Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
18.10.2010

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 лістапада
Цэнтр паслядыпломнага навучання ў Сафіі прапануе стыпендыі постдактарантам працягласцю ад 2 да 5 месяцаў.
Стыпендыяты павінны ўдзельнічаць у навуковым і сацыяльным жыцці Цэнтра і працаваць над абраным праектам (сацыяльныя і гуманітарныя навукі). 



18.10.2010

21 кастрычніка
Рэспубліканскі і Мінскі абласны саветы, першасная арганізацыя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры г. Вілейка прэзентуюць мультымедыйны дыск “Шляхамі Вілейшчыны”.
Прэзентацыя адбудзецца ў г. Мінску па вул, Мяснікова, 35 (уваход з вул. Берсана, злева ад крамы “Алеся”) а 18-й гадзіне.
Уваход вольны. Мерапрыемства адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі”.


18.10.2010

Інфармацыйны бюлетэнь "Кніганоша" – супольны “твор” Саюза беларускіх пісьменнікаў і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
Вядо­ма, як няпроста своечасова даведацца пра новыя кнігі. Адны друкуюць кнігі па філасофіі, другія – мастацкую літаратуру (творы сучасных аўтараў альбо класікаў), трэція папулярызуюць абсалютна невядомую чытачу гісторыю і культуру беларускага замежжа, а іншыя вы­даюць слоўнікі, даведнікі ды кнігі па гісторыі Беларусі. «Кніганоша» адчыніць дзверы ў багаты свет беларускага су­часнага кнігадрукавання, пазнаёміць з навінкамі літаратуры і аблегчыць вам выбар кніг, якія могуць зацікавіць сучасна­га чытача.

Спампаваць /

18.10.2010


Такую назву мае аўдыёкніга, выдадзеная сталым аўтарам «Твайго Стылю», выкладчыкам Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, сябрам грамадскага аб'яднання «ВІТ» Ігарам Кузьмінічам.
- Я стараўся з самых першых месяцаў жыцця маіх сыноў тлумачыць ім, што вакол іх. Адкуль жа яны могуць даведацца пра свет, як не ад бацькоў?! Я заўсёды быў упэўнены, што яны разумеюць, пра што я расказваю, таму ўкладаў у гэтыя расповяды ўсе свае веды. Аднаго разу я пачуў, як мая жонка Ірына распавядае малому казачку пра вожыка Шук-Шука...

Чытаць болей /

15.10.2010

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 лістапада
Амерыканская Акадэмія ў Рыме запрашае да ўдзелу ў спаборы на атрыманне навучальнай стыпендыі на тэрмін ад 6 месяцаў да 2 гадоў. Пераможцаў чакаюць стыпендыі ў памеры $13,000 на паўгоду і $30,000 на 11 месяцаў, пакой у Рыме і ўтрыманне.
Стыпендыя даецца на навучанне ў наступных кірунках: архітэктура; праектаванне (у т.л.: мода, графіка, дэкарацыя, інжынерыя, асвятленне); кансервацыя помнікаў; архітэктура пейзажу; літаратура; музыка; візуальнае мастацтва; антычнае мастацтва; сярэдневечнае мастацтва; рэнесанс; сучаснае італьянскае мастацтва.

15.10.2010

Трэцяя бясплатная экскурсія па Гродна
16 кастрычніка
На чарговую эксурсію па Гродна, прысвечаную жыццю горада ў савецкі час, запрашае вядомы гродзенскіі гісторык Ігар Трусаў.
Партрэты правадыроў ды чырвань сцягоў... Рух хіпі ды рок-гурты... Беларускія шасцідзесятнікі… Ігар Трусаў і сам меў непасрэднае дачыненне да гродзенскага андэграўнда.
Гэта ўжо трэцяя экскурсія ў межах праекта “У пошуках паўсядзённасці” аб’яднання маладых навукоўцаў “ВІТ”.
Пачатак экскурсіі 16 кастрычніка аб 11 гадзіне. Збор каля помніка Элізе Ажэшцы.

Паводле t-styl.info

14.10.2010

Дэдлайн – 18 кастрычніка
Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу да ролі кожнага чалавека ў дэмакратычным працэсе, а таксама да ролі моладзі ў працэсе дэмакратызацыі. 
Пераможцы трапяць на сустрэчу моладзевай сеткі Сусветнага Руху за Дэмакратыю (леташняя адбылася ў Джакарце, гэтая будзе ў Вільні). Эсэ паўфіналістаў будуць апублікаваныя на сайце WYMD.
 У паўфінал конкурсу выйдуць 15 чалавек, па 3 ад кожнага рэгіёну: Азія, Цэнтральная і Ўсходняя Еўропа і Еўразія, Блізкі Усход і Паўночная Афрыка, Лацінская Амерыка і дзяржавы карыбскага басэйну, а таксама субсахарская Афрыка.
Імёны паўфіналістаў абвесцяць 10 снежня, у Дзень Правоў чалавека.

/ каментаваць

14.10.2010

PowerPoint-прэзентацыя. Клас: 8 клас, ІІ чвэрць. Аўтар: Наталля Цімаховіч, мінская школа-інтэрнат №9.

14.10.2010

PowerPoint-прэзентацыя «Прыдатак як від азначэння». 8 клас, ІІ чвэрць. Аўтар: Наталля Цімаховіч, мінская школа-інтэрнат №9

Старонкі