Архіў навін
Апошні тэрмін – 4 лістапада
Запрашаем настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства да ўдзелу ў невялікім практычным семінары «Вусная гісторыя на ўроку», які адбудзецца 9 лістапада 2013 г. у Мінску. Мерапрыемства праводзіцца інтэрнет-праектам «Беларускі архіў вуснай гісторыі» і міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Адукацыя без межаў».
Таццяна Гапеева, Брестская газета
Недахопы беларускай адукацыі абмяркоўваюцца не адзін год. Але воз дагэтуль там: патрабаванняў да настаўнікаў становіцца ўсё больш, а заробкі і прэстыж прафесіі падаюць.
З 1 верасня настаўнікам і педагогам дадатковай адукацыі павысілі педагагічную нагрузку за стаўку. Цяпер замест 18 гадзін норма складае 20 на тыдзень. Адначасова, згодна з пастановай Савета міністраў, на 25% павялічыліся аклады. Па факце ж сярэдняя зарплата настаўніка, па звестках Міністэрства адукацыі, павысілася ў верасні на 3%.
«БГ» запыталася ў настаўнікаў, якія працуюць у брэсцкіх школах, ці адчулі яны гэта павышэнне на сабе, а таксама даведалася, што сёння ўваходзіць у абавязкі педагогаў.
Апошні тэрмін – 28 лістапада
«Youth Leadership Program with Belarus» – чатырохтыднёвая праграма моладзевага лідарства, арганізаваная Дзяржаўным дэпартаментам ЗША з мэтай развіцця ўзаемаразумення паміж народамі Злучаных Штатаў і Беларусі. Моладзь з Беларусі і ЗША будзе ўдзельнічаць у семінарах і мерапрыемствах, скіраваных на стварэнне каманды, вызначэнне мэтаў, планаванне праекта, удзел у грамадскім жыцці і валанцёрскую дзейнасць.
Для ўдзелу ў праграме заяўнікі з Беларусі павінны: мець дату нараджэння з 1.01.1997 па 1.05.1999 уключна; вучыцца ў 8, 9 ці 10 класе; мець акадэмічную паспяховасць не ніжэй за «добра»; прадэманстраваць высокі ўзровень валодання англійскай мовай; быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь; прадэманстраваць лідарскі патэнцыял і жаданне зрабіць унёсак на карысць супольнасці; адпавядаць патрабаванням ЗША для атрымання візы; мець магчымасць прыехаць у ЗША ў ліпені 2014 г.; не быць блізкімі сваякамі супрацоўнікаў праграмы.
Дар'я Пуцейка, КП
Уладзімір Анцулевіч: «З гэтага года настаўнікі павінны праходзіць абавязковую пераатэстацыю. У мяне вышэйшая катэгорыя. Я кандыдат фізіка-матэматычных навук. І калі перайшоў з Акадэміі навук у гімназію, адразу стаў працаваць па вышэйшай катэгорыі. Цяпер ўвялі новую катэгорыю – «настаўнік -метадыст». Для яе патрэбны пэўны шэраг умоў: публікацыі, метадычныя матэрыялы, пажадана з грыфам міністэрства ці Нацыянальнага інстытута адукацыі, перамогі вучняў на алімпіядах. У мінулым годзе ў мяне выйшла чатыры кнігі, я лічуся вельмі дасведчаным і вядомым метадыстам. Мае вучні штогод заваёўваюць дыпломы на алімпіядах розных этапаў. Да прыкладу, з пяці прызёраў Мінскай гарадской алімпіяды ў мінулым навучальным годзе чацвёра – мае вучні. Але ў мяне адзін недахоп.
Апошні тэрмін – 25 кастрычніка
Школьнікі са сталічных гарадоў часта маюць перавагу перад жыхарамі несталічных рэгіёнаў у сувязі з даступнасцю больш якаснай адукацыі і шырокім наборам магчымасцяў для паступлення ў вядучыя ВНУ краіны. Пры гэтым вучні з несталічных гарадоў не менш таленавітыя і працавітыя. Таму GS Group заснавала адмысловы конкурс, прымаць удзел у якім могуць толькі жыхары несталічных рэгіёнаў Расіі і замежных краін.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы 9 – 11-х класаў (за выключэннем жыхароў сталічных гарадоў).
Кацярына Сінюк, TUT.BY
У Беларусі зарплаты настаўнікаў ніколі нельга было назваць высокімі – нават пасля таго, як яны перыядычна павялічваліся. Напрыклад, у 2013 годзе іх павялічвалі цэлых тры разы ў сувязі з ростам тарыфнай стаўкі. А з 1 верасня, згодна з пастановай Савета міністраў, аклады настаўнікаў выраслі на 25%. Праўда, з пачатку гэтага ж года павялічылася і нагрузка – стаўка стала не 18, а 20 гадзін. У выніку, па дадзеных Мінадукацыі, заработная плата настаўнікаў у верасні вырасла толькі на 3%. Ці так гэта?
Пачатак навучання – 15 кастрычніка
У курсе «Асновы канфлікталогіі» студэнты пазнаёмяцца з асноўнымі паняццямі канфлікталогіі, атрымаюць заданні, накіраваныя на фарміраванне практычных навыкаў кіравання канфліктамі, вядзення перамоў, рэагавання на правакацыйныя паводзіны.
Курс прызначаны для студэнтаў і выкладчыкаў, кіраўнікоў і падначаленых, працоўных і хатніх гаспадынь, настаўнікаў і бацькоў, мужчын і жанчын, багатых і бедных – для ўсіх і кожнага, хто хоць бы раз трапляў у стан канфлікту.
Працягласць навучання – 7 – 8 тыдняў. Навучанне бясплатнае, дыстанцыйнае, не патрабуе прысутнасці ў сеціве ў пэўны час. Пры ўмове паспяховага праходжання курсу і выкананні фінальнай працы ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат міжнароднага ўзору.
Дакументальны фільм Валерыя Мазынскага (2013, Беларусь).
Па вызваленні Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў у краі паступова адраджаецца нармальнае жыццё. Аднак з пэўнымі «асаблівасцямі»: аднавіліся савецкія парадкі, зноў разгарнуліся рэпрэсіі, пачалася татальная русіфікацыя, асабліва ў сістэме адукацыі. У адказ на гэта ўзнікае падпольная моладзевая арганізацыя – Саюз беларускіх патрыётаў. «Калі немцы нам не забаранялі вучыцца і ведаць сваю гісторыю, культуру, то чаму цяпер мы не можам гэтага рабіць?» – згадвае адна з гераінь фільму. Сябры арганізацыі, маладыя настаўнікі, змагаліся з ператварэннем Беларусі ў расійскую правінцыю, імкнуліся выхаваць нацыянальна свядомых дзяцей, хай і ў савецкіх школах.
Дзякуем за вашыя заяўкі, шаноўныя калегі, нам было надзвычай цяжка выбраць удзельнікаў з такой колькасці прэтэндэнтаў! Шчыра спадзяёмся, што з тымі, хто не патрапіў у лік сёлеташняй каманды ДН, мы сустрэнемся ў наступныя разы.
Залічаныя ўдзельнікі цяперашняга курса павінны зарэгістравацца на dn.aacenka.by да 13 кастрычніка 2013 г. На платформе ўжо разгорнуты першы навучальны модуль – знаёмцеся, асвойвайцеся.
Шаноўныя ўдзельнікі, для зачыну для вас – відэазварот галоўнага кансультанта курса Мікалая Іванавіча Запрудскага.
Апошні тэрмін – 17 кастрычніка
Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр "ПОСТ"» запрашае да ўдзелу ў семінары «Магчымасці працы з тэмай "Наш сусед Еўрасаюз": метадычныя асновы». Семінар адбудзецца ў Мінску 19 кастрычніка 2013 года.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, валанцёры, студэнты, адукатары, спецыялісты сферы адукацыі, зацікаўленыя ў новых падыходах і метадах працы з названай тэмай.