Архіў навін
Аматары птушак запрашаюць на канфэрэнцыю
Штогадовая справаздачная канферэнцыя Гарадзенскага абласнога аддзяленьня грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ладзіцца 21 лютага ў Гродне ў гімназіі №1.
Акрамя цікавых прэзентацый, падрыхтаваных выступоўцамі са Швецыі, Фінляндыі, Мінску, Гродна і Брэста, гасцей чакае адкрыццё фотавыставы “Нашы птушкі-2009” (на якой кожны можа не толькі прагаласаваць за найлепшыя працы, але і замовіць іх), спаборы, прэм’ера беларускага навукова-папулярнага фільма “Лёс зубра”. Вы зможаце далучыцца да сябраў АПБ, набыць усё неабходнае для вызначэння і вывучэньня птушак (між іншым, папяровы і відэа-вызначальнік на DVD на беларускай мове).
Чаму назіранні за птушкамі – адно з самых масавых хобі на Захадзе? Што рабіць, каб далучыцца да аматараў назіранняў птушак у Беларусі? Як быў звязаны заснавальнік Гарадзенскага заапарку Ян Каханоўскі з аховай птушак? Дзякуючы каму захавалася Белавеская пушча? Якім шляхам нашы птушкі ляцяць у Афрыку і якім вяртаюцца?
На ўсе гэтыя і шматлікія іншыя пытанні Вы зможаце атрымаць адказы, калі прымеце ўдзел у канферэнцыі.
Падрабязная праграма – на вэб-пляцоўцы: http://ptushki.org/news/zaprashaem_na_kanferentciyu_grodzenskaga_ablasnoga_addzyalennya/.
Паводле «Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны»
Падчас выставы “Кнігі Беларусі-2009” амбасада ЗША прэзэнтуе адукацыйныя праграмы для выкладчыкаў, студэнтаў, школьнікаў.
Пра адну з праграмаў, якую ладзіць амбасада ЗША - праграму абмену для прафесіяналаў Community Connections- можна прачытаць тут.
ХVІ Міжнародная мінская выстава-кірмаш “Кнігі Беларусі-2009” працуе з 11 па 15 лютага 2009 гада ў Мінску ў павільёне Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БЕЛЭКСПА». У ёй бяруць удзел выдаўцы з больш як двух дзясяткаў краінаў свету.
Пошук працы
На форум нашага сайта прыйшла прыватная абвестка:
Можа, хто з добрых людзей падкажа, дзе ёсць вольнае месца размеркавацца выпускніцы БДУ настаўнікам беларушчыны. Прагну працаваць менавіта па спецыяльнасці, вельмі баюся вольнага дыплома. Згодная на вялікі горад, невялікі гарадок, прывабную вёсачку. Пішыце на электронную пошту t.kur@tut.by.
Дзякуй за ўвагу!
Беларускім студэнтам прапаноўваюцца стыпендыі для навучання ў Германіі
Агенцтва БЕЛАПАН паведамляе, што няўрадавая арганізацыя Германіі Copernicus прапаноўвае беларускім студэнтам, якія валодаюць нямецкай мовай, стыпендыі для навучання на працягу семестра ва ўніверсітэтах Берліна, Гамбурга або Мюнхена.
Кожны месяц 10 стыпендый прапаноўваецца студэнтам прававых, эканамічных і сацыяльных спецыяльнасцяў з краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Пасля сканчэння семестра студэнт застаецца для двухмесячнай практыкі ў нямецкай кампаніі або грамадскай арганізацыі. Падчас вучобы і стажыроўкі Copernicus забяспечвае пражыванне стыпендыятаў у сем'ях або інтэрнатах, аплачвае выдаткі па пражыванні, уключаючы страхоўку, плату за навучанне і грамадскі транспарт. Таксама штомесяц стыпендыяты атрымоўваюць грошы на кішэнныя выдаткі.
Крайні тэрмін падачы заяў — 1 сакавіка для вясновага семестра і 1 верасня для восеньскага.
можна прачытаць на сайце арганізацыі.
А ці здолееце вы?
На сайце праекта Alma Mater размешчаны ліст ад беднай маці, не здольнай развязаць задачу са «Зборніка задач па матэматыцы для 5-га класа» (аўтары Л.А. Латоцін і Б.Д. Чабатарэўскі, Мінск «Народная асвета», 2001 год, рэкламаваны, між іншым, на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі). Задача 1033, умова: Бакі трохвугольніка такія, што сёмая частка адной з іх роўная адзінаццатай частцы паменшанай на 6 см другой і чатырнаццатай частцы павялічанай на 6 см трэцяга боку. Знайдзіце бакі трохвугольніка, улічваючы, што яго перыметр роўны 288 см. У адказах: 84 см, 75 см, 72 см.
Яшчэ адна задачка – 1301: Сваротва, Ятранка, Промша – найболей водныя прытокі Моўдачы. Сярэднегадавыя расходы вады ў вусцях гэтых рэк такія, што пяцідзесятая дзель расходу вады Промшы роўная дзевяцісотай частцы расходу вады Сввротвы і сто трыццаць трэцяй дзелі выдатку вады Ятранкі. Знайдзіце расходы вады гэтых рэк у кубічных метрах за гадзіну, улічваючы, што агульны расход вады гэтых рэк роўны 935 712 куб.м/сут.
."
На жаль, ні мы, ні аўтары праекта Alma Mater не здолелі такім чынам скласці даўжыні бакоў трохвугольнікаў 84, 75 і 72 см, каб атрымаць дадзены ва ўмовах перыметр 288 см. Мы ўпарта атрымлівалі 231 см. Да арыфметыкі 5-га класа сучаснай рэфармаванай школы з палегчанай нагрузкай на вучняў, відаць, не дараслі.
Відаць, са школьных гадоў цяпер прывучаюць да суцэльнай неадпаведнасці напісанага і сапраўднага (прычым неадпаведнасць гэтую можа часам не заўважаць і самі настаўнікі, змучаныя праверкамі і бюракратыяй). Таксама прывучаюць да паспешна і нізкаякасна напісаных падручнікаў, аўтарам якіх нечакана, тэрмінова і неадкладна даручаюць напісаць «хоць нешта», каб не збіць план выдавецтваў, і ўрэшце рэшт да прафанацыі як жыццёвай нормы.
Іншыя развагі на гэты конт чытайце тут
Каментваць
У бюлетэні змешчаныя артыкулы пра візіты Таварыства беларускай школы ў беларускамоўныя навучальныя ўстановы г. Мінска, педагагічная майстэрня Галіны Дрокінай па выкарыстанні актыўных метадаў навучання, абвестка пра конкурс «Беларускі настаўнік года».
Бюлетэнь цалкам знаходзіцца тут.
У бюлетэні змешчаныя артыкулы пра візіты Таварыства беларускай школы ў беларускамоўныя навучальныя ўстановы г. Мінска, педагагічная майстэрня Галіны Дрокінай па выкарыстанні актыўных метадаў навучання, абвестка пра конкурс «Беларускі настаўнік года».
Бюлетэнь цалкам знаходзіцца тут.
>
“Капітан Танака” чакае ў госці
7 лютага (у суботу) ў 16:00 dzietki.org запрашае Вас і Вашых дзетак на прэзентацыю кнігі Алеся Кудрыцкага «Капітан Танака»!
Месца сустрэчы: Мінск, Старавіленскі тракт, 41 Палац дзяцей і моладзі, каб. 108.
У праграме: знаёмства з аўтарам і выдаўцамі, майстар-клас па ляпленні Танакаў з пластыліну, прагляд мультфільма, аўтографы і фотаздымкі.
Не забудзьцеся прыхапіць пластылін, дошчачкі, сурвэткі!
Ахвотных просім тэлефанаваць: (029) 676 89 88 (Стася), запісвацца на форуме, ці канатктаваць праз e-mail: n.dzietki@yahoo.com, skype: Kryscina, icq: 353 181 833
Увага! Колькасць месцаў абмежаваная.
Праграмны твор Уладзіміра Караткевіча – цяпер і ў аўдыёфармаце
Раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” цяпер можна не толькі чытаць, але і слухаць. Выдавецка-рэкламная кампанія “БелТонМедыя” выпусціла яго ў фармаце МР3, чым запачаткавала бібліятэку аўдыёкніг знакамітага майстра айчыннай літаратуры.
Беларускамоўныя віктарына і філворды
Раней мы пісалі ўжо аб выдатнай кніжцы настаўніцы гарадзенскай школы №10 Ірыны Сыско «Шляхі да роднай мовы», скіраванай дапамагчы дзецям авалодаць і карыстацца беларускай мовай у рускамоўным асяроддзі.
Зараз прапануем вам распрацоўкі пытанняў да віктарыны «Знаўцы роднай мовы», якія ўвайшлі ў гэтую кнігу, а таксама беларускамоўныя філворды.
Спампаваць пытанні віктарыны (doc, 43 КБ)
Спампаваць філворды (doc, 69 КБ)