Курс "Актыўнай ацэнкі" стаў адкрытым. Запрашаем на навучанне!

26.11.2024

Набор на дыстанцыйны курс "Фарматыўная ацэнка"

(Formative Assessment, Формирующая оценка, Актыўная ацэнка) 

Хочаце палепшыць працэс навучання і ацэньвання ў вашай школе ці іншым навучальным асяродку? Далучайцеся да новага практыкаарыентаванага дыстанцыйнага курса "Фарматыўная ацэнка"!

Калі вы яшчэ не авалодалі фарматыўнай (актыўнай, фарміруючай) ацэнкай - самы час гэта зрабіць, таму што гэта сістэма ацэньвання заяўлена ва ўсіх ключавых  дакументах - Канцэпцыі ўніверсальных кампетэнцый дзяцей і моладзі Беларусі, праектах адукацыйных стандартаў.

На курсе вы даведаецеся:

  • што такое фарматыўная ацэнка і як яна адрозніваецца ад традыцыйных форм ацэньвання;
  • як ствараць эфектыўныя крытэрыі ацэнкі;
  • якія ёсць метады і прыёмы для матывацыі вучняў праз мэтавызначэнне, пастаноўку пытанняў;
  • як выкарыстоўваць зваротную сувязь для развіцця навыкаў навучання.

Для каго курс?
Курс разлічаны на настаўнікаў, выкладчыкаў, метадыстаў, іншых спецыялістаў у адукацыі і ўсіх, хто зацікаўлены ў развіцці сучасных педагагічных практык.

Фармат навучання:

  • анлайн-падтрымка, свабодны графік;
  • адкрытая рэгістрацыя для ўсіх жадаючых без збору персанальных звестак;
  • практычныя заданні;
  • дыдактычныя матэрыялы, навучальнае відэа, прыклады з практыкі беларускіх настаўнікаў;
  • суправаджэнне вопытнага ментара (па жаданні);
  • сертыфікат пасля заканчэння курса (па жаданні).

Дата пачатку: 25.11.2024
Тэрмін навучання: каля 3 месяцаў, але кожны можа выбраць індывідуальны тэмп і графік.
Кошт: бясплатна

Як далучыцца?
Усе жадаючыя  могуць самастойна запісацца на курс па спасылцыhttps://canvas.instructure.com/enroll/TGP8Y6.
Акрамя таго, яны могуць зарэгістравацца на навучальнай платформе https://canvas.instructure.com/register і выкарыстўваць наступны код далучэння: TGP8Y6

 Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на электронную пошту: KursFA2024@gmail.com

Не прапусціце магчымасць удасканаліць свае навыкі і зрабіць адукацыйны працэс больш эфектыўным і сучасным!