Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
10.06.2007

Агляд медыяў.
- Рэпетытараў не пусцяць на тэсты, але Мінадукацыі не ведае, як гэта зрабіць Сёлета на цэнтралізаванае тэставанне запісалася больш за 200 тысяч чалавек. Гэта на 30 тысяч больш, чым летась. Старшыня дзяржаўнай камісіі па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў Анатоль Рубінаў незадаволены гэтым. >>>
- У Рэчыцы знішчылі будынак гімназіі ХІХ ст.у сувязі з падрыхтоўкай горада да рэспубліканскіх «Дажынак», прызначаных на верасень бягучага года. >>>
- З патрабаваннем аб вывучэнні навучэнцамі гарадзенскіх школ гісторыі Беларусі па беларускамоўных падручніках звярнуліся да міністра адукацыі прадстаўнікі Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» і гродзенскага гарадскога аддзялення Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы». >>>
- У гарадзенскія школы могуць вярнуцца беларускамоўныя класы Гарадзенская гарадзкая Рада Таварыства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны паразумелася з аддзелам адукацыі Гарадзенскага гарвыканкаму аб фармаванні ў навучальным 2007–2008 гг. у шэрагу гарадзкіх школаў першых класаў з беларускай мовай навучання. Беларускія класы маюць адчыніцца ў гімназіях №№ 4,6,7, а таксама ў сярэдніх школах №№ 10, 26, 32 Горадні. >>>
- Самыя распаўсюджаныя пытанні да цэнтралізаванага тэставання і адказы на іх. >>>
- Журналісцкае расследаванне: «У школьным атэстаце ў абітурыента па біялогіі стаяла «двойка», а на ЦТ ён атрымаў 84 балы» >>>
- Працэдура тэсцiравання ў Беларусi «падстрахаваная» з усiх бакоў. >>>

08.06.2007

“Падарожжа па акіяне Лета — гэта проста здорава!”
Рухавая гульня для дзетак. Падыходзіць і каб адпачыць, і каб пабегаць, і каб даведацца ціквыя рэчы пра марскія плаванні і тэрміны.
Спампаваць апісанне гульні



08.06.2007

Сяргей Сівы і надалей дзеліцца сваімі архівамі сцэнароў з калегамі. Публікуем сцэнар да першага званка ў школе. “Дзень добры, любімая родная школа!
Да цябе мы і зблізку прыйшлі, і здалёк.
Сёння здаецца нам песняй вясёлай
Твой першы прыгожы званок!”
Спампаваць сцэнар



08.06.2007

Летняя крэатыўная школа
Kaospilot – адна з самых вядомых крэатыўных школ Даніі запрашае прыняць удзел у летняй школе, якая адбудзецца 20–25 жніўня 2007 года ў Вільні.
Kaospilot School прапаноўвае альтэрнатыўную адукацыю ў галіне сацыяльнага і інавацыйнага мэнэджмэнту з мэтай  навучыць прадпрымальнікаў і сацыяльных інаватараў творча і паспяхова рэалізоўваць свае ідэі. Адукацыйны мэтад  палягае на ідэі таго, што толькі той, хто ў стане эфектыўна арганізаваць сваю ўласную дзейнасць, здольны быць лідэрам для іншых.
Ранейшыя выпускнікі школы здзейснілі унікальныя сацыяльныя праекты ў Даніі, Сэрбіі, Кубе і іншых краінах. 
Удзельнікамі летняй школы могуць стаць дзве асобы з кожнай арганізацыі / ініцыятыўнай групы, адзін з гэтых двух мусіць свабодна пісаць і размаўляць па-ангельску.
Для ўдзелу ў школе вам трэба мець праект ці ідэю будучага праекта, які вам дапамогуць рэалізаваць Kaospilot, а таксама запоўніць адну anketa на абодвух удзльнікаў і даслаць яе да 15 чэрвеня на англійскай мове на KaosPilots_school@yahoo.com
Падрабязнасці пра праект.

05.06.2007

Форум дэмакратычных настаўнікаў
16 чэрвеня ў Мiнску Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай школы» праводзіць Форум дэмакратычных настаўнікаў, у якім прымуць удзел актывісты беларускамоўнага асветнага руху, лідэры настаўніцкай грамады, удзельнікі конкурса «Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ».
У парадку працы:
- вызначэнне арыенціраў і прыярытэтных шляхоў у фарміраванні грамадзянскай супольнасці, выхавання нацыянальнай свядомасці беларусаў, развіцця беларускай мовы і школы, нацыянальнай культуры;
- г

05.06.2007

Курс семiнараў «Як рэкламаваць дзейнасць грамадскiх арганiзацыяў у СМІ".
Фундацыя «Новы стаў" (Люблiн, Польшча), пачынае курс адукацыйных семiнараў «Як рэкламаваць дзейнасць грамадскiх арганiзацыяў у сродках масавай iнфармацыi». Гэты праект будзе праводзiцца як цыкл навучальных заняткаў для прадстаўнiкоў няўрадавых арганiзацый з заходняй Беларусi. Плануецца ўдзел 15 чалавек з Берасцейскай, Гарадзенскай i Мінскай (За выключэннем Мінска) абласцей.
Заняткi адбудуцца ў канцы чэрвеня-пачатку лiпеня 2007 года, у Насутове непадалёк ад Люблiна.
Заяўкі прымаюцца да 12–00 10 чэрвеня 2007г. Вынiкi адбору стануць вядомыя 13 чэрвеня 2007г. >>>

05.06.2007

Добраахвотнікі запрашаюцца на археалагічныя раскопкі ў Светлагорскім раёне.
Усім, хто цікавіцца гісторыяй, археалогіяй і краязнаўствам і можа прысвяціць частку свайго вольнага часу дабраахвотнай працы на археалагічных раскопках, прафесар кафедры гісторыі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўнівэрсытэта, доктар гістарычных навук Сяргей Рассадзін (кіраўнік раскопак) прапануе звязвацца з ім праз тэл. 567 59 22. >>>

04.06.2007

Раздаткі праверачных работ па курсу анатоміі (9 клас)
Аўтары даслалі свае напрацоўкі з наступным суправаджэннем:
«З задавальненнем чытаем разам з жонкай ваш сайт.  Сёння зпампавлі тэсты па біялогіі, мы ўдзячны аўтару за такую магчымасць. Мы таксама хочам прапанаваць настаўнікам, асабліва якія працуюць у 9 класе ў беларускамоўных школах, свае напрацоўкі праверачных работ па курсу анатоміі. Спадзяемся што яны будуць карыснымі для практыкаў і зменшаць час на падрыхтоўку самастойных і кантрольных работ.
З павагай і надзеяй на супрацу,
Алена Ясевіч, настаўнік біялогіі УА «гімназія №4 г.Смаргонь»
Аляксандр Ясевіч, кіраўнік гуртка «Тэарытычныя асновы біялогіі" УА «СРЦТДМ».

Камплект матэрыялаў утрымлівае:
Раздаткі
- Трох кантрольных работ з курсу анатоміі;
- Чатырох самастойных работ па тэмах: “Страваванне”, “Выдзяляльная сістэма”, «Дыханне», «Крывяносная сістэма»;
-  Прыкладнае тэматычнае планаванне: Біялогія 9 клас ( 51 гадзіна, 2/1 г у тыдзень)
Спампаваць камплект матэрыялаў

04.06.2007

Аўтары даслалі свае напрацоўкі з наступным суправаджэннем:
«З задавальненнем чытаем разам з жонкай ваш сайт.  Сёння зпампавлі тэсты па біялогіі, мы ўдзячны аўтару за такую магчымасць. Мы таксама хочам прапанаваць настаўнікам, асабліва якія працуюць у 9 класе ў беларускамоўных школах, свае напрацоўкі праверачных работ па курсу анатоміі. Спадзяемся што яны будуць карыснымі для практыкаў і зменшаць час на падрыхтоўку самастойных і кантрольных работ.

03.06.2007

Агляд адукацыйных навінаў за тыдзень
- У ЕГУ змогуць вучыцца не толькі беларусы. Студэнты з Украіны, Расеі й краінаў Эўропы атрымаюць мажлівасць платна навучацца ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільнюсе. >>>
- Мінадукацыі: у Беларусі 35 тысяч дзяцей знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане. 10 тысяч чалавек (з 12 500) не пакрываюць выдаткі на ўтрыманне дзяцей >>>
- У Брэсце падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам (БрДТУ) і Хух-Хотоскім прафесійным інстытутам (Кітай). >>>
- За 4 гады ў Беларусі будуць закрытыя 353 школы. Гэта звязана з тым, што да 2011 года колькасць навучэнцаў сярэдніх школ скараціцца да 1 мільёна чалавек. Такімі звесткамі падчас падзяліўся міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, прадстаўляючы праграму агульнай і сярэдняй адукацыі на 2007 – 2016 гады. >>>
- У Лондане прайшла нарада міністраў, адказных за вышэйшую адукацыю, з 45 краінаў Еўропы. Яны абмяркуюць ход Балонскага працэсу, мэта якога — стварыць агульнаеўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі да 2010 г. >>>
- У Беларусі змяншаецца колькасць дзяцей >>>
- Дакументаліст Віктар Корзун прадставіў  сваю новую стужку «Беларускі фронт, альбо размовы пра мову». Фільм неаднаразова выклікаў воплескі. Карціна руйнуе плаксівыя “моўныя” стэрэатыпы і сведчыць пра трываласць беларускай нацыі. Фільм можна набыць ў традыцыйных месцах распаўсюду >>>
 – Група бацькоў вучняў 4-га «А» класа адной з школ Партызанскага раёна г. Мінска падалі заяву ў гарвыканкам на правядзенне пікету.  Праблема складаецца ў тым, што ўжо чатыры гады адзін вучань тэрарызуе не толькі аднакласнікаў і ўсю школу, але і ўвесь мікрараён. >>>
- Дзе шукаць недзяржаўны летнік?  Што рабіць, калі вы не хочаце адправіць сваё дзіця ў стандартны летнік ад прадпрыемства, ведамства ці БРСМ? Дзе шукаць летнік, дзе з вашым дзіцём будуць размаўляць па-беларуску? >>>
- Вучняў не трэба заахвочваць, каб падымалі руку, калі хочуць адказаць на ўроку, бо гэта можа шкодзіць нясмелым дзецям — рэкамэндавала ў пятніцу брытанскае адукацыйнае ведамства. >>>

Старонкі