Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
15.10.2008

Праграма грантаў ад OSI

Сецевая праграма «Мастацтва і культура» прадастаўляе гранты асобам і арганізацыям з мэтай падтрымкі праектаў, якія, абапіраючыся на моц мастацкай і выяўленчай культуры, садзейнічаюць ўзнікненню і развіццю адкрытага грамадства. Гранты прадастаўляюцца па праектах, скіраваных на ўмацаванне практыкі сумесных творчых праектаў і развіццё грамадскіх культурніцкіх прастораў.

Заяўкі разглядаюцца прыблізна кожныя два месяцы. Заяўнікам паведамляюць аб прынятым рашэнні на працягу месяцу пасля разгляду заяўкі. Заяўкі неабходна падаваць у электронным выглядзе на англійскай альбо рускай мовах. Бланк заяўкі даступны на сайце. Інструкцыі аб парадку падачы заявак глядзіце ў раздзеле «Як падаць заяўку».

За дадатковай інфармацыяй адносна праграм «Умацаванне практыкі сумесных творчых праектаў" і «Развіцьцё грамадcкіх культурных прастораў" звяртайцеся да Рыты Бакрадзэ па эл. пошце rbakradze@osi.hu, альбо па тэл. +3613273100 дад. 2182.

Апісаньне праграмы і бланк заяўкі глядзіце тут.

Паводле рассылкі belngo.info




13.10.2008

«Культура, гісторыя, традыцыі Беларусі – знаёмства праз навучальныя гурткі".
Рэсурсная праграма навучальных гурткоў запрашае 18–19 кастрычніка 2008 г. на семінар-трэнінг «Культура, гісторыя, традыцыі Беларусі – знаёмства праз навучальныя гурткі".
На семінары вы зможаце:
- даведацца, што такое нефармальныя навучальныя гурткі як форма адукацыі дарослых, пазнаёміцца з іх прынцыпамі і асаблівасцямі.
- набыць вопыт працы ў навучальным гуртку ў якасьці удзельніка ці ў якасці лідэра,
- даведацца, як праз гурткі можна вывучаць і пазнаваць гістрыю, традыцыі сваёй краіны, гораду.
Семінар-трэнінг будзе праводзіцца ў Мінску

13.10.2008

Вывучаць беларускую гісторыю ў Вільні...
Абвяшчаецца дадатковы набор у ЕГУ

На 1 курсе бакалаўрскай праграмы “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” (дзённае аддзяленне) Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэту з’явіліся 2 вакансіі!
Грунтоўныя веды, выдатныя выкладчыкі і дыплом еўрапейскага ўзору! Экзамен у форме профільнага суразмоўя. Кошт навучання – 1410 еўра ў год. Існуе магчымасць атрымання стыпендыі – 100 еўра (штомесяц).
Звяртацца па адрасу: smalianchuk@ehu.lt

10.10.2008


Прапануем вам тэсты па геаграфіі Аўстраліі, Акеаніі, Афрыкі, Паўночнай Амерыкі, Егіпту, ПАР, а таксама па тэме ПГС, распрацавныя настаўніцай маладзечанскай гімназіі №1 Галінай Дрокінай

Спампаваць матэрыял (28 КБ)




10.10.2008


Тэсты па сусветнай геграфіі

Прапануем вам тэсты па геаграфіі Аўстраліі, Акеаніі, Афрыкі, Паўночнай Амерыкі, Егіпту, ПАР, а таксама па тэме ПГС, распрацавныя настаўніцай маладзечанскай гімназіі №1 Галінай Дрокінай

Спампаваць матэрыял (28 КБ)




10.10.2008

Займальна-адукацыйная праграма «Я – герой (1)"

Цэнтр пазашкольнай работы “Ветразь”
Кастрычніцкага раёна г. Мінска і Сучасная бізнес-акадэмія праводзяць у час восеньскіх канікулаў (25 кастрычніка – 2 лістапада) для дзяцей, падлеткаў, юнакоў і дзяўчат з 6-ці да 18-ці гадоў у рамках праекта «Фестываль цудаў 2008» займальна-адукацыйную праграму «Я – герой (1)» (развіццё навыкаў лідэрства, адносін, вырашэння канфліктаў)

Праграма “Я – герой (1)” пройдзе ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Купалінка”, які размешчаны ў 27 км. ад Мінска (Валожынскі р-н, каля вёскі Ракаў) у жывапісным сасновым бары. Размяшчэнне ў 3-х и 4-х мясцовых пакоях, пяціразовае харчаванне.
Час правадзення: 25 кастрычніка – 2 лістапада 2008 г. (“Я – герой (2)” – у час зімовых канікулаў, “Я – герой (3)” – на вясенніх канікулах).

Праграмныя мерапрыемствы праводзяць вопытныя педагогі-псіхолагі.

Удзельнікі праграмы больш поўна раскрыюць сваю індывідуальнасць, праявяць лідэрскія якасці, смеласць, павысяць самаадзнаку і ўпэўненасць у сабе, змогуць развіць свае здольнасці у адносінах, адаптацыі ў новым калектыве аднагодкаў, аддыхнуць с карысцю для фізічнага і душэўнага здароўя і развіцця.



10.10.2008

Міжнародная праграма для школ і моладзевых груп «Еўрапейцы за мір»

У рамках праграмы „Europeans for Peace. Looking back and moving forward“ Фонд „Памяць, адказнасць і будучыня“ падтрымлівае міжнародныя сумесныя праекты паміж школамі, моладзевымі групамі ці аб'яднаннямі з Германіі і краінамі Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-усходняй Еўропы або Ізраілю. Мэтавую групу складае моладзь ад 14 да 21 гадоў.


Агульная тэма праектаў 2009 г. – 1939 – 2009 «Сябар і вораг у СМІ"

У міжнародных праектах маладыя людзі даследуюць прыклады «вобраза ворага і сябра» у СМІ у перыяд з 1939 па 2009 гг. Праекты могуць распрацоўваць гістарычныя або сучасныя тэмы. Яны таксама могуць даследаваць супольнасці і адрозненні паміж мінулым і сучаснасцю.

Праекты павінны распрацоўвацца і ажыццяўляцца сумесна, улічваць пункты гледжання партнёраў. Яны павінны быць цікавымі для моладзі, і ў той жа час нацэльваць на дыялог паміж пакаленнямі – гутаркі з відавочцамі або з прызнанымі дзеячамі, напрыклад у галіне правоў чалавека або антыдыскрымінацыйнай працы, у праектах, прысвечаных сучаснасці.

Для сумеснай (працягласцю да аднаго года) працы над праектамі выдаюцца сродкі на правядзенне сустрэч і набыццё неабходных для рэалізацыі праектаў матэрыялаў. Акрамя таго, на бясплатным міжнародным падрыхтоўчым семінары ўдзельнікі атрымліваюць дапамогу як у пытаннях складання праекта, так і ў пытаннях методыкі працы над праектам і кіраванні атрыманымі фінансавымі сродкамі.

Вынікі працы будуць ацэненыя ў 2010 г., 10 праектаў могуць дадаткова быць адзначаныя прэміямі.

Заяўка падаецца ў форме праекта. Фармуляр для гэтага знаходзіцца па адрасе www.europeans-for-peace.de. Тамсама ёсць і рэкамендацыі для распрацоўкі і планавання праектаў. Канец прыёму планаў праектаў – 15 студзеня 2009 г.. Праекты, выбраныя для падтрымкі, могуць быць рэалізаваныя паміж ліпенем 2009 і чэрвенем 2010 гг.

аб тэматыцы праектаў чытайце тут




09.10.2008

У мінскіх школах пачалі працу падрыхтоўчыя класы
У тым ліку і ў беларускамоўных школах і гімназіях. Запісацца ў такі клас дзеткам, якія з наступнага года пойдуць у школу, яшчэ не позна. У гімназіі № 23 ужо каторы год дзейнічае падрыхтоўчы клас «Маладзічок». Навучанне тут платнае. Першы занятак зладзілі 1 кастрычніка, але запісацца яшчэ не позна. Як і ў гімназіі № 4 (Кунцаўшчына) – тут таксама паспелі правесці адзін занятак і спіс яшчэ адкрыты. Платныя заняткі ў падрыхтоўчых класах прапануюць гімназіі № 14 у Вяснянцы і № 28 у Серабранцы.

09.10.2008

АМЕРЫКАНСКАЯ ПРАГРАМА СТЫПЕНДЫЙ МАСКІ-2009
Дзярждэпартамент ЗША абвесціў конкурс на ўдзел у праграме стыпендый Эдмунда Маскі на 2009 год. Праграма заснавана ў 1992 годзе Кангрэсам ЗША з мэтай садзеяння развіццю эканомікі і дэмакратыі ў краінах Еўразіі. Усе ўдзельнікі праграмы пройдуць курс вочнага акадэмічнага навучання тэрмінам да двух гадоў, распрацуюць і рэалізуюць праект, звязаны з выбранай спецыяльнасцю і скіраваны на падтрымку мясцовай супольнасці. Іх таксама чакае прафесійная стажыроўка ў летнія месяцы пасля заканчэння першага акадэмічнага года вучобы.
Сярод спецыяльнасьцяў, якія фінансуюцца ў межах праграмы стыпэндый Э.Маскі, для кандыдатаў з Беларусі ўваходзяць: кіраванне бізнэсам, эканоміка, юрыспрудэнцыя, дзяржаўнае кіраванне і дзяржаўная палітыка, адукацыя, кіраванне прыроднымі рэсурсамі, міжнародныя адносіны, журналістыка і сродкі масавай інфармацыі, бібліятэчная справа і інфармацыйныя тэхналогіі ў бібліятэчнай справе, дзяржаўнае кіраванне, ахова здароўя.
Апошні тэрмін падачы заявак: 31 кастрычніка 2008 года да 17.00.
Анкеты для ўдзелу, а таксама дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце IREX: http://irex.org/programs/muskie/muskie_info.asp
Для беларусаў прадугледжана спецыяльная працэдура: падача адбываецца праз эл. адрас muskiebelarus@yahoo.com (па ім жа можна задаць любыя пытанні наконт праграмы) альбо па наступных факсах: +1 301 576 4539; +370 520 51830.
Паводле рассылкі belngo.info

07.10.2008

Другі Фестываль
нефармальнай адукацыі


З 10 па 12 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау (ММАЦ, г.Мінск, пр. Газеты “Праўда”, 11) адбудзецца II Фестываль нефармальнай адукацыі.

На працягу трох дзён на адной пляцоўцы адбудуцца сустрэчы, дыскусіі, круглыя сталы паміж прадстаўнікамі шматлікіх беларускіх арганізацый, дзяржаўных і недзяржаўных, камерцыйных і непрыбытковых з мэтай абмеркаваць перспектывы, накірункі развіцця нефармальнай адукацыі ў Беларусі.
Фестываль ініцыяваны шэрагам беларускіх асветніцкіх і адукацыйных арганізацый. Больш за 200 удзельнікаў Фестываля (прадстаўнікі арганізацый, якія прапануюць сваім удзельнікам і кліентам разнастайныя адукацыйныя праграмы: ад развіцця асобы і арганізацыі вольнага часуда атрымання новых прафесійных ведаў і Другі Фестываль нефармальнай адукацыі пачнецца 10 кастрычніка 2008 г. у Мінску кампетэнцый) сустрэнуцца дзеля абмену досведам і прэзентацыі разнастайнасці сферы нефармальнай адукацыі. Акрамя беларускіх арганізацый у Фестывалі прымаюць удзел прадстаўнікі Германіі, Даніі, Швецыі, Польшчы, Расіі і Украіны.

Першы дзень Фестываля прысвечаны правядзенню секцый па пытаннях “Нефармальная адукацыя як прадмет адукацыйнай палітыкі”, “Нефармальная адукацыя як сродак вырашэння актуальных грамадзянскіх задач”,
“Адукатары ў нефармальнай адукацыі”, “Межсектарнае ўзаемадзеянне ў нефармальнай адукацыі”.

Другі дзень Фестываля, 11 кастрычніка, пройдзе ў фармаце Дня адчыненых дзвярэй. Падчас выставы прапаноў у сферы нефармальнай адукацыі госці
Фестывалязмогуцьнаведаць прэзентацыі арганізацый і іх праграм, прыняць удзел у прома-курсах, пазнаёміцца з шырокім спектрам цікавай літаратуры па розных тэмах.

У трэці дзень адбудуцца паседжанні круглых сталоў па тэмах “Прызнанне нефармальнай адукацыі ў Беларусі”, “Развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў нефармальнай адукацыі” і “Да актуальных задач грамадзянскай адукацыі ў Беларусі”

Да ўвагі настаўнікаў! У межах фестывалю адбудзецца прэзентацыя мультымедыйнага выдання «Ноўтбук для актыўнага настаўніка».

аб фестывалі чытайце тут


Старонкі