Архіў навін
Сотні фільмаў сусветнай класікі (у тым ліку дзіцячых), прадубляваныя на беларускую мову.
Гурток ТБШ ў Беластоку быў створаны ў 1927 годзе. Сход адбыўся ў прыватным памяшканні Язэпа Грагарчука, дзе дэкларацыю аб прыналежнасці да ТБШ падпісалі 23 чалавекі. Запрацавалі драматычная, харавая, дэкламатарская і літаратурная секцыі.
Выпускнікі-2017 могуць арыентавацца на прахадныя балы за мінулы год. TUT.BY абраў спецыяльнасці ў буйных ВНУ, паступіць на якія (на бюджэт) ў 2016-м было цяжэй і лягчэй за ўсё.
У полі зроку чэкістаў не толькі вядомыя апазіцыянеры, але і журналісты, настаўнікі, студэнты. У законе ж выразна прапісана, што грамадзяне могуць судзейнічаць органам. Але не абавязаныя.
Беластоцкае «Аб'яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову "АБ-БА"» выпусціла песні для 1–3 класаў пачатковай школы. На трох дысках размешчаны самі песні, а таксама мінусоўкі да іх.
Распрацоўку навагодняга свята для малодшых школьнікаў даслала Святлана Вайцянкова, настаўніца пачатковых класаў Роўкавіцкай яслі-сад–сярэдняй школы Чачэрскага р-на.
Падручнік гісторыі 2016 г. для 6-га класа з беларускай мовай навучання (частка I: са старажытных часоў да канца XV стагоддзя): уражанні колішняга вучня і настаўніка.
Ідэя правядзення алімпіяды па народных гульнях належыць старшыні ТБШ, былому дацэнту БДПУ Алесю Лозку, кірунак дзейнасці ягога новае кіраўніцтва БДПУ «аптымізавала».
На сайце Міністэрства адукацыі з'явіліся статыстычныя звесткі ў выглядзе інфаграфікі, якія тычацца дашкольнай адукацыі ў Беларусі. Праўда, працэнт выхаванцаў, якія навучаюцца на роднай мове, не адлюстраваны.
Вучні 9-га класа і іх бацькі абурыліся, калі класны кіраўнік папрасіў здаць па 25–35 рублёў на выступ Ягора Крыда і групы MBAND. Ва ўпраўленні адукацыі адказалі: гэта проста рэкамендацыя.