Архіў навін
У аглядзе беларускіх праектаў, якія нясуць ідэі медыяпісьменнасці ў грамадства, Mediakritika.by згадала «Таварыства беларускай школы». Распавядзём падрабязней пра дзейнасць арганізацыі ў гэтым кірунку.
З новага навучальнага года ў пачатковай школе павялічыцца колькасць гадзін вывучэння беларускай мовы, паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Ірына Булаўкіна.
Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў размясціў на сваім сайце дэманстрацыйныя варыянты тэстаў па вучэбных прадметах, а таксама адказы да іх.
Амбасада ЗША ў Беларусі запрашае беларускіх настаўнікаў сярэдніх школ да ўдзелу ў праграме павышэння педагагічнага майстэрства. Праграма прадугледжвае стажы ўвесну або ўвосень 2017 года.
«Настаўніцкая газета» пра дыстанцыйны курс навучання актыўнай ацэнцы: артыкул Міхася Кудзейкі і каментар Мікалая Запрудскага прысвечаны розніцы паміж актыўнай і падсумоўваючай (выніковай) ацэнкай.
Вандроўка ў кампаніі з музыкам, педагогам і краязнаўцам Аляксеем Фраловым адбудзецца 11–13 сакавіка. Удзельнікі пабачаць найцікавейшыя мясціны Беласточчыны і Сувалкіі. Бясплатная візавая падтрымка.
Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў. Удзел у навучанні бясплатны. Выпускнікі атрымаюць пасведчанне. Апошні тэрмін падачы заявак – 15 лютага.
Рэгулярны інтэлектуальны чэмпіянат сярод школьнікаў і моладзі «Кемлівы кот» пройдзе ў Гомелі 13 лютага. Арганізатары анансуюць 2 туры па 12 пытанняў у кожным.
Што разумеюць пад паняццем «сацыяльныя сеткі»? Якія сацыяльныя сеткі цяпер папулярныя ў свеце і ў Беларусі? Прэзентацыя Паўлюка Быкоўскага.
Для дыгітальных вучэбных аўдыторый будучыні патрэбны дыгітальныя навучальныя матэрыялы. Вырашэннем гэтай праблемы з’яўляюцца Open Educational Resources (OER).