Архіў навін
Святлана Каўганка
Лета – пара адпачынкаў. Яго чакаюць, выбіраюць прывабныя мясціны. На пачатку кожнага ліпеня многіх настаўнікаў нашай краіны, нібы магніт, цягне да сябе Альхоўка, размешчаная ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці на беразе імклівай рэчкі Страча. Сёлета тут адбыўся чарговы – 21 – летнік фізікаў.
Школа
Наш летнік, у якім, дарэчы, аўтар гэтых радкоў была ўжо 6 разоў, – гэта школа. Тут збіраюцца цікавыя, таленавітыя, апантаныя сваёй працай настаўнікі. Тут набываюцца новыя веды і прафесійныя уменні, перадаюцца адно аднаму прафесійныя знаходкі. Гэтым разам тэмай аўтарскіх курсаў Мікалая Іванавіча Запрудскага былі “Дыдактычныя асновы і практыка эфектыўнай кантрольна-ацэначнай дзейнасці суб’ектаў адукацыйнага працэсу”.
/ каментаваць
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае паўдзельнічаць у творчым марафоне «10.10.10… і гэтак далей…"
Імпрэза адбудзецца – не здзіўляйцеся: 10.10.10 (10 кастрычніка 2010 года)!
Імпрэза пачнецца – трымайцеся: 10.10.10 (у 10 гадзін 10 хвілін 10 секунд)!
Імпрэза працягнецца (калі хопіць сіл): 10.10.10 (дзесяць гадзін…)!
Праграма імпрэзы:
10.10. – урачыстае адкрыццё творчага марафона
10.10. − 17.00. − майстар-класы па hand-made (выраб аўтарскіх упрагожванняў, лялек; валянне поўсці; бісерапляценне; вышыўка; пластыка; арыгамі і г.д.)
/ каментаваць
Пераможцы конкурсу «Настаўнік года» ў школе не затрымліваюцца
Алена Спасюк, naviny.by
У Дзень настаўніка «Беларускія навіны» вырашылі даць слова тым педагогам, якія ў розныя гады ганараваліся званнем «Настаўнік года». Высветлілася, праўда, што ў школе засталіся нямногія з іх:
- Настаўнікі дамагаюцца поспеху і сыходзяць са школы...
- «Тых, хто не гатовы працаваць у школе, трэба адсейваць яшчэ на этапе паступлення»...
- «Настаўнікі ведаюць, як вучыць, стварыце ім умовы»...
- «Гэта няправільна, што ў беларускай школе так шмат жанчын»
- «Калі бацькі аддаюць дзяцей вучыцца на рускай мове, можна казаць аб адсутнасці патрыятызму»...
Чытаць болей / каментаваць
Дарагія сябры, аднадумцы, калегі!
А шчырага сэрца віншуем вас з Днём Настаўніка. Зычым кемлівых вучняў, плённай працы, радаснага адпачынку. Хай мары робяцца планамі, планы – справамі!
Вызначыць масу зямнога шара,
Падлічыць усё да пясчынкі –
У начы падсвядомасці марыў
Розум светлаю аблачынкай.
Я не помню, знакі якія
Мне таемны ліхтарык высвечваў,
Я рашыў! І нібыта закінуў
Шар зямны на худзенькія
плечы.
Заўсёды з вамі, Nastaunik.info
Павіншаваць
Апошні тэрмін падачы заявак - 16 кастрычніка
Фонд “Супольнасць па абмене студэнтамі з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”, фонд “Памяць, Адказнасць і Будучыня” і фонд “Zeit” прапануюць стыпэндыі для беларускіх магістрантаў, якія прыедуць вучыцца ў любы ўніверсітэт Нямеччыны ў летнім семэстры новага навучальнага года: 1 красавіка – 31 жніўня 2011 г.
/ каментаваць
Дадзена: 26 няўрымслівых першакласнікаў: знаёмых адно з адным – і не вельмі. Далікатная першая настаўніца. Неабыякавыя бацькі.
Трэба: стварыць у класе зычлівую атмасферу, даць дзецям пачуццё супольнай каманды, навучыць іх каардынаваць свае дзеянні паміж сабой, засяроджвацца – і разнявольвацца.
Рашэнне: прынесці на заняткі… Парашут!
З каляровым парашутам
Дадзена: 26 няўрымслівых першакласнікаў: знаёмых адно з адным – і не вельмі. Далікатная першая настаўніца. Неабыякавыя бацькі.
Трэба: стварыць у класе зычлівую атмасферу, даць дзецям пачуццё супольнай каманды, навучыць іх каардынаваць свае дзеянні паміж сабой, засяроджвацца – і разнявольвацца.
Рашэнне: прынесці на заняткі… Парашут!
/ глядзець / каментаваць
1–3 кастрычніка ў Беларусі пройдуць Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі, зарганізаваныя грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Акцыя традыцыйна праводзіцца прадстаўнікамі міжнароднай арганізацыі Birdlife International прыкладна ў 30 еўрапейскіх краінах. Для ўдзелу ў акцыі ўсім ахвотным неабходна выйсці на прыроду, палічыць віды птушак, іх колькасць, а таксама колькасць птушак, якіх не атрымалася распазнаць. Усе звесткі неабходна паведаміць у сакратарыят АПБ па тэлефоне ў Мінску (017) 2630613, па мабільных тэлефонах (029) 2230613 (МТС), (029) 1016887 (Velcom), sms на кароткі нумар 0841 або па e-mail: info@ptushki.org. Апошні тэрмін падачы звестак — 16.00 3 кастрычніка.
/ каментаваць
Дэдлайн падачы заявак 30 верасня
Сучасныя студэнты – будучыя кіраўнікі, таму на фэст у Трандхайм (Нарвегія), які адбудзецца 11–20 лютага 2011 г., запрашаюцца таленавітыя і матываваныя студэнты з усяго свету. Удзельнікі змогуць працаваць ў тэматычных групах: палітыка, адукацыя, эканоміка, літаратура, тэатр і інш.
Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў жыллем і харчаваннем, есць магчымаcць пакрыцця выдаткаў на праезд. : http://www.isfit.org/news/articles/15.
Паводле adukacyja.info.