Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
09.01.2008

Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №2
лістапад 2007

Кароткі змест бюлетэня:
- праблемны артыкул «Ці заменіць ідэалогія грамадзянскую адукацыю»;
- нарыс Міхася Булавацкага,
- адукацыйныя і метадычныя навіны.
Бюлетэнь цалкам можна спампаваць тут (PDF, 358 kB).

08.01.2008

«Беларусь, Расія, СССР у 1917–1939 гг.»

Інтэграваны ўрок па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі (9 клас), распрацавны настаўніцай талькаўскай школы Наталляй Ільініч.

Cпампаваць матэрыял (doc, 26 КБ)

08.01.2008


Інтэграваны ўрок па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі (9 клас), распрацавны настаўніцай талькаўскай школы Наталляй Ільініч.

Cпампаваць матэрыял (doc, 26 КБ)

08.01.2008

Жыву ў Беларусі і тым ганаруся

План першага ўрока ў 5 класе, прысвечанага Беларусі, распрацавала настаўніца талькаўскай школы Наталля Ільініч

Спампаваць матэрыял (doc, 35 КБ)

08.01.2008



План першага ўрока ў 5 класе, прысвечанага Беларусі, распрацавала настаўніца талькаўскай школы Наталля Ільініч

Спампаваць матэрыял (zip, 17 КБ)

08.01.2008

Стажыраванне ў ЗША па экалагічнай тэматыцы



Абвяшчаецца міжнародны конкурс на стажыраванне ў ЗША у 2007–2008 г.г. EarthCrops прапануе 6-месячны трэнінгавы курс у Сіэтле (штат Вашынгтон, ЗША), які аб'яднае маладых лідэраў пад эгідай вывучэння наступных накірункаў:

– вытрымка экалагічных нормаў, ахова прыроды;

– пабудова эфектыўнай каманды;

– лідэрства.

Удзел у трэнінгавых курсах EarthCrops з'яўляецца бясплатным і не вымагае арганізацыйных унёскаў. EarthCrops бярэ на сабе поўнае забеспячэнне ўсіх выдаткаў удзельнікаў, звязаных з страхаваннем, пошукам жылля (пражыванне ў амерыканскіх сем'ях), харчаваннем, неабходным матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем, а таксама будзе выплочваць штомесячную стыпэндыю. EarthCrops аказвае неабходную падтрымку ў атрыманьні J-1 візы ў ЗША.

Чытаць падрабязней

08.01.2008

Інфармацыйны дзень ў прадстаўніцтве Еўрапейскай Камісіі

Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ва Украіне і Беларусі запрашае ўсіх зацікаўленых кандыдатаў на Інфармацыйны дзень, прысвечаны конкурсу праектаў «Медыя праекты, скіраваныя на асвятленьне працы ЕС у рэгіёнах дзейнасці Еўрапейскай палітыкі суседства і Еўрапейскага інструменту супрацоўніцтва і партнэрства». Мерапрыемства адбудзецца 22 студзеня 2008 году ў Кіеве. Дадатковую інфармацыю пра конкурс можна атрымаць па тэлефонах у Кіеве : +38 (044) 390 80 11 (дад. 109), +38 (044) 390 80 10

08.01.2008

Стажыроўкі для журналістаў

Фундацыя Польска-Чэска-Славацкай Салідарнасці рэалізуе праграму стажыровак і адукацыйных візітаў для журналістаў і рэдактараў друкаваных і электронных СМІ – «Незалежныя медыі".


Падрабязная інфармацыя – на сайце www.spczs.engo.pl.


З пытаннямі звяртайцеся:
00–031 Warszawa, ul. Szpitalna 5/5, III p.,
тэл. (48–22) 828 9128, факс (48–22) 828 9129, fundacja@spczs.engo.pl, spczs@szpitalna.ngo.pl.

08.01.2008

Міжнародная праграма візітаў

ICTE (Міжнародны Цэнтар Навучання Талерантнасці) прымае заяўкі на ўдзел у Міжнароднай праграме візітаў “Навукоўцы і практыкі ў сферы навучання талерантнасці”. Мэта праграмы – падтрыманне гатоўнасці стажораў працаваць з малой супольнасцю для прасоўвання ідэяў талерантнасці, правоў чалавека, павагі да разнастайнасці і сацыяльнай справядлівасці.


Апошні тэрмін падачы заяваў: 21 студзеня 2008 году.


я йнфармацыя разьмешчаная на вэб-старонцы.

08.01.2008

Міжнародная летняя школа па правах чалавека

Хельсінскі Фонд па Правах Чалавека абвяшчае набор на 19-ю Міжнародную летнюю школу па правах чалавека, якая адбудзецца ў Варшаве-Мядзешыне з 21 па 29 ліпеня 2008 году.


Заяўку на ўдзел можна спампаваць тут.

Праграма летняй школы знаходзіцца тут.

Падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце

Старонкі