Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
05.03.2009

Беларуская энцыклапедыя Зэльвеншчыны

Унікальная інфармацыйна-краязнаўчая вэб-пляцоўка ствараецца на Зэльвеншчыне.

Пад адным электронным «дахам» сабраныя цікавыя матэрыялы па гісторыі Зэльвенскага раёну, мапы, архіўныя фотаздымкі, літаратурныя творы, мясцовыя кулінарныя рэцэпты, а таксама навіны, якія тычацца гэтага кутка Гарадзеншчыны.

Галоўным рэдактарам Беларускай энцыклапедыі Зэльвеншчыны з'яўляецца вядомы зэльвенскі грамадзкі дзеяч і краязнаўца Юры Качук.


Менавіта ён у свой час заснаваў унікальны па змесьце часопіс «БЭЗ», быў выдаўцом мясцовай газэты «Зяльвяначка», адным з аўтараў кнігі «Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гарадзеншчыны».


Вось што пішуць стваральнікі пляцоўкі ў сваім вітальным артыкуле: «Уявіце сабе, што Мара, якая жыла з намі больш за пяць год, зьдзейсьнілася! І бэз нават у лютым расквітнеў. Мы спадзяемся, што бэз будзе квітнець ужо заўжды, дзякуючы і Вашай, і нашай Веры – Веры ў Дабро. Добрае няхай будзе Вечным, – няхай сціпла і годна квітнее не толькі ў маі, але і, у адрозьненні ад сапраўднага бэза, Заўжды».

Пазнаёміцца са зместам вэб-пляцоўкі можна па адрасе zelva-bez.com.


Паводле www.t-styl.info




03.03.2009

Пошук выхавацеляў

Шукаем 2 педагогаў для працы ў беларускамоўнай групе дзетак 3–4 год у дзіцячым садку ў Сухарава.
Падрабязнасці можна высьветліць па тэл. +375 29 395 73 99

02.03.2009

Летняя школа юных фізікаў у Канадзе

Канадскі інстытут тэорыі фізікі Перыметр (Perimeter Institute for Theoretical Physics) у г. Ватэрлоо (Антарыа) прапаноўвае бясплатныя летнія двухтыднёвыя праграмы Міжнароднай летняй школы юных фізікаў (International Summer School for Young Physicists – ISSYP – 2009) для замежных навучэнцаў ва ўзросце 17–18 гадоў, якія валодаюць англійскай мовай, у перыяд з 8 па 22 жніўня 2009 году.

Інстытут бярэ на сябе выдаткі па знаходжанні і навучанні. Замежныя навучэнцы забяспечваюць праезд туды і назад да міжнароднага аэрапорта Пірсан у г. Таронта, а таксама медыцынскую страхоўку.

Праграмы Міжнароднай летняй школы юных фізікаў Інстытута тэорыі фізікі Перыметр атрымалі афіцыйную падтрымку Канадскай камісіі па справах ЮНЭСКА. Поўную інфармацыю аб інстытуце і яго праграмах можна знайсці на вэб-сайце інстытута – www.perimeterinstitute.ca.


Анкету ўдзельніка і інструкцыю па яе запаўненні можна знайсці па адрасе www.youngphysisists.ca. Апошні тэрмін падачы анкеты – 19 сакавіка 2009 году.

Паводле сайта Міністэрства адукацыі



28.02.2009


Метадычны дапаможнік «Вывучаем мацерыкі, або маленькія адкрыцці на вялікай карце», складзены настаўніцай сярэдняй школы №2 г. Бярозы (Брэсцкая вобл.) Ірынай Пабожнай можа дапамгчы настаўнікам геаграфіі ў сістэмным абагульняючым выглядзе разгедзіць такія геаграфічныя характарыстыкі мацерыкоў, як геалагічная і гідралагічная будова, клімат, склад насельніцтва, гаспадарка і г.д.


Спампаваць матэрыял (0,86 МБ)




28.02.2009


Дапаможнік па геаграфіі мацерыкоў

Метадычны дапаможнік «Вывучаем мацерыкі, або маленькія адкрыцці на вялікай карце», складзены настаўніцай сярэдняй школы №2 г. Бярозы (Брэсцкая вобл.) Ірынай Пабожнай можа дапамгчы настаўнікам геаграфіі ў сістэмным абагульняючым выглядзе разгедзіць такія геаграфічныя характарыстыкі мацерыкоў, як геалагічная і гідралагічная будова, клімат, склад насельніцтва, гаспадарка і г.д.


Спампаваць матэрыял (0,86 МБ)




28.02.2009


Распрацоўка ўрока-канферэнцыі па фізіцы на тэму «Атамы і выпраменьванне», выкананая настаўнікам магілёўскага ліцэя пры Беларуска-Расійскім універсітэце Аляксандрам Плятнёвым. Канферэнцыя як форма правядзення ўрока набывае апошнім часам усё большы распаўсюд і развівае ў вучняў вельмі важныя для жыцця ў дэмакратычным адкрытым грамадстве здольнасці: уменне задаваць і адказваць на пытанні, развіваць дыскусіі, падмацоўваць свае сцверджанні аргументамі і г.д.

28.02.2009


Урок-канферэнцыя па фізіцы «Атамы і выпраменьванне»



Распрацоўка ўрока-канферэнцыі па фізіцы на тэму «Атамы і выпраменьванне», выкананая настаўнікам магілёўскага ліцэя пры Беларуска-Расійскім універсітэце Аляксандрам Плятнёвым. Канферэнцыя як форма правядзення ўрока набывае апошнім часам усё большы распаўсюд і развівае ў вучняў вельмі важныя для жыцця ў дэмакратычным адкрытым грамадстве здольнасці: уменне задаваць і адказваць на пытанні, развіваць дыскусіі, падмацоўваць свае сцверджанні аргументамі і г.д. Варта адзначыць, што такая форма правядзення ўрока надзвычай карысная для настаўнікаў прыродазнаўчых прадметаў, калі падаецца, што распачаць дыскусію складана (усё быццам бы адназначна і дыскутаваць няма аб чым). Таму арыгінальная распрацоўка Аляксандра Плятнёва будзе карыснай не толькі настаўнікам фізікі.



Спампаваць матэрыял (doc, 172 КБ)



27.02.2009

Сустрэча БМА для настаўнікаў

Беларуская Музычная Альтэрнатыва запрашае зацікаўленых настаўнікаў на сустрэчу прысвечаную выкарыстанню музычных дыскаў у настаўніцкай дзейнасці, якая пройдзе ў сярэдзіне сакавіка з удзелам аўтараў кнігі “222 альбомы беларускага року”
В.Мартыненкам і А.Мяльгуём.

Адабраныя настаўнікі атрымаюць камплект дыскаў і кнігі прысвечаныя беларускай музыцы. Арганізатары аплочваюць дарогу.

Зацікаўленыя могуць звяртацца па тэлефоне 6490888, ці на email: w1979@tut.by да 5 сакавіка.




27.02.2009

Школа экалагічнага актывіста-2009

Школа экалагічнага актывіста-2009 распачынае набор удзельнікаў на трэнінгі першага ўзроўню.

Трэнінгі ладзяцца 4–5, 11–12 і 18–19 красавіка. Ахвотным да ўдзелу неабходна абраць адну дату.

Запісацца на трэнінг можна па электроннай пошце ecodomik@gmail.com

Школа экалагічнага актывіста – гэта штогадовыя адукацыйныя семінары і трэнінгі, якія ладзіць грамадскае аб’яднаньне “Экадом”. Яна складаецца з двух узроўняў: пачаткоўцам даюць асноўныя экапаняцці, на курсе для “прасунутых” удзельнікі атрымліваюць магчымасць дастасаваць веды на практыцы.

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




27.02.2009

Нефармальная школа адукатараў запрашае

Рэсурсная праграма навучальных гурткоў абвяшчае набор на ўдзел у Нефармальнай школе адукатараў.

У межах навучання ладзяцца:

– арыентацыйны сэмінар-трэнінг для лідэраў навучальных гурткоў (нефармальная адукацыя дарослых і роля ў ёй навучальных гурткоў (сакавік);

– тэматычны сэмінар прысвечаны аднаму з 6-ці накірункаў дзейнасці навучальных гурткоў: сям’я, гендэрныя аспекты, правы чалавека, прафесійнае развіцьцё, культура Беларусі, экалогія (красавік);

– 2 сэмінары прысвечаныя актуальным для лідэраў навучальных гурткоў тэмам і праблемам (май, кастрычнік);

– правядзеньне ўдзельнікамі 1–2 навучальных гурткоў (лета);

– аднадзённы сэмінар па праектным мэнэджмэнце (верасень);

– напісанне і рэалізацыя асабістага міні-праекта (восень);

– выстава па выніках міні-праектаў (снежань).

Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, даведацца пра новыя формы працы з групамі, пазнаёміцца бліжэй з дзейнасцю грамадскіх аб’яднанняў, а таксама знайсці пляцоўку для рэалізацыі асабістых адукацыйных задумак і мараў.


Усе ўдзельнікі Школы адукатараў, якія будуць прымаць актыўны ўдзел на працягу ўсяго году, атрымаюць сертыфікат.

Арыентацыйныя сэмінары-трэнінгі для Гомельскай, Магілёўскай, Гродненскай і Брэсцкай абласцей запланаваныя на 28–29 сакавіка.

Адбор удзельнікаў ладзіцца па выніках разгляду заяваў на ўдзел.

Апошні тэрмін падачы заяваў на ўдзел – да 8 сакавіка.

Заявы на ўдзел ад жыхароў Гарадзеншчыны прымаюцца на электронны адрас: hrodna.hurtki@tut.by.


Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




Старонкі