Мовы навучання - беларуская і англійская.
Набор ідзе да 5 жніўня (магчыма, будзе працягнуты)
Праграма “Гісторыя” ЕГУ ўяўляе сабой унікальную магчымасць для студэнтаў, што любяць вывучаць мінулае, хочуць зразумець сучаснасць і імкнуцца прагназаваць будучыню. У фокусе праграмы знаходзіцца Усходняя і Цэнтральная Еўропа, Балтыйскі рэгіён. Мы прапануем спалучэнне ведаў рэгіянальнай гісторыі ў агульнаеўрапейскім і глабальным кантэкстах, з асаблівай увагай да практычнай складовай працы гістарыка-даследчыка. Праграма прадугледжвае шырокае міжнароднае супрацоўніцтва: сумесныя курсы з універсітэтамі-партнёрамі, студэнты маюць магчымасць выязджаць на вучобу па праграмах ERASMUS і OSUN у еўрапейскія ўніверсітэты і Бард-каледж (ЗША). Выпускнікі праграмы будуць здольныя да пабудовы ўласнай кар'еры ў розных сферах: правядзенне навуковых даследаванняў; праца ў архівах, музеях, бібліятэках; турызме; журналістыка, медыяпраекты; праца ў праектах па захаванні гістарычнай памяці і спадчыны; эксперты ў гістарычных праектах.
Факты і лічбы:
Паглядзець вучэбны план
Больш інфармацыі тут