Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
23.11.2009

Настаўніца пачатковых класаў гарадзенскай школы №10 Ірына Сыско, знаёмая карыстальнікам сайта па сваіх распрацоўках у галіне навучання беларускай мове і выхавання любові да яе, вырашыла падзяліцца досведам са сваімі школьнымі калегамі, а таксама з настаўнікамі гімназіі №2 г. Ваўкавыска.
Вынікам сталіся адукацыйныя семінары, аб якіх вы можаце прачытаць тут.

23.11.2009

А. Кулаева, Т. Мацкевіч
Адной з самых эфектыўных формаў грамадзянскай адукацыі ёсць семінар. А лепш – серыя семінараў-трэнінгаў, якія дазваляюць паступова фармаваць грамадзянскія навыкі і кампетэнцыі.

23.11.2009

Сцэнарый трэнінгу будзе карысным як настаўнікам, так і метадыстам, школьным псіхолагам і сацыяльным педагогам для фармавання ўмення прыняцця рашэння і прадпрымальніцкіх навыкаў, умення аргументаваць і бараніць уласную думку. Падчас трэнінгу выкарыстоўваецца шэраг актыўных метадаў (мазгавы штурм, кейс-метад, «дрэва мудрасці", дэбаты).
Аўтар – польская метадыстка Уршуля Малек.

22.11.2009

Набор у вучэбны гурток

Сярэдневечны Вулічны Тэатр “DiGrease's Buffoon Theatre”
(www.medievalbelarus.org/bel/) запрашае ўсіх жадаючых ў вучэбны гурток па вывучэнню дысцыпліны Фізічнага тэатру і Сольнага
Танцавальнага Перфоманса.


У праграме навучання:


Рэлаксацыя, цялесныя тэхнікі, зняццё фізічных і ментальных заціскаў;

Кантактная імправізацыя;

Пантаміма;

Акрабатыка;

Сольны танцавальны перфоманс;

«Пластыка Пачвараў";

Спантанная імправізацыя;

Сцэнаграфія і драматургія спектаклю.

Заняткі па чацьверах, ў раёне Кіеўскага Скверу. Заняткі платныя,
узрост ад 14 гадоў.


Па пытаннях пішыце fireshow@tut.by




21.11.2009


Урок для 6 класа, прэзентаваны на метадычным летніку «Альхоўка-2009». Аўтар – настаўніца Дзмітраўскай школы-садка Клічаўскага раёна Кунцэвіч
Раіса Уладзіміраўна
.

Спампаваць прэзентацыю (ppt, 5,8 МБ)



21.11.2009


Урок-гульня «Марскі бой»

Урок матэматыкі для 6 класа, прэзентаваны сёлета на метадычным летніку «Альхоўка». Аўтар – настаўніца Дзмітраўскай школы-садка Клічаўскага раёна Кунцэвіч
Раіса Уладзіміраўна
.

Спампаваць прэзентацыю (ppt, 5,8 МБ)



21.11.2009


Асобы беларускай адукацыі: Галіна Сухава і Вольга Брыч
На гарбату да Настаўніка.інфо завіталі фіналісткі сёлеташняга «Крыштальнага жураўля», сталыя аўтаркі сайта — Галіна Сухава і Вольга Брыч. Якія, дарэчы, пазнаёміліся і пасябравалі акурат на нацыянальным конкурсе настаўніцкага майстэрства.
Галіна Сухава Галіна Сухава — настаўніца беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі № 5 г. Віцебска.
Настаўнічае 15 гадоў — пасля Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
На Nastaunik.info выкладзены яе матэрыялы: урок для 6 класа на тэму «Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2 скланення адзіночнага ліку роднага склону»; тэхналагічная карта ўрока па беларускай мове для 9 класа па тэме «Канструяванне складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак, перабудова іх у іншыя граматычныя структуры»; матэрыялы для правядзення вучнёўскай канферэнцыі «Беларуская Атлантыда».

Вольга Брыч Вольга Брыч — настаўніца англійскай мовы ў школе № 1 г.Івацэвічы.
На «Настаўнік года-2009» стала самай маладой удзельніцай, увайшла ў дзесятку пераможцаў і была ўзнагароджана ганаровай граматай Міністэрства адукацыі.
Настаўнічае чатыры гады, пасля Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
Заняла другое месца ў конкурсе «Ноўтбук для актыўнага настаўніка».
На nastaunik-info выкладзены яе матэрыялы: цыкл урокаў англійскай мовы «Цудоўны свет музыкі»; агляд выкарыстання кейс-метада на прыкладзе вывучэння тэмы «Прэса Вялікабрытаніі».


Поўны тэкст інтэрв'ю

21.11.2009

Праграма студэнцкага абмену UGRAD на 2010–2011 акадэмічны год

Праграма абмену для студэнтаў вышэйшых навучальных установаў (UGRAD) з'яўляецца праграмаю Бюро па справах адукацыі і культуры Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША ды адмініструецца Радай міжнародных навуковых даследаванняў і абменаў (IREX). Праграма дае магчымасць студэнтам першых, другіх і трэціх курсаў з Беларусі навучацца на працягу акадэмічнага году ва універсітэтах альбо двухгадовых ці чатырохгадовых каледжах ЗША. Удзельнікі адбіраюцца шляхам адкрытага конкурсу.




20.11.2009

СУХАВА Галіна — настаўніца беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі № 5 г. Віцебска >>>


БРЫЧ Вольга — настаўніца англійскай мовы ў школе № 1 г.Івацэвічы >>>

16.11.2009

Экалагічная стажыроўка ў Сіэтле

EarthCorps запрашае лідэраў экалагічных арганізацыяў да ўдзелу ў шасцімесячнай экалагічнай навучальнай праграме ў Сіэтле (штат Вашынгтон, ЗША). Напрамкі навучання: экалагічная служба, пабудова грамадзянскай супольнасці, развіццё лідэрскіх якасцяў.


Навучанне бясплатнае.


EarthCorps аплочвае ўдзельнікам праграмы страхоўку, пражыванне ў сем'ях, харчаванне, штомесячную стыпендыю, а таксама садзейнічае ў атрыманні навучальнай візы US J-1.


Запрашаюцца стажоры ва ўзросце ад 18 да 25 год, якія валодаюць англійскай мовай і не маюць судзімасцяў, маюць не меньш чым пяцігадовы досвед працы ў сферы экалогіі альбо не меньш за 4 гады навучання па адпаведнай спецыяльнасці. Пачатак праграмы – 2 чэрвеня 2010 году.


Дэдлайн для падачы аплікацыяў – 29 студзеня 2010 года.


Падрабязная інфармацыя тут: http://www.earthcorps.org/join_international.php


Паводле рассылкі belngo.info




Старонкі