Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
14.06.2011

Алег Галкін, TUT.BY 
Беларускія выпускнікі здалі іспыт па матэматыцы. Пры развязанні апошняй, самай складанай задачы, вучням трэба было знайсці аб’ём цыліндра, упісанага ў конус. Фармальна, з формуламі, развязаць яе цалкам магчыма. Але ва ўмовах задачы былі зададзены такія параметры, пры якіх апісаная канструкцыя проста не можа існаваць: цыліндр не змяшчаецца ў конус, выходіць за яго межы, г.зн. не можа быць упісаны. Задача з памылкай была ўзята з выдання “Сборник экзаменационных материалов по математике за курс средней школы”. Афіцыйнага выдання, зацверджанага Міністэрствам адукацыі пасля экспертызы. Зрэшты, як і ўсе астатнія беларускія навучальныя для школьнікаў. 

10.06.2011

1 ліпеня – 15 жніўня 
Чарговы валанцёрскі летнік у Крэве (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці) пройдзе сёлета з 1 ліпеня да 15 жніўня пад назвай “Крэўская Вунія -2011”.
Арганізатар – дабрачынны фонд “Крэўскі замак”. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. Далучыцца да працы летніка можна на любы зручны для вас час.

10.06.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – да 30 чэрвеня

Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае моладзь ва ўзросце 18–31 год для ўдзелу ў інтэграцыйным намётавым летніку-семінары “Круглае возера-2011”.
Летнік адбудзецца на беразе Плешчаніцкага водасховішча з 16 па 26 ліпеня. Цягам 10 дзён моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і іх здаровыя аднагодкі будуць удзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама весела адпачываць.

09.06.2011

Два выданні, прысвечаныя вуснай гісторыі

Даслала Лана Руднік (ГА «Цэнтр «Трэці сектар»), на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Гісторыя, якая з пакалення ў пакаленне перадаецца ў сем’ях, часта вельмі адрозніваецца ад афіцыйнага погляду на падзеі мінулага. Зберагчы і захаваць сведчанні людзей, на вачах у якіх разгортваліся драматычныя падзеі 20–30-х гг.

09.06.2011

«Гісторыя ХХ-га стагоддзя ва ўспамінах гарадзенцаў», «Постаці»

Два выданні, прысвечаныя вуснай гісторыі.  Даслала Лана Руднік (ГА «Цэнтр «Трэці сектар»), на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Гісторыя, якая з пакалення ў пакаленне перадаецца ў сем’ях, часта вельмі адрозніваецца ад афіцыйнага погляду на падзеі мінулага. Зберагчы і захаваць сведчанні людзей, на вачах у якіх разгортваліся драматычныя падзеі 20–30-х гг. у Заходняй Беларусі, Другой сусветнай вайны, калектывізацыі і камуністычных рэпрэсій, жыцця беларускіх гарадоў і мястэчак у 60–70 гг, нацыянальнага адраджэння 80–90-х гг. – менавіта такую мэту мелі два праекты, рэалізаваныя сябрамі ГА «Цэнтр «Трэці сектар» у другой палове 2010 г. 


09.06.2011

Анрэй Русаў, adukacyja.info
Пашуковая сістэма Google з’яўляецца самым эфектыўным сродакам для пошуку стыпендыі. Але ж у яе выкарыстанні прысутнічаюць нюансы, веданне якіх можа аблегчыць вашыя намаганні і дапаможа атрымаць лепшыя вынікі.
Напрыклад, калі ўвесці ў пашукавік адзінае слова “scholarship”, то машына выдасць вам каля 31 мільёнаў вынікаў па гэтым запыце. Таму, перш за ўсё, неабходна распрацаваць стратэгію, якую вы будзеце выкарыстоўваць падчас пошукаў...

09.06.2011

Сяргей Шаўцоў, Народная Воля
Мая мама ўсё жыццё працавала выхавацелькай у дзiцячым садку. Унiкальны выпадак: i дома, i ў садку ў аўтара быў адзiн i той выхавацель. Пасля Магiлёўскага педтэхнiкума яе размеркавалi ў пасёлак Мiр. Гэта быў канец 40-х, час неспакойны, галодны. Да мацi ў групу хадзiла дзяўчынка па прозвiшчы Вольга Iпатава. Так-так, будучая паэтка. Мацi пра гэта памятае ўсё жыццё i ганарыцца. Як кажуць, хто б ведаў. Цi памятае пра гэты факт Вольга Iпатава, не ведаю. Ну добра, гэта прыказка. Можна казку казаць. Самае смешнае тое, што гаворка пойдзе сапраўды пра дзiцячы садок.

08.06.2011

Уладзіслаў Лупакоў, брэсцкая СШ № 10: Большасць тэрмінаў у сучаснай навуцы мае грэцкае і лацінскае паходжанне. Але ў любой мове ёсць пэўная колькасць сваіх непаўторных слоў. Ніжэй прыводзяцца некаторыя хімічныя тэрміны на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. Параўнаць іх даволі цікава.

08.06.2011

Уладзіслаў Лупакоў, СШ № 10 г. Берасця

Большасць тэрмінаў у сучаснай навуцы мае грэцкае і лацінскае паходжанне. Але ў любой мове ёсць пэўная колькасць сваіх непаўторных слоў, якімі карыстаецца навука. Іх напісанне і гучанне адрозніваецца нават у блізкіх мовах.
Ніжэй прыводзяцца некаторыя хімічныя тэрміны на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. Параўнаць іх даволі цікава.

07.06.2011

naviny.by 
З надыходам летніх вакацый паўстае складанае пытанне аб арганізацыі вольнага часу дзяцей. Вядома, кожны з бацькоў хоча, каб дзіця не проста добра прабавілася, але і падцягнула матэматыку ці замежную мову, прачытала зададзеныя на лета кніжкі, навучылася чамусьці новаму.
Лінгвістычныя масты, намёты і робаты, летні ўніверсітэт, валанцёрскія праграмы для моладзі – прапануем падборку дзіцячых летнікаў з цікавымі адукацыйнымі праграмамі.

Старонкі