаш у сценах Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
Адукацыйныя прапановы для будучых студэнтаў і іх бацькоў прапануюць усе ВНУ Гродна, а таксама некалькі навучальных установаў з іншых гарадоў краіны. Наведнікі змогуць сустрэцца з кіраўніцтвам ВНУ, прадстаўнікамі студэнцкіх самакіраванняў, наведаць прэзентацыйныя пляцоўкі розных факультэтаў.

29.10.2010

Нарматыўная база; Метадычныя рэкамендацыі; Метадычны матэрыял; Беларуская мова; Беларуская літаратура; Бібліятэка; Для вучня; Каталог сайтаў; Галерэя; Гасцёўня - цяпер на belkabinet.by! Аўтар сайта – настаўніца мінскай СШ №182 Ганна Квасюк.


29.10.2010

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 кастрычніка
Да ўдзелу запрашаюцца: маладыя даследчыкі і навукоўцы; студэнты і магістранты з базавымі ведамі аб федэралізме, шматузроўневым кіраванні, агульнай праблематыцы і транспамежным супрацоўніцтве; супрацоўнікі міжнародных арганізацый альбо няўрадавых арганізацый, завязаныя з транспамежным супрацоўніцтвам. Для ўдзельнікаў есць магчымаць атрымаць стыпендыю, як частковую (пражыванне), так і поўную (пражыванне і транспартныя выдаткі).

Чытаць болей /

29.10.2010

Аўтарка Таццяна Сівец: «Без ведання беларускай мовы не абысціся, калі вы бываеце ў Беларусі або цікавіцеся беларускай літаратурай і культурай. Нашыя ўрокі не будуць абмяжоўвацца толькі вывучэннем лексіка-граматычнага матэрыялу. Разам з гэтым, Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі і абрадамі, пачуць урыўкі з выбітных твораў беларускай літаратуры і многае іншае…"



29.10.2010

Аўтарка Таццяна Сівец: «Без ведання беларускай мовы не абысціся, калі вы бываеце ў Беларусі або цікавіцеся беларускай літаратурай і культурай. Нашыя ўрокі не будуць абмяжоўвацца толькі вывучэннем лексіка-граматычнага матэрыялу. Разам з гэтым, Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі і абрадамі, пачуць урыўкі з выбітных твораў беларускай літаратуры і многае іншае…"



28.10.2010


Прадмет: біялогія
Тэма: рэдкія расліны Беларусі
Выканалі: сябры турклуба «Чарапашкі", кіраўнік Міхаіл Петух
28–30 кастрычніка 2009 г. сябры турклуба “Чарапашкі” пад кіраўніцтвам Міхаіла Петуха здейснілі падарожжа на Блакітныя азёры. У часе вандроўкі яны ўбачылі, што ў ландшафтным заказніку Блакітныя азёры ідзе праца па афармленні тэрыторыі заказніка ўказальнікамі на беларускай мове.

28.10.2010

Інфармацыйныя карткі «Блакітныя шыльды»


Прадмет: біялогія
Тэма: рэдкія расліны Беларусі
Выканалі: сябры турклуба "Чарапашкі", кіраўнік Міхаіл Петух
28–30 кастрычніка 2009 г. сябры турклуба “Чарапашкі” пад кіраўніцтвам Міхаіла Петуха здейснілі падарожжа на Блакітныя азёры. У часе вандроўкі яны ўбачылі, што ў ландшафтным заказніку Блакітныя азёры ідзе праца па афармленні тэрыторыі заказніка ўказальнікамі на беларускай мове. Сіламі старшакласнікаў была знойдзена інфармацыя аб рэдкіх раслінах і аформлена ў выглядзе картак.

Спампаваць /


27.10.2010

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 снежня
У межах праграмы па падтрымцы навучання замежных студэнтаў з развіваных краінаў урад Чэхіі дае магчымасць паспрабаваць сябе ў тамэйшых універсітэтах. Першы год – абавязковае вывучэнне чэскай мовы, а пасля бакалаўрыят ці дактарантура. Магчыма навучанне на ангельскай мове па наступных кірунках: эканоміка, інфарматыка, сельская гаспадарка.

Старонкі