Архіў навін
Новы бюлетэнь для настаўнікаў
Шаноўныя калегі!
Прапануем вашай увазе бюлетэнь «Куток настаўніка», выдадзены ГА «Адукацыйны цэнтр ПОСТ». Спадзяемся, што ён стане вашым добрым спадарожнікам поруч з нашым «Настаўнікам»!
Спампаваць pdf-файл (343 КБ) можна тут.
Генадзь Бураўкін аб «правінцыйнасці» беларускай літаратуры:
Нацыянальны музей гісторыі і культуры праводзіць дабрачынную акцыю
Хутка надыходзіць час навагодніх святаў і школьных ранішнікаў. Таму сцэнары, дасланыя Сяргеем Сівым, будуць, як ніколі, дарэчы.
Сцэнар «Раз, два, тры – елачка, гары!», распрацаваны настаўнікам Вайнілаўскай базавай школы Чэрвеньскага раёна Г. П. Аўласенкам.
Сцэнары да свята Новага году
Хутка надыходзіць час навагодніх святаў і школьных ранішнікаў. Таму сцэнары, дасланыя Сяргеем Сівым, будуць, як ніколі, дарэчы.
Сцэнар «Раз, два, тры – елачка, гары!», распрацаваны настаўнікам Вайнілаўскай базавай школы Чэрвеньскага раёна Г. П. Аўласенкам.
Метадычныя матэрыялы для сацыяльных педагогаў і класных кіраўнікоў
На сайце www.belinternat.org з'явіліся метадычныя матэрыялы па прафілактыцы ВІЧ/СНІД у дапамогу сацыяльным педагогам, класным кіраўнікам і іншым асобам, якія добраахвотна ці па службовых абавязках праводзяць заняткі па СНІД, выдадзены грамадскім аб'яднаннем «Фокус-група»
Метадычны дапаможнік «Рызыка ці норма (pdf, 470 КБ)
Абвярджэнне
Раней на сайце мы паведамлялі аб сустрэчы ў Светлагорску па тэме сайту http://www.uff-by.org/ На жаль, з арганізацыйных прычынаў гэтае мерапрыемства пераносіцца.
Прыносім прабачэнні за недакладную інфармацыю.
Праграма школьных і моладзевых міжнарожных абменаў.
Нямецкі фонд «Памяць, адказнасць і будучыня», які раней займаўся выплатамі грашовай дапамогі ахвярам фашызму, распачынае новую праграму Europeans for Pease для падтрымкі школ і моладзевых груп з Беларусі.
Міжнародны спабор дзіцячых малюнкаў
Праграма ААН па праблемах наваколля (ЮНЭП) ладзіць 17-ы спабор дзіцячых малюнкаў на тэму захавання прыроднага наваколля – „Змены клімату: нашыя дзеянні, накіраваныя на змяншэньне негатыўных уплываў”.
Працы мусяць быць дасланыя ў рэгіянальны офіс ЮНЭП у Жэневе.
Тэрмін атрымання працаў – да 15 студзеня 2008.
Падрабязная інфармацыя размешчаная тут.