Архіў навін
Праўда і міфы беларускага алімпізму
Гісторыя любой больш-меньш значнай з'явы з цягам часу можа абрасці дадумкамі, якія або павялічваюць, або прыніжаюць яе значэнне. У тым ліку і гісторыя беларускіх алімпійскіх спартсменаў, якая бярэ пачатак з 1920-х гадоў, калі СССР яшчэ не ўдзельнічаў у гульнях. Прапануем вам кароткі нарыс аб праўдзе і міфах алімпізму ў даваеннай Беларусі.
Спампаваць матэрыял
Паводле tut.by
Заняткі для гісторыкаў і краязнаўцаў
Валанцёрскі клуб «Камяніца» (МДПДзіМ) запрашае ўсіх, каму цікава навучыцца праводзіць экскурсіі і выступаць перад публікай.
На працягу бліжэйшых паўгода мы будзем праводзіць заняткі, на якіх можна будзе навучыцца рыхтаваць і праводзіць экскурсіі, рабіць выступы на гістарычныя і не толькі тэмы.
Ну і якія экскурсіі без падарожжаў:). Будзем ездзіць па Беларусі і практыкавацца адно на адным.
Сустрэчы адбываюцца па пятніцах у 18.30, у Палацы Дзяцей і Моладзі (Старавіленскі тракт, 41)
Беларускамоўны слоўнік па інфарматыцы
Прафесар Мікола Савіцкі склаў і выдаў «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» на беларускай мове.
«Я паставіў перад сабой дзве задачы. Першая — паказаць і даказаць, што на беларускай мове распрацавана навуковая тэрміналогія па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Другая — даць нацыянальна свядомым беларусам тлумачальны слоўнік па інфарматыцы для практычнага ўжытку», — кажа прафесар.
Слоўнік увабраў больш за 2500 тэрмінаў. Гэта плён амаль дваццацігадовай працы. Яшчэ ў 1990 годзе Мікола Савіцкі перайшоў на выкладанне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі ў эканамічным універсітэце па-беларуску. Тады ён і пачаў працу над беларусізацыяй навуковых дапаможнікаў.
Тэрміны ў тлумачальным слоўніку падаюцца па-беларуску і па-англійску. «Рускамоўныя адпаведнікі не прыводзіў наўмысна. Тым самым я хацеў падкрэсліць самадастатковасць беларускай мовы і яе самастойнасць сярод развітых моў свету».
Набыць выданне можна ў кнігарні «Акадэмкніга».
Паводле Нашай Нівы
Чытанне вершаў, прысвечаных кожнай літары алфавіта, на дыску чаргуецца са спевамі. Спяваюць дзіцячыя вакальныя ансамблі «Цімпан» і «Званочкі». Паэзія Барадуліна, Віткі, Шніпа, Бадака, Сокалава-Воюша, Мазго, Мацвеенкі, Гілевіча, Вольскага гучыць галасамі В. Ерахаўца, Ю. Жыгамонта, І. Пятрова, М. Жуковіча.
На выпадак, калі ў вас няма магчымасці паслухаць дыск разам з малым (едзеце, напрыклад, у аўтобусе), прадугледжана друкаваная чытанка. У ёй змешчаны тыя самыя вершы, што гучаць на дыску.
Ідэя стварэння такой азбукі належыць Алесю Гуркову.
Матэрыялы дыска даступныя на старонцы сайта «Нашыя дзеткі"
Паводле Нашай Нівы
Чытанне вершаў, прысвечаных кожнай літары алфавіта, на дыску чаргуецца са спевамі. Спяваюць дзіцячыя вакальныя ансамблі «Цімпан» і «Званочкі». Паэзія Барадуліна, Віткі, Шніпа, Бадака, Сокалава-Воюша, Мазго, Мацвеенкі, Гілевіча, Вольскага гучыць галасамі В. Ерахаўца, Ю. Жыгамонта, І. Пятрова, М. Жуковіча.
На выпадак, калі ў вас няма магчымасці паслухаць дыск разам з малым (едзеце, напрыклад, у аўтобусе), прадугледжана друкаваная чытанка. У ёй змешчаны тыя самыя вершы, што гучаць на дыску.
Ідэя стварэння такой азбукі належыць Алесю Гуркову.
Матэрыялы дыска даступныя на старонцы сайта «Нашыя дзеткі"
Паводле Нашай Нівы
Выйшаў аўдыёдыск «Азбука для маленькіх»
Чытанне вершаў, прысвечаных кожнай літары алфавіта, на дыску чаргуецца са спевамі. Спяваюць дзіцячыя вакальныя ансамблі «Цімпан» і «Званочкі ». Паэзія Барадуліна, Віткі, Шніпа, Бадака, Сокалава-Воюша, Мазго, Мацвеенкі, Гілевіча, Вольскага гучыць галасамі В. Ерахаўца, Ю. Жыгамонта, І. Пятрова, М. Жуковіча.
На выпадак, калі ў вас няма магчымасці паслухаць дыск разам з малым (едзеце, напрыклад, у аўтобусе), прадугледжана друкаваная чытанка. У ёй змешчаны тыя самыя вершы, што гучаць на дыску.
Ідэя стварэння такой азбукі належыць Алесю Гуркову.
Матэрыялы дыска даступныя на старонцы сайта «Нашыя дзеткі"
Паводле Нашай Нівы
Школа маладога журналіста запрашае
Маладыя гарадзенцы, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праекце “Школа Маладога Журналіста-13”.
ШМЖ – гэта ўнікальная школа ў Беларусі, дзе выкладаюць журналісты-практыкі.
За 12 год “Школу” прайшло больш за 250 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэятамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёньня ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”, “Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале АНТ, а таксама ў замежных СМІ.
Праект складаецца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка будзе прысвечаная асновам журналістыкі (“Уводзіны ў журналістыку”, “Прававыя і этычныя аспекты працы журналіста”, “Жанры журналістыкі”, “Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі” і многія іншыя).
Круглы стол на тэму нефармальнай адукацыі
22 верасня 2009 году ў межах “Тыдня нефармальнай адукацыі-2009” адбудзецца круглы стол “Нефармальная адукацыя ў паляпшэнні якасці жыцця: праблемы і перспектывы”.
Мэтай круглага стала з'яўляецца арганізацыя адкрытай і публічнай дыскусіі, якая дазваляе прэзентацыю розных пазыцыяў, магчымасць крытыкі і ўзгаднення меркаванняў і праграмаў дзеянняў у пошуку адказаў на пытанні:
• Ці патрэбна шукаць новыя арганізацыйныя формы ў новых умовах, альбо належыць працягваць развіваць пачатыя раней ініцыятывы?
• Ці павінна нефармальная адукацыя быць скіраванай на задавальненне разнастайных патрабаванняў насельніцтва, альбо яе задача заключаецца ў фармаванні гэтых патрабаванняў і пашырэнні гарызонту ўяўленняў, ідэяў і ладаў жыцьця?
• Ці належыць падтрымліваць альтэрнатыўнасць фармалізаванай і нефармальнай адукацыі, альбо неабходна імкнуцца да сумесных дзеянняў і мэтаў?
Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання
Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання абвесціла конкурс на ўдзел у адукацыйнай праграме 2009–2010 навучальны год.
Праграма накіраваная на фармаванне ў Беларусі супольнасці маладых людзей, кампетэнтных у сферы дзяржаўнага кіравання і публічнага адміністравання на розных узроўнях.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі, якія валодаюць англійскай мовай, занятыя ў сферы адукацыі, сацыяльнай працы, а таксама ў бізнэсе, грамадскіх арганізацыях і палітычным жыцці. Арганізацыйна праграма складаецца з 4 вочных навучальных сесій, якія будуць праведзеныя ў Беларусі, Украіне, Літве ды Швецыі, а таксама працы ўдзельнікаў паміж сесіямі.
Валантэрскі праект для моладзі ў Вільні
Грамадская арганізацыя “Маладзёжны адукацыйны цэнтр “Фіальта” запрашае да ўдзелу маладых людзей з Беларусі ў праекце Еўрапейскай Валантэрскай Службы ў Літве ў Цэнтры дапамогі сям’і ім.Матулайціса.
Хто можа прымаць удзел? – Беларуская моладзь ва ўзросце 18–30 год.
Калі? – Пачатак праекта 1 кастрычніка 2009, працягласць праекта – 10 месяцаў.
Дзе? – Літва, Вільня
Валантэру забяспечваецца: пражыванне, харчаванне, кішэнныя грошы штомесячна, кошты за атрыманне візы, праезд да Вільні і па сканчэнні праекта – дадому, моўныя курсы (літоўская мова).