20 лютага – сустрэча «Чытаем сваё. Класіка»

12.02.2015

Далоў сумны і нішчымны школьны белліт! — менавіта з гэтай эмоцыі распачынаўся праект у задумах стваральнікаў. Толькі тое, што цікава, і толькі таму, што гэта цікава, і толькі так, каб было сапраўды цікава — гэтыя тры прынцыпы леглі ў аснову канцэпцыі праекта. Хопіць нам сумаваць над старонкамі гісторыі беларускай літаратуры — над імі можна і трэба здзіўляцца і натхняцца, захапляцца героямі і дзівіцца таямніцам.

Ці сапраўды на самым знакамітым партрэце нашага ўлюбёнага класіка — менавіта ягонае аблічча?

Якія родасныя сувязі злучаюць нашага Максіма Багдановіча і Максіма Горкага?

Якую цану трэба было плаціць за месца ў трыядзе класікаў?

За што на самой справе далі прэмію імя Янкі Купалы «Палескай рапсодыі» Уладзіміра Дубоўкі?

За што мы так любім верш «Пахне чабор»?

Пра што насамрэч кажа Васіль Быкаў у «Знаку бяды»?

Пра гэта — і не толькі пра гэта! — на сустрэчах у Літаратурным музее Петруся Броўкі.

Утульны і атмасферны Музей Броўкі, які знаходзіцца зусім побач з метро Касрычніцкая/Купалаўская па вуліцы Карла Маркса, 30, чакае ўсіх жадаючых на першай сустрэчы, прысвечанай таямніцам біяграфіі Максіма Багдановіча, 20 лютага 2015 г. у 17.30.

Падрабязней на velvet.by