Архіў навін
Які заробак у настаўніка?
Ва ўстановах адукацыі ў першым паўгоддзі гэтага года атрымлівалі 683 тысячы, прычым настаўнікі мелі 727 тысяч, а прафесарска-выкладчыцкі склад – болей за мільён.
Сярэдні бюджэтны заробак у Мінску – 848 тысяч рублёў. Заробак дактароў – 974 тысячы, у сярэдняга медперсаналу – 639. Сярэдняя зарплата работнікаў культуры і мастацтва склала ў першыя шэсць месяцаў года 737 тысяч рублёў, у прыватнасці, артысты атрымлівалі 712 тысяч, перадае агенцтва “Мінск-навіны”.
Наперадзе па заробку работнiкi апарату дзяржаўнага кiравання.
У Гродне і Магілёве бацькі ствараюць у садках беларускамоўныя групы. Далучайцеся!
Звычайна ў такія групы аддаюць сваіх дзетак людзі неабыякавыя да іх адукацыі, дагляду і выхавання. Ды і выхавацелькі падбіраюцца самыя лепшыя, якія да справы ставяцца «з душой». Калі хочаце, каб вашае дзіцятка мела прыстойны асяродак, а Вы асабіста пашырылі кола сяброў і аднадумцаў, далучайцеся!
Больш пра магілёўскую ініцыятыву
Больш пра гарадзенскую ініцыятыву
Сайт «Нашыя дзеткі"
Куды пайсці вучыцца рэпрэсаванай моладзі.
Камітэт абароны рэпрэсаваных працягвае прымаць дакументы ад рэпрэсаванай моладзі, якая з палітычных матываў не мае магчымасці навучацца ў Беларусі. Асобныя студэнты ўжо вучацца ў Чэхіі, Германіі, Латвіі, Эстоніі, Румыніі, Францыі і Вялікабрытаніі. Працягваюцца і тры вялікія праграмы: ва Ўкраіне па стыпендыі Еўракамісіі, у Літве ў Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэце і ў Польшчы, праграма імя Кастуся Каліноўскага. На навучанне ва Ўкраіну прымаюць дакументы да 17 жніўня. Ужо запісалася больш за сорак чалавек. Больш як дзесяць асобаў мяркуюць вучыцца ў Літве. А на студэнцкую праграму імя Каліноўскага сёлета прэтэндуюць 70 чалавек. Нагадаем, летась навучацца паехалі 239 студэнтаў.
на сайце http://salidarnasc.org/news.php?id=185
Пра стыпендыі, якія можна атрымаць для навучання за мяжой, чытайце тут
Веласіпедны прабег па Гомельскай вобласці
15 – 20 жніўня адбудзецца турысцкі прабег на веласіпедах маршрутам: Гомель – Жлобін – Парычы – Акцябрскі (Рудабелка) – Петрыкаў – Тураў – Жыткавічы. Вяртанне з Жыткавічаў на цягніках. Кіраўнік прабегу – Анатоль Іллінчык, заслужаны геолаг Беларусі. У праграму падарожжа ўваходзяць сустрэчы з цікавымі людзьмі, наведванне памятных мясцінаў, адпачынак у намётавым летніку, спевы і шчырыя гутаркі каля вогнішча. У велапрабег запрашаецца моладзь.
Адпачыць і пазнаёміцца запрашаюць у Люблін
Фундацыя «Шчаслівае дзяцінства» з Любліна (Польшча) запрашае моладзь да ўдзелу ў праекце Еўрапейская тоеснасць моладзі і культура рэгіёнаў.
Тэрмін: 29.07- 05.08.2007
Узрост: 16 – 25 год
Краіны-ўдзельніцы: Чэхія, Польшча, Украіна, Беларусь Колькасць удзельнікаў ад кожнай краіны: 10 чалавек >>>
Адукацыйныя стажыроўкі ў Кракаве
Арганiзацыя Agency for international initiatives запрашае прыняць удзел у адукацыйнай праграме (тэмы: Еўрапейскi звяз, правы чалавека, НДА), якая пройдзе ў горадзе Кракаў (Польшча).
Стажыроўкi адбудуцца ў тры этапы: з 10 па 19 верасня 2007г., з 17 па 26 кастрычнiка 2007г., з 07 па 16 лiстапада 2007г.,
Вы можаце вылучыць зручны для вас час удзелу, паведамiўшы аб гэтым у анкету . Аформiць заяўку можна толькi на адну з стажыровак прапанаваных вышэй. >>>
Метадычны летнік настаўнікаў фізікі
Адбыўся чарговы метадычны летнiк настаунiкау фiзiкi, якi праводзiцца у вёсцы Альхоўка Астравецкага раёна. Як кажуць фізікі, гэта сапраўдная фiзiчная Мекка, якая прыцягвае да сябе мацней, чым прыцягваюцца пратоны да нейтронаў у ядры атама. Гэта месца, якое пранiзана паветрам творчасцi, генерацыi i рэалiзацыi самых свежых педагагiчных iдэй.
Агляд адукацыйных навінаў за тыдзень
- БДУ ў Топ-3000 найлепш прэзентаваных у Сеціве ўніверсітэтаў свету — на 1663 месцы. Ніводзін іншы беларускі ўніверсітэт нават не трапіў у спіс 3000. Бліжэйшыя па рэйтынгу беларускія ВНУ — Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт займаюць толькі 3161 і 4514 месцы адпаведна. >>>
- Нягледзячы на перавод выкладання гiсторыі на рускую мову, здаваць цэнтралізаванае тэставанне па гісторыі на беларускай мове пажадала 73 працэнты абітурыентаў.
Каб атрымаць 100 балаў на тэсце, трэба чытаць Быкава і слухаць NRM
Паводле Нашай Нівы
Еўрарадыё паразмаўляла з выпускнікамі, якія здалі тэсты на 100 балаў і зрабілі гэта без дапамогі рэпетытараў. >>>
ХІI моладзёвая археалагічная экспедыцыя
(Светлагорск, Гомельская вобласць)
30 ліпеня – 12 жніўня 2007 г. ў г. Светлагорску арганізуецца чарговая маладзёвая археалагічная экспедыцыя. Месца археалагічных раскопак: каля вёскі Адрубы Кабанаўскага сельскага Савета Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Экспедыцыю наладжвае грамадскае аб’яднаньне “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны”. Раскопкамі кіруе навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (г. Мінск). Прыём заявак на ўдзел у экспедыцыі – да 15 ліпеня.