Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
18.03.2013

Апошні тэрмін – 15 красавіка

Амбасада Нідэрландаў абвясціла на 2013 г. дзве праграмы падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: Праграма Малых Праектаў Амбасады (Фонд МАТРА) і Фонд Правоў Чалавека. Дэдлайн для першага раўнда адбору па абедзвюх праграмах – 15 красавіка 2013 г. Амбасада мае права пашырыць памер грантаў максімум да 25 000 еўра.
Заяўка павінна быць складзеная паводле патрабаванняў Фонду Матра і Фонду Правоў Чалавека; праектная дзейнасць павінна быць шчыльна звязаная з мэтамі гэтых фондаў.


18.03.2013

Сяргей Вятохін, Агенцтва палітычнай экспертызы

Пачынаючы з прыняцця ў Балонні Вялікай хартыі ўніверсітэтаў, ніхто не сумняваецца, што паспяховасць працы ўніверсітэтаў і ўніверсітэцкай супольнасці залежыць ад ступені развіцця аўтаноміі і акадэмічных свабодаў у ВНУ.
Можна казаць, што яны ёсць, што іх няма, ці ёсць трошкі. Можна схаваць галаву ў пясок у страху перад відавочнасцю. Але тады, як у выдатным мультфільме, могуць апошняе пер’е з хваста выдраць. Нашы парламентарыі, прыняўшы Кодэкс аб адукацыі, галаву ў пясок не хавалі, яны проста рассмакталіся з Палаты, а пясок пакінулі Г.У. Пальчыку – новаму Старшыні пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, які 13 лютага даў інтэрв’ю журналістам па пытаннях, звязаных з Кодэксам.
Сэнс выказванняў Генадзя Уладзіміравіча складаўся ў тым, што будзе праводзіцца парламенцкі маніторынг прымянення Кодэкса з прыцягненнем шырокай грамадскасці, уключаючы ня толькі прадстаўнікоў улады і начальнікаў розных узроўняў, але і, у рэшце рэшт, грамадскія арганізацыі. Праўда, у лік апошніх, паводле апублікаванай у Інтэрнэце інфармацыі БелТА, уключаныя толькі рэгіянальныя аб’яднанні дашкольных установаў і Рэспубліканскі савет рэктараў.


18.03.2013

16 сакавіка 2013 г. адбылася чаканая агульная сустрэча ўсіх удзельнікаў дыстанцыйнага навучання  – студэнтаў, ментараў, арганізатараў. У госці да нас завіталі трэнеры-калегі з Польшчы: гісторык Ёана Соцька з Варшавы і матэматык Ганна Монка з Беластоку.

18.03.2013

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Генадзь Пальчык  13 лютага  паведаміў, што ў цэнтры ўвагі заканадаўцаў – пытанні, звязаныя з правядзеннем маніторынгу правапрымяняльнай практыкі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Па выніках маніторынгу дэпутаты маюць намер выйсці на фармат парламенцкіх слуханняў. «Гэтыя пытанні важныя для ўсяго грамадства, таму што заканадаўчая база ў сферы адукацыі найбольш сацыяльна значная. Вынікі слуханняў, з нашага пункту гледжання, могуць стаць асновай для ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс аб адукацыі », – адзначыў ён.



15.03.2013

18 – 24 сакавіка 2013 г. 

З 18 па 24 сакавіка 2013 г. у Беларусі ў другі раз праводзяцца мерапрыемствы Еўрапейскага Тыдня «Выходзь у Інтэрнэт» («Get Online Week»), які праходзіць у больш чым 50 краінах. Сёлета ў Беларусі партнёрамі Тыдня ладзяцца наступныя мерапрыемствы:
• 18 сакавіка – вэбінар па анансаванні мерапрыемстваў Тыдня.
• 19 сакавіка – запіс на курс дыстанцыйнага электроннага навучання: «Клубы ЮНЕСКА: магчымасці для ўдзелу ў грамадскім жыцці».
• 20 сакавіка – прэзентацыйная пляцоўка «Вэб-школа» для вучняў 7 – 9 класаў (на базе ДУА «Красненская сярэдняя школа», Гомельскі раён).
• 20 сакавіка – інтэнсіўныя заняткі па навучанні камп’ютарнай пісьменнасці для пажылых людзей (у Мінскім філіяле Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта).
• 21 сакавіка – прэзентацыйная пляцоўка «Віртуальнае падарожжа па Беларусі» для пенсіянераў вёскі Грабаўка (на базе ДУА «Грабаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа», Гомельскі раён).
• 22 сакавіка – вэбінар «Ключавыя кампетэнцыі трэнера ў галіне нефармальнай адукацыі».
• 24 сакавіка – бясплатны майстар-клас індывідуальным прадпрымальнікам «Інтэрнэт-рэклама з нуля».

14.03.2013

Тэма новага нумару дзіцячага часопіса «Гарбузік» – «Акіян». Часопіс падрос і цяпер мае 20 старонак, гартаючы якія, дзеткі змогуць:
Адшукаць, дзе права і лева
Вывучыць, чаму акіян салёны
Падлічыць дэльфінаў, разблытаць трос, напужаць пірата
Даследаваць, як утвараецца шторм
Павудзіць рыбу
Павандраваць па Канадзе
Зрыфмаваць беларускія і англійскія словы
Адказаць, якога колеру снег
Прачытаць, як жабка стала прыгожай
Змайстраваць акварыум
Разгадаць крыжаванку

12.03.2013

Тэма нумару: Актыўная ацэнка – курс дыстанцыйнага навучання

- Рэфлексіўныя нататкі галоўнага кансультанта і ментара курса
- «Паглядзіце, колькі новых матэрыялаў мы маем, колькі педагагічных ідэй!»
- Уражанні ўдзельнікаў курса

12.03.2013

Бюлетэнь «Настаўнік.info» №25

Актыўная ацэнка: курс дыстанцыйнага навучання:
- Рэфлексіўныя нататкі галоўнага кансультанта і ментара курса
- «Паглядзіце, колькі новых матэрыялаў мы маем, колькі педагагічных ідэй!»
- Уражанні ўдзельнікаў курса

12.03.2013

Апошні тэрмін – 20, 24 сакавіка 2013 г.

23 сакавіка 2013 г. ва ўсім свеце будзе праводзіцца акцыя «Гадзіна Зямлі» – штогадовая падзея, якая ініцыюецца Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF). Арганізацыя заклікае ўсіх – прыватных асоб, арганізацыі, школы, муніцыпальныя аб’яднанні, камерцыйныя установы – выключыць святло і іншыя не жыццёва неабходныя электрапрыборы на адну гадзіну (акрамя ліфтоў), каб стымуляваць інтарэс да праблемы змянення клімату.
Цэнтр экалагічных рашэнняў у межах гэтай акцыі і праекта ШПІРЭ прапаноўвае ўстановам адукацыі і ўсім зацікаўленым прыняць удзел у мерапрыемствах: стварэнні супольнага відэароліка «60 секунд для Зямлі» ды інтэлектуальнай гульні «Зялёнае Што? Дзе? Калі?».

06.03.2013

5 сакавіка споўнілася 60 год баранавіцкаму краязнаўцу ды асветніку Віктару Сырыцу.
Сп. Віктар – адзін з першых удзельнікаў і пераможцаў конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка». У 2009 годзе ён здабыў прыз у конкурсе за шэраг метадычных матэрыялаў па беларускай гісторыі.
Віншуем Віктара Сырыцу з юбілеем, зычым добрага настрою і выдатных дасягненняў!

Старонкі