Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
28.08.2007

Цэнтральна-Еўрапейскі Універсітэт (CEU) і Open Society Institute (OSI) абвяшчаюць набор для ўдзелу ў праграме стажыровак JUSTICE INITIATIVE FELLOWS у 2008–2010 гг.
Праграма накіраваная на далейшае развіццё сеткі юрыстаў і актывістаў, якія працуюць над праблемамі правоў чалавека на міжнародным узроўні. Патэнцыйныя студэнты павінныя быць вылучаныя на ўдзел у праграме адной з НДА, якая непасрэдна займаецца пытаннямі правоў чалавека. Праграма ўяўляе сабой двухгадовую праграму навучання і стажыровак: першы год праходзіць за атрыманнем магістарскай ступені права ў Цэнтральна-Еўрапейскім Універсітэце, Будапешт, Венгрыя, а другі год – у працы ўнутры той арганізацыі, што намінавала студэнта. Апошні тэрмін падачы заявак: 15 студзеня 2008 г. Падрабязнасці глядзіце на сайтах: http://www.justiceinitiative.org  і http://www.ceu.hu/legal/osji_prog.html  

27.08.2007

Навіны адным радком
- Нідэрланды прапанавалі беларускім студэнтам мільён еўра >>>
- На Віцебшчыне знікла апошняя беларускамоўная гарадcкая школа >>> 
- Настаўнік Рыгор Шарыпкін прэзентаваў сваю кнігу «Гісторыя Залескай школы» >>>
- У БДУ працуе «гарачая лінія» па засяленні ў інтэрнаты. Тэлефон 209–52–99 з 8.30 да 18.00.>>>
- Самыя дарагія падручнікі ў 9 класе беларускай школы, а самыя танныя – у 3 класе. >>>
- У Карэлічах бацькі ўзбунтаваліся супраць аддзелу адукацыі >>>
- Гарадзенцы — пра падрыхтоўку да школы >>>
- Выпадкі з жыцця абітурыентаў з Вілейкі >>>
- Моладзь БНФ заклікае перайменаваць сувораўскую вучэльню ў гонар Канстанціна Астрожскага >>>
- Выдадзены двухтомнік Леаніда Маракова «Рэпрэсаваныя настаўнікі Беларусі. 1917–1954 гады» >>>

27.08.2007

У дапамогу да падрыхтоўкі свята першага званка 
   Настрой ва ўсіх цудоўны гэткі:
   У руках дзяцей жывыя кветкі,
   Усмешак промні у вачах.
          Сышліся класныя сямейкі
          На урачыстую лінейку.
          Званочак весела гучыць
...
                                  В. Жуковіч
Прапануем падборку вершаў пра школу, загадак, прымавак на тэму першага верасня, першага званка, школы. Падборку зрабіў Сяргей Сівы з г. Валожына. Карыстайцеся, калі ласка.

Спампаваць (DOC, 38Kb)

27.08.2007

Прапануем падборку вершаў пра школу, загадак, прымавак на тэму першага верасня, першага званка, школы. Падборку зрабіў Сяргей Сівы з г. Валожына. Карыстайцеся, калі ласка.
Спампаваць (DOC, 38Kb)

27.08.2007

Як дзеці з настаўнікамі адкапалі стары горад.
Некалькі гадоў таму жыхар Светлагорска Васіль Коваль, які вядомы ў горадзе як мастак-аматар, паказаў мясцовым краязнаўцам з грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) зямляныя валы на ўскраіне Якімаўскай Слабады. Маючы ў гэтай вёсцы дачу, спадар Коваль даведаўся пра іх ад мясцовых жыхароў. Ніхто з вяскоўцаў не мог сказаць, калі былі насыпаныя гэтыя валы. Такі факт указваў на даўняе паходжанне зямляных умацаванняў.

27.08.2007

Як дзеці з настаўнікамі адкапалі стары горад
Некалькі гадоў таму жыхар Светлагорска Васіль Коваль, які вядомы ў горадзе як мастак-аматар, паказаў мясцовым краязнаўцам з грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) земляныя валы на ўскраіне Якімаўскай Слабады. Маючы ў гэтай вёсцы лецішча, спадар Коваль даведаўся пра іх ад мясцовых жыхароў. Ніхто з вяскоўцаў не мог сказаць, калі былі насыпаныя гэтыя валы. Такі факт указваў на даўняе паходжанне зямляных умацаванняў.

27.08.2007

У клуба «Блізкая гісторыя» з'явіўся сайт.
З 1998 г. праграма “Блізкая гісторыя” пры Грамадскім аб’яднанні “Дыярыуш” праводзіць конкурсы па сучаснай гісторыі для моладзі Беларусі. Праз колькі год у аматараў гісторыі ўзнікла ідэі стварэння клуба “Блізкай гісторыі”, дзякуючы якому ўдзельнікі конкурсаў, і не толькі яны, маглі б атрымліваць неабходную інфармацыю і кваліфікаваную метадычную дапамогу, весці дыялог і наладжваць новыя кантакты, разам вучыцца разумець гісторыю і сучаснасць. А вось зараз у клуба з'явіўся свой сайт.

23.08.2007

Тры цытаты.
Перад пачаткам новага навучальнага года традыцыйна расце ўвага медыяў да настаўніка. Прапануем Вам некалькі цытатаў з інтэрв'ю знаных беларускіх педагогаў, якія яны давалі Радыё Свабода.
Тацяна Севярынец, маці вядомага палітыка, настаўніца рускай мовы вышэйшай катэгорыі з амаль 35-гадовым працоўным стажам. Яе звольнілі з сярэдняй школы №40 г Віцебска, нібыта, за прагулы.
«У нашай краіне не дзейнічаюць законы... менавіта палітычныя прычыны не дазволілі суддзям прыняць правільнае рашэнне наконт майго звальнення.»
Матэрыял цалкам знаходзіцца тут.


Міхась Булавацкі: «Я скончыў зараз дапаможнік па трыганаметрыі для тых дзетак, якія вырашылі вучыцца па-беларуску. У нас ёсць такія дзеткі, якім не даюць магчымасці вучыцца па-беларуску, дый класаў няма ў нейкіх маленькіх раённых гарадах, і яны абіраюць навучанне дома. Дык вось для іх мне хочацца ствараць найлепшыя вучэбна-дыдактычныя матэрыялы. Я гэтым і займаюся». Падручнік «Цалкам зразумелая трыганаметрыя» можна спампаваць з нашага сайта. А інтэрв'ю з Міхасём Булавацкім чытайце тут.

Лявон Баршчэўскі: «У сэнсе кадыфікацыі і стварэння мноства нарматыўных дакумэнтаў беларуская школа перасягнула ўсе патрэбныя межы. За апошнія 10 год створаная такая колькасць дакументаў міністэрствамі, падначаленымі структурамі, што ў іх ужо цяжка разабрацца. Што да зместу і ўзроўню адукацыі, то, на жаль, мушу канстатаваць, што ён падае. Вучні сярэдняй школы слаба арыентуюцца ў элементарных рэчах, на выпускных экзаменах у школах ідзе суцэльнае спісванне і карыстанне шпаргалкамі... Гэта проста вяртанне да савецкага часу, калі ясна было, што не адукацыя вызначае будучыню чалавека, а тое, якія ў яго сувязі, наколькі ён блізкі да ўлады... Адсюль ідзе дэградацыя. Няма адкрытасці, свабоднай прэсы, якая пісала б пра гэтыя недахопы, а калі так, то хвароба заўжды разрастаецца... Ужо некаторыя матэрыялы міністэрства адукацыі ідуць пад грыфам «для службовага карыстання»...
Інтэрв'ю цалкам знаходзіцца тут .

23.08.2007

'НАШЫЯ ДЗЕТКІ' прапануюць вам правесці апошні выходны дзень лета разам
26 жніўня ў нядзелю аб 11-ай гадзіне
запрашаем вас на Сьвяточны велазаезд!


У праграме: гонкі на чатырох-, трох- і двухколавых роварах і самакатах,
конкурс на найлепшы дызайн ровара і самаката, сямейныя заезды і
майстаркласы.


Удзел бяруць усе жадаючыя!


Пераможцаў і ўдзельнікаў чакаюць прызы і сюрпрызы!


Сустракаемся ў скверы на Чырвонаармейскай вуліцы (ст. м. Першамайская)


Пытанні можна задаць па тэл. 8029 632 27 43 (Крысціна)

21.08.2007

“Традыцыі ліцэю не дазваляюць вучню стаць дрэннай асобай”

У інтэрв'ю Радыё Свабода дырэктар гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа Уладзімір Колас распавёў пра гісторыю і цяперашняе жыццё ліцэю.

>>>

Старонкі