Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
30.01.2009

Выстава забытага мастака

29 студзеня ў Мінску ў фальварку “Добрыя мыслі” адчынілася
экспазіцыя твораў Паўлы Южыка. Мастак жыў, працаваў і тварыў у вёсках,
мястэчках і гарадах Заходняй Беларусі напрыканцы 19-га і ў першай
палове 20-га стагоддзяў, аднак персанальную выставу займеў толькі
праз шэсцьдзесят пяць гадоў пасля смерці.

Чытайце на старонцы радыё Свабода




30.01.2009

Выстава «Дэманструецца ўпершыню»

29 студзеня Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі прадставіў экспазіцыю «Дэманструецца ўпершыню», складзеную з новых паступленняў у музейны збор.
Сярод найцікавейшых экспанатаў — радзівілаўская карта пачатку XVII
стагоддзя, арнат (убранне каталіцкага святара) з устаўкамі з слуцкага
пояса, парцалянавая талерка майсенской мануфактуры з сервізу польскага караля Аўгуста II Моцнага.

Як паведаміла намеснік дырэктара музея Ніна Калымага, ідэя стварэння
карты паўстала ў Мікалая Радзівіла Сіроткі. Яна была замоўленая мастаку-гравёру Томашу Макоўскаму, які завяршыў працу ў 1603 годзе.
Нажаль, першапачатковы варыянт карты не захаваўся. У 1613 году Т. Макоўскі выдае яе ў Амстэрдаме. На сёння вядомы толькі адзін асобнік — ён знаходзіцца ва універсітэце швецкага горада Упсала. Карта ж, прадстаўленая ў новай экспазіцыі музея, датуецца перыядам 1613—1630 гадоў.
На выставе прадстаўленыя таксама каштоўныя знаходкі археолагаў у курганных магільніках Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, матэрыялы
з сямейных архіваў, творы дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва.

Паводле БелаПАН





30.01.2009


Крытычнае ацэньванне Інтэрнэт-старонак для вучняў рознага ўзросту

Раней мы ўжо размяшчалі пераклад фрагментаў кнігі ўкраінскіх аўтараў Н. Вукінай, Н. Дэментыеўскай і І. Сушачанкі «Крытычнае мысленне: як яму навучаць», прысвечаныя саманавучанню настаўнікаў крытычнаму ацэньванню інтэрнэт-рэсурсаў. У працяг тэмы навучання «разумнаму» выкарыстанню Інтэрнэта прапануем вам пераклад фрагметаў гэтай жа кнігі, прысвечаны канкрэтным методыкам правядзення ўрокаў па развіцці крытычнага мыслення ў школьнікаў рознага ўзросту – ад малодшых да старшакласнікаў.


Спампаваць тут (pdf, 181 КБ)




28.01.2009

Гадавіна да 125-годдзя Антона Луцкевіча

29 студзеня адзначаецца 125‑я гадавіна з дня нараджэння нашага вялікага суайчынніка Антона Луцкевіча.

З гэтай нагоды адбудзецца ўрачысты вечар, на якім будуць узгаданы яскравыя моманты жыцця А. Луцкевіча і яго ўклад у станаўленне незалежнай Беларусі.

Гісторык і аўтар кніг пра братоў Луцкевічаў Анатоль Сідарэвіч адзначыў: «Антон Луцкевіч — адзін з заснавальнікаў і ідэолаг Беларускай Сацыялістычнай Грамады – першай палітычнай партыі ў нашай краіне, фактычны рэдактар і вядучы публіцыст газеты «Наша Ніва». Ён з’яўляўся ініцыятарам абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама аўтарам тэксту Трэцяй Устаўнай Граматы Рады БНР (Акту 25 Сакавіка)»

Мерапрыемства адбудзецца 29 студзеня ў 19 гадзін па адрасе: г. Мінск, пр‑т Машэрава (былая вул. Варвашэні), д. 8.

Паводле Нашай Нівы




28.01.2009

Што трэба, каб у садку з'явілася беларускамоўная група

У мінскім мікрараёне Сухарава арганізоўваюць беларускамоўную рознаўзроставую групу ў дзіцячым садку.

Вырашэнне аб стварэнні групы прымаецца мясцовымі ўладамі – упраўленнем адукацыі – штогод у красавіку. Таму заявы аб стварэнні беларускай групы трэба туды падаць да гэтага часу. Усе зацікаўленыя могуць звярнуцца да Дар’і Каткоўскай па тэлефоне 395 73 99 ці напісаць ёй на адрас apalonik@gmail.com
.
Паводле радыё Свабода



28.01.2009

“Чытанка для дзіцячага садка”. Адметнасць кнігі ў тым, што творы, якія ўвайшлі ў зборнік (а гэта і беларускія народныя казкі, і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў, і эміграцыйных аўтараў, і пераклады), падзелены па ўзроставых катэгорыях.

23.01.2009

Выстава Андрэя Бурсава

З 30 студзеня па 28 лютага ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 15, Траецкае прадмесце) будзе працаваць выстава жывапісу Андрэя Бурсава
“Златадзён”. На адкрыцці выставы, якая мае адбыцца 30 студзеня ў 17:00, будуць таксама прадстаўленыя вершаваныя творы мастака і выступіць гурт “Расалія”.
Выстава будзе працаваць з панядзелка па суботу ад 9:30 да 17:30.
Тэл.: (017) 334 56 21; (017) 334 99 32



23.01.2009


«З рога ўсяго многа», і з куфара таксама

На сайце, расправаным настаўнікам Сяргеем Сівым «З рога ўсяго многа» не так даўно адбылося абнаўлення дызайну і структуры. Таму запрашаем туды ўсіх, каго цікавяць матэрыялы для пазашкольных мерапрыемстваў: сцэнары святаў, фанаграмы, беларускамоўныя крыжаванкі і г.д.

І прапануем сцэнар пазашкольнага мерапрыемства «Чароўны куфэрак», прысвечанага народным прыказкам, прымаўкам, гумару ды іншым элементам даўняй і сучаснай народнай творчасці. Аўтары – выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна М. П. ОСІПАВА і З. М. ПАНАСЕВІЧ.




23.01.2009

Сцэнар пазашкольнага мерапрыемства «Чароўны куфэрак», прысвечанага народным прыказкам, прымаўкам, гумару ды іншым элементам даўняй і сучаснай народнай творчасці. Аўтары – выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна М. П. Осіпава і З. М. Панасевіч.

23.01.2009

Фонд Баторага працягвае падтрымку сваіх рэгіянальных партнераў.

У 2004–2006 г.г. у межах трох адкрытых грантавых конкурсаў для НДА, якія праводзіліся ў розных абласцях Беларусі і Украіны, былі адабраныя 55 агранізацыяў, якія атрымалі датацыі на падтрымку мясцовых ініцыятываў у сваіх супольнасцях, арганізацыйнае развіцьцё і правядзеньне сустрэчаў і трэнінгаў.

Фонд Баторага прапануе ўжо адабраным арганізацыям у 2009 годзе прыняць удзел у адукацыйных паездках і звяртацца па падтрымку на:

– праграмную дзейнасць (у тым ліку правядзенне конкурсаў міні-грантаў з мэтай падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў невялікіх мясцовых арганізацыяў і нефармальных групаў, а таксама дзейнасць па прадстаўніцтву грамадскіх інтарэсаў);

– правядзенне азнаямляльніх паездак, сустрэчаў і трэнінгаў, якія спрыяюць наладжванню кантактаў, абмену досведам, атрыманню новых ведаў.


Каб атрымаць падтрымку, неабходна напісаць заяўку з планам дзеянняў на наступны год.

Апошні тэрмін падачы заявак для арганізацый, якія былі адабраныя ў 2005 годзе: 31 студзеня 2009 году; у 2006 годзе: 31 ліпеня 2009 году.

Кантакты: citizens@batory.org.pl
Agnieszka Komorowska, (48 22) 536 02 74, fax 536 02 20
Piotr Krygiel, (48 22) 536 02 41

Паводле рассылкі belngo.info




Старонкі