Апошні тэрмін прыёму заявак – 8 ліпеня 2012 г. 
Цэнтр супрацы моладзі ў Гдыні – польская няўрадавая і незалежная арганізацыя, якая працуе з моладдзю, лідэрамі грамадскіх арганізацый і моладзевых суполак, разам з гарадской радай г. Гдыня ладзіць навучальныя візіты ды стажы для моладзі – студэнтаў ды прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыяў з Малдовы, Украіны, Беларусі ды Расійскай Федэрацыі. 
  
Для ўдзелу ў навучальных візітах мы шукаем: 
  
- Маладых, актыўных, ініцыятыўных студэнтаў ці прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый ва ўзросце 20–30 гадоў 
- Грамадзян Украіны, Беларусі, Малдовы, Расійскай Федэрацыі (толькі Калінінградская вобласць) 
- Асобаў, якія вольна валодаюць рускай мовай 
Навучальныя візіты – выдатная магчымасць пазнаёміцца з Польшчай, даведацца больш пра адміністрацыйную і адукацыйную сістэмы, а таксама пра ўрад, бізнэс, СМІ, дзяржаўныя ды грамадскія арганізацыі, польскую культуру ды гісторыю. 
Мэта праекта – паказаць удзельнікам развіццё Польшчы з моманту падзення камунізму. Усю гэтую інфармацыю ўдзельнікі атрымліваюць падчас нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі ды інш. 
  
У 2012 годзе візіты адбудуцца двойчы: 5–15 лістапада, 3–13 снежня. 
  
У межах праекта забяспечваюцца: 
- пакрыццё выдаткаў на праезд, 
- харчаванне і пражыванне, 
- патрэбныя матэрыялы. 
Удзельнікі самастойна аплочваюць страхоўку і магчымыя выдаткі, звязаныя з афармленнем візы (самі візы для праекта з’яўляюцца бясплатнымі). 
Спонсар праекта – горад Гдыня. 
  
Што неабходна зрабіць для ўдзелу ў навучальным візіце? 
  
Кандыдатам неабходна запоўніць анкету, якую можна знайсці на сайце Цэнтра супрацы моладзі, і як мага хутчэй даслаць яе на электронны адрас civic.cwm @ gmail.com . 
Апошні тэрмін прыёму заявак – 8 ліпеня 2012 г. 
  
Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў. Кандыдаты, запрошаныя да ўдзелу у праграме, атрымаюць ад арганізатараў пацвярджэнне праз электронную пошту, падрабязную інфармацыю наконт даты, праграмы візіту, а таксама ліст-запрашэнне для адкрыцця візы. 
Старонка праграмы ў Facebook
Паводле ngo.by
Моладзевыя навучальныя візіты ў Гдыню
20.06.2012


 
 
