Архіў навін
Сайт Nastaunik.info заняў першае месца ў конкурсе «Лепшы сайт у сферы нефармальнай адукацыі за 2010 год», паводле экспертнай ацэнкі прафесійнага журы.
У конкурсе, які ладзіўся ў межах III Фестывалю нефармальнай адукацыі, удзельнічалі 19 беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў, скіраваных на развіццё асабовых ды прафесійных кампетэнцый і пашырэнне нефармальнай адукацыі ў Беларусі.
Каманда Nastaunik.info атрымала дыплом, сімвал Фестываля – статуэтку «Пятровіч» і мадэм Life:)!
Нашыя словы падзякі пад час урачыстай цырымоніі: Nastaunik.info стварае актыўнага настаўніка – актыўны настаўнік стварае Nastaunik.info!
Павіншаваць
13 кастрычніка 2010 г.
Культурна-асветніцкая ўстанова «ЦСІ «Новае грамадства» і Міжнародная грамадская арганізацыя «Добрая воля» запрашаюць на Круглы стол "Пытанні хатняй адукацыі ў Беларусі".
Калі: 13 кастрычніка: 10.30 -12.00
Дзе: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр (праспект Газеты «Праўда», 11.)
Тэма: Пытанні і праблемы дамашняй адукацыі (навучання) ў святле меркаванага прыняцця гэтай восенню Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Настаўнік выбірае
Ці мае права настаўнік браць удзел у агітацыйнай кампаніі? Ці мусіць настаўнік браць удзел у агітацыйнай кампаніі?
- Выкладчыкі подласці? >>>
- З пікетаў за Лукашэнку: «Такой ганьбы мы не ведалі за ўсё жыццё!» >>>
- «Браць удзел у агітацыйнай кампаніі настаўнікі не павінны» >>>
- Настаўнікаў прымусілі сабраць па 300 подпісаў за Лукашэнку >>>
- Подпісы за Лукашэнку збірала адміністрацыя ўніверсітэту >>>
А што скажаце вы, шаноўныя сябры? Ці лёгка вам зрабіць свой выбар?
Абмеркаваць
Апошні дзень падачы заявак – 25 кастрычніка
Фонд імя Фрыдрыха Эберта ў Беларусі абвясціў конкурс на ўдзел у праграме навучання і трэнінгаў «Форум маладых лідэраў».
Калі вам ад 18 да 25 гадоў, вы размаўляеце па-англійску і маеце час на працягу году ўдзельнічаць у мерапрыемствах Форуму, то смела можаце дасылаць заяўкі на ўдзел.
Шаноўныя калегі!
Настаўнік.info прапануе вам унікальную магчымасць: задаць наўпростае пытанне амерыканскаму школьніку ці настаўніку – і атрымаць адказ.
У наступны аўторак наш карэспандэнт наведае Appleton West High School (г. Эплтан, штат Вісконсін, ЗША). Цягам цэлага дня ён будзе ўдзельнічаць у падрыхтоўцы і правядзенні заняткаў, пазакласных мерпрыемстваў, вучнёўскіх хатніх заданняў, папрысутнічае на настаўніцкіх нарадах.
Асабіста ці разам з вучнямі вы можаце распытаць сваіх калегаў, падзяліцца ўласнымі думкамі, зазначыць найбольш цікавыя для беларусаў тэмы. Паводле вашых запытаў на «Настаўніку.інфо» будзе зроблены рэпартаж.
Просім пакідаць вашыя пытанні да аўторка 12 кастрычніка.
Задаць пытанне /
Сябры і калегі! Настаўнік.info ўдзельнічае ў конкурсе адукацыйных інтэрнэт-рэсурсаў у межах Трэцяга Фестывалю нефармальнай адукацыі. Вельмі дзякуем вам за вашую падтрымку!
Прагаласаваць за Настаўнік.info
8–10 кастрычніка
У Мінску пройдзе трэці Фестываль нефармальнай адукацыі.
У фэсце паўдзельнічаюць прадстаўнікі грамадскіх, камерцыйных, дзяржаўных адукацыйных установаў з Беларусі, Нямеччыны ды іншых краін.
Сённяшняя нефармальная адукацыя прапануе разнастайныя праграмы і паслугі: ад курсаў замежных моваў і праграмавання – да навучання ў нядзельных школах і гуртках паводле інтарэсаў. Фестываль дэманструе нефармальную адукацыю як значны фактар паляпшэння якасці жыцця асобы і грамадства.
/ каментаваць
Аўтар – настаўніца Славянскай гімназіі Вольга Рудая, Бабруйск.
Памятка для тых, хто не ўмее пісаць сачыненні
Беларуская літаратура
Старэйшыя класы
Аўтар – настаўніца Славянскай гімназіі Вольга Рудая (Бабруйск)
/ каментаваць