Архіў навін
Уладзімір Арлоў і Генадзь Бураўкін пра выключэнне твораў з школьных праграм.
Уладзімір Арлоў: «Адбылася татальная “зачыстка” школьных праграм ад усіх маіх тэкстаў і прычынай з'яўляецца не толькі мая асоба. Прычына ў саміх тэкстах. Мае гістарычныя апавяданні для моладзі фармуюць нацыянальную свядомасьць маладых людзей. Па меркаванні нашай улады гісторыя Беларусі пачалася не ў дзесятым стагоддзі, а тады, калі прыйшоў да ўлады Аляксандр Лукашэнка».
Лаяльнасьць пісьменнікаў да ўлады не павінна быць крытэрам каштоўнасці пісьменьніка, упэўнены паэт Генадзь Бураўкін.
Артыкул настаўніцы сярэдняй школы №5 Наваградка Таццяны АНАЦКІ пра вандроўку ў Баранавічы і на радзіму Паўлюка Багрыма.
Артыкул цалкам
У новавыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў Купалы, Быкава, Шамякіна. Затое ёсьць Чаргінец і Аўруцін.
Аналіз новых праграм па літаратуры робіць знаны педагог і літаратуразнаўца Лявон Баршчэўскі.
Пачало здзяйсьняцца тое, пра што гаварылася ў незалежнай прэсе на пачатку году. У новавыдадзеных праграмах па беларускай і расійскай літаратуры для сярэдніх школаў (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2007) выразна праглядаюцца сляды ўсёмагутнае цэнзуры і «нястомнай дзейнасці» чаргінцоўскага Саюзу пісьменьнікаў. Першае, што кідаецца ў вочы пры пабежным праглядзе праграмаў па беларускай літаратуры, — гэта поўная адсутнасць якіх‑кольвечы згадак пра купалаўскіх «Тутэйшых» ва ўсіх раздзелах праграмаў. Вось жа, Купала і атрымаў падарунак на сваё 125‑годзьдзе ад сучасных «тутэйшых» ды іх памагатых! >>>
Сёлета ў беларускіх школах і гімназіях г. Мінска павялічылася колькасць першакласнікаў.
Вось папярэднія лічбы набору ў першыя класы, якія атрымала Таварыства беларускай школы, абзваніўшы дырэктароў школаў 29 жніўня. У дужках для параўнання падаецца колькасць вучняў, якія прыйшлі вучыцца ў гэтыя ж школы летась.
- СШ №60 – 34 (21) – сфармаваныя 2 класы;
- гімназія №4 – 83 (70) – сфармаваныя 4 класы;
- гімназія №9 – 40 (40) – сфармаваныя 2 класы;
- гімназія №14 – 86 (65) – сфармаваныя 4 класы;
- гімназія №23 – 40 (40) – сфармаваныя 2 класы;
- СШ №190 – 16 (14) – сфармаваны 1 беларускі і 2 рускіх класы;
- СШ №89 – пакуль невядома (25) – 1 клас ужо сфармаваны;
- СШ №2 – 38 (--) – сфармаваныя 2 класы.
Сёлета беларускія школы не здолелі прыняць усіх жадаючых. Бацька дзяўчынкі, што ідзе ў гімназію №23, паведаміў, што было вельмі шмат ахвотных, нават у так званыя кітайскія класы, абы дзеці вучыліся па-беларуску. Бацькі з задавальненнем аддаюць сваіх дзетак у беларускамоўныя школы, але мяшаныя бераруска-рускія школы маюць праблемы з наборам ў беларускія класы. Досвед паказвае, што калі ў беларускамоўнай школе з'яўляюцца рускія класы, яна паступова ператвараецца ў рускамоўную. Бацькі не вераць, што дзецям у такіх школах удасца давучыцца па-беларуску да 12 класа.
Па дадзеных канцылярыі ТБШ
Пра мову і закон
Бланкі для цэнтралізаванага тэставання на беларускай мове прапануе выдаць Канстытуцыйны суд Беларусі. Такая прапанова была накіраваная ў Савет Міністраў. Праз год паглядзім, ці прытрымліваецца Савет Міністраў Канстытуцыі, або толькі розныя ўказы ды дырэктывы адсочвае. А раптам прыслухаецца да асноўнага закону краіны, і будзе ў нас як, напрыклад, у Бельгіі, дзе таксама дзвюхмоўе: на кожнай паперцы, указальніку, нават цукерачнай абгортцы ўсе надпісы дублююца па-французску ды па-фламандску. Я ўжо не кажу пра алімпіядныя заданні для вучняў, зборнікі задачаў ды сайт міністэрства адукацыі. Бо дзвюхмоўе паводле закону – гэта каб грамадзянін мог выбраць, як зручней, а не чыноўнік, які хавае сваю некампетэнтнасць і не толькі ў моўных пытаннях. >>>
Цудоўны сайт на беларускай і англійскай мовах. Прычым тэкст падаецца адначасова на агульнай старонцы для зручнасці. Утрымлівае навуковы матэрыял, выкладзены даступнай мовай, бібліяграфію, цудоўныя малюнкі, тэрміналагічныя спасылкі. Будзе карысны настаўнікам і зацікаўленым вучням і студэнтам, якія хочуць быць уключаныя ў сусветную адукацыйную і навуковую прастору.
Адрас сайта : http://www.ehd.org/resources_bpd_documentation.php?language=10
Дзе ўзяць праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання?
На сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі з'явіліся праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Запампаваць праграмы можна тут .
Праграмы заняткаў па інтарэсах, факультатыўных заняткаў і курсаў па выбары (у аўтарскай рэдакцыі) таксама можна спампаваць адсюль, з гэтага ж сайту.
ТЫДНЁВАЯ ПАЕЗДКА Ў ЧЭХІЮ ДЛЯ АКТЫВІСТАЎ БЕЛАРУСКІХ ГРАМАДСКІХ ЭКАЛАГІЧНЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ
З 29.10.2007 па 03.11.2007 Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Грамадзянская Беларусь» будзе праводзіць адукацыйны візіт для беларускіх грамадскіх арганізацый, дзейнасць якіх звязана з аховай навакольнага асяроддзя, з мэтай іх знаёмства з чэшскімі арганізацыямі экалагічнага кірунку і іх праектамі. У рамках візіту ўдзельнікі змогуць сустрэцца з актывістамі чэшскага “Greenpeace” (www.greenpeace.cz),аб'яднання «Тэрэза» (эка-праекты ў школах, фармаванне пачуцця адказнасці за навакольнае асяроддзе ў моладзі, www.terezanet.cz), незалежным сацыяльна-экалагічным рухам (www.nesehnuti.cz), прадстаўнікамі Інстытута эка-палітыкі (www.ekopolitika.cz), эка-юрыдычнай кансультацыі (www.eps.cz) і шматлікімі іншымі арганізацыямі, даведацца пра іх дзейнасць, наладзіць кантакты для далейшага супрацоўніцтва.
Зацікаўленым у стажыроўцы просьба даслаць сваё кароткае рэзюмэ (1 старонка) і дэталёвы матывацыйны ліст (1–2 старонкі) на беларускай, рускай або англійскай мове на адрас stypendyi@seznam.cz (з пазнакай тэмы: eco_visit_CR).
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30.09.2007
Цэнтральна-Еўрапейскі Універсітэт (CEU) і Open Society Institute (OSI) абвяшчаюць набор для ўдзелу ў праграме стажыровак JUSTICE INITIATIVE FELLOWS у 2008–2010 гг.
Праграма накіраваная на далейшае развіццё сеткі юрыстаў і актывістаў, якія працуюць над праблемамі правоў чалавека на міжнародным узроўні. Патэнцыйныя студэнты павінныя быць вылучаныя на ўдзел у праграме адной з НДА, якая непасрэдна займаецца пытаннямі правоў чалавека. Праграма ўяўляе сабой двухгадовую праграму навучання і стажыровак: першы год праходзіць за атрыманнем магістарскай ступені права ў Цэнтральна-Еўрапейскім Універсітэце, Будапешт, Венгрыя, а другі год – у працы ўнутры той арганізацыі, што намінавала студэнта. Апошні тэрмін падачы заявак: 15 студзеня 2008 г. Падрабязнасці глядзіце на сайтах: http://www.justiceinitiative.org і http://www.ceu.hu/legal/osji_prog.html