Архіў навін
Першы семінар па праблемах выкладання «складаных» тэмаў найноўшай гісторыі Беларусі адбудзецца 14–15 мая ў Мінску. Рэгістрацыя ўдзельнікаў да 8 мая.
7–9 ліпеня ў Мінску збяруцца вядучыя спецыялісты сферы нефармальнай адукацыі, каб абмяняцца досведам, абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва і ўзгадніць перспектывы развіцця.
Зацверджаны тыповы план для сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі на 2016/2017 навучальны год. Як адзначыла прэс-сакратар Мінадукацыі Юлія Барадун, ён прадугледжвае новаўвядзенні.
Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА запрашае моладзь бясплатна паўдзельнічаць у Міжнародным дыстанцыйным электронным навучальным курсе, які пройдзе з 16 мая па 19 чэрвеня.
«Настаўніцкая газета» пра дыстанцыйны курс навучання актыўнай ацэнцы: артыкул Элы Якубоўскай, прысвечаны практыцы ажыццяўлення настаўнікамі пытальнай дзейнасці.
Сёлета пасведчанні атрымалі 72 педагогі, якія дыстанцыйна вучыліся на працягу 6 месяцаў. На фінальную канферэнцыю 16 красавіка сабраліся больш за 90 настаўнікаў.
У 2016/2017 годзе на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад №356 г. Мінска» плануецца адкрыццё беларускамоўнай групы для дзяцей ад 2 да 4 гадоў.
Матэрыял для чыстапiсання i гукавой размiнкi на ўроках беларускай мовы ў 3 класе ў школах з рускай мовай навучання распрацавала Ларыса Прапушняк, брэсцкая СШ №7.
Новы профіль «прыкладная матэматыка» з вывучэннем матэматыкі і інфарматыкі на павышаным узроўні адкрываецца ў Ліцэі БДУ. Прыём дакументаў ад ахвотных стаць ліцэістамі будзе весціся да 6 мая.
Каманда педагогаў і 170 вучняў Лужкаўскай сярэдняй школы просяць падтрымаць іх ініцыятыву і дапамагчы стварыць студыю для перакладу і агучвання мультфільмаў.