Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
24.12.2007

Матэрыял даслаў Барыс Ібрагімавіч Mуха, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзіцячага саду – школы №1 г. Мар’іна Горка Краязнаўчы дыск «Мар'іна Горка – еўрапейскі горад» утрымлівае агучаны слайд-фільм (Power-Point прэзентацыю), які, на жаль, з-за вялікіх памераў змясціць на сайт немагчыма.
Гэты слайд-фільм быў выкарыстаны для правядзення інфармацыйнй гадзіны па тэме: “Мар’іна горка – еўрапейскі горад”. Урок прапануецца для пачатковай школы, старэйшых класаў і музейнай працы ў школе.

24.12.2007

Прафілактыка інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. Лекцыя для падлеткаў

Матэрыял склала Тацяна Нікіфарава, якая выкладае педыятрыю ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Лекцыя ўтрымлівае багаты ілюстрацыйны матэрыял, вытрымкі з заканадаўства, практычныя парады спецылістаў. Напісаная ў форме PowerPoint прэзентацыі, складаецца з 53-х слайдаў.
Матэрыял рэкамендуецца ў дапамогу настаўнікам біялогіі, школьным медработнікам, якія найбольш кваліфікавана могуць данесці веды да падлеткаў, а таксама класным кіраўнікам і старшакласнікам.

24.12.2007

Матэрыял склала Тацяна Нікіфарава, якая выкладае педыятрыю ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Лекцыя ўтрымлівае багаты ілюстрацыйны матэрыял, вытрымкі з заканадаўства, практычныя парады спецылістаў. Напісаная ў форме PowerPoint прэзентацыі, складаецца з 53-х слайдаў.
Матэрыял рэкамендуецца ў дапамогу настаўнікам біялогіі, школьным медработнікам,якія найбольш кваліфікавана могуць данесці веды да падлеткаў, а таксама класным кіраўнікам і старшакласнікам.

21.12.2007

Абмяркоўваем матэрыялы конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка»
Конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка» праводзіўся па пяці намінацыях. Мы атрымалі  больш за 30  аўтарскіх распрацовак. Прапануем пазнаёміцца з матэрыяламі, дасланымі на конкурс, на адмысловай старонцы нашага сайта. Матэрыялы будуць ацэненыя кампетэнтным журы, якое складаецца з экспертаў у галіне адукацыі, грамадскіх дзеячоў, педагогаў. Кожны наведвальнік сайта самастойна можа ацаніць якасць матэрыялаў і выставіць свае адзнакі, а таксама даслаць свае заўвагі і каментары да журы праз e-mail info@nastaunik.eu. На форуме створаны адмысловы раздзел для абмеркавання матэрыялаў. Там Вы можаце пакінуць і падзяку аўтарам, якія даслалі свае працы для агульнага карыстання. Запрашаем!

21.12.2007

Польская гімназія шукае партнёра з Беларусі.
Польская гімназія, якая месціцца ў Кшэціне, хацела б навязаць кантакт з беларускай школай. Гімназія мае школьны еўрапейскі клуб, выкладчыкі і дзеці могуць весці перапіску на англійскай, польскай ці рускай мовах. Звяртацца да пані Барбары Бесяды barbara_biesiada@vp.pl

21.12.2007

Свята для маленькіх беларусаў

Супольнасць «Нашыя дзеткі" (www.dzietki.org) звяртаецца з просьбай дапамагчы ў арганізацыі штогадовай Беларускай Ялінкі:

21.12.2007


Кантрацэпцыя. Лекцыя для падлеткаў

21.12.2007

План урока біялогіі (7 клас), распрацаванага настаўніцай Радунскай гімназіі (Воранаўскі раён, Гарадзенская вобл.) Геленай Белязюн.



Спампаваць матэрыял (doc, 113 КБ)

21.12.2007

Урок "Фактары, якія ўплываюць на раслінныя супольнасці"



План урока біялогіі (7 клас), распрацаванага настаўніцай Радунскай гімназіі (Воранаўскі раён, Гарадзенская вобл.) Геленай Белязюн.



Спампаваць матэрыял (doc, 113 КБ)

20.12.2007


Урок па тэме “In the Lesson”

Урок англійскай мовы (2 клас, па падручніку “Цудоўная шкатулка” пад рэдакцыяй Седуновай Н. М.) Распрацаваны настаўніцай слонімскай гімназіі №1 Ірынай Валынец.

Спампаваць матэрыял (doc, 131 КБ)

Старонкі