Архіў навін
Упершыню за апошнія паўтара дзесяцігоддзя прайшоў Нацыянальны бацькоўскі сход. Бацькі дамагаюцца рэальнага, а не фармальнага забеспячэння права вучыцца па-беларуску на ўсіх ступенях навучання – ад дзіцячага садка да ВНУ.
19 мая
Міжнародны дзень сем’яў (International Day of Families) заснаваны Генеральнай асамлеей ААН у 1993 годзе. Паўсюдна яго святкаванне прызначана на 15 мая.
Хіба не выдатна адcвяткаваць яго ў яднанні з прыродай? Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае сабрацца ўсёй сям’ёй і адзначыць Міжнародны дзень сем’яў у нядзелю 19 мая 2013 г.
Сёлета музей сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм» прапануюць цікавую праграму, заснаваную на сюжэце мультыплікацыйнага фільма «Прыгоды Несцеркі» рэжысёра Ігара Воўчака.
Апошні тэрмін – 16 мая
Каманда «Правоў Чалавека «на пальцах» правядзе 18 – 19 мая ў Гомелі і Магілёве праваабарончы ўікэнд.
У праграме два семінары: 18 мая ў Гомелі і 19 мая ў Магілёве (субота і нядзеля), а таксама вялікая колькасць разважанняў на тэму правоў чалавека, талерантнасці, большасці і меншасці, ды пра тое, якая розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі.
10 – 16 мая
Цэлы тыдзень ў мінскім кінатэатры «Перамога» будуць круціць еўрапейскае кіно на мове арыгіналу. Штодня можна будзе наведаць 2 фільмы з Францыі, Фінляндыі, Славакіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Літвы ды інш. Уваход вольны!
Распачнецца фестываль стужкай з Фінляндыі «Лапландская адысея», якую прадставіць рэжысёр Доме Карукаскі.
Праграма фестывалю ўключае ў сябе 14 разнажанравых фільмаў з краін Еўропы: Фінляндыі, Славакіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Літвы, Польшчы, Італіі, Францыі, Румыніі, Швецыі, Германіі, Швейцарыі.
Фільмам закрыцця фестывалю стане стужка Сяргея Лазніцы «У тумане».
11 мая
Шаноўныя бацькі! Таварыства беларускай школы ладзіць супольны бацькоўскі сход і запрашае ў ім паўдзельнічаць усіх зацікаўленых тэмай нацыянальнага ўзгадавання дзяцей.
На сходзе будуць абмеркаваныя наступныя пытанні:
- Праўны кантэкст навучання і выхавання па-беларуску
- Беларуская школа, беларускі садок. Бацькі, педагогі, адміністрацыя
- Стварэнне беларускага асяроддзя для дзяцей па-за школай
Вольга Навасад, t-styl.info
Псіхолагі сцвярджаюць, што дзіцячы садок для дзяцей з’яўляецца своеасаблівай казармай. Тут усё па раскладзе і пад кантролем як з боку работнікаў, так і бацькоў: сняданак, туалет, заняткі, сон, нават час для гульняў па раскладзе. І ўсё гэта – дзеля таго, каб засцерагчы дзіця ад розных непрыемных сітуацый.
Стаўшы школьнікам, дзіця ўжо можа само выбіраць, калі яму рыхтаваць урокі, калі есці і гуляць, і з часам бацькоўскі кантроль слабее. Але на змену ахоўнаму кантролю прыходзіць так званы сацыяльны кантроль, які з кожным годам для вучняў беларускіх устаноў адукацыі становіцца больш адчувальным.
Урок гісторыі Беларусі для вучняў 7 класаў. Распрацавала Аксана Колтан, гімназія-інтэрнат г. Мядзела. Сцэнар урока спалучае метады актыўнай ацэнкі, актыўныя і інтэрактыйныя прыёмы, самастойную, часткова-даследчую форму дзейнасці вучняў, працу з навучальнай і дадатковай літаратурай.
Апошні тэрмін – 8 мая
Да ўдзелу ў доўгатэрміновым адукацыйным курсе «Акадэмія Першых – 2» запрашаюцца маладыя людзі ад 18 да 35 гадоў, прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў. Мэта курсу – падрыхтоўка дэмакратычных моладзевых лідэраў, якія будуць браць актыўны ўдзел у жыцці сваіх арганізацый і супольнасцяў.
Адукацыйны курс складаецца з 5 семінараў і сустрэчы па ацэнцы вынікаў праекта (17 семінарскіх дзён), а таксама хатніх заданняў і рэалізацыі навучальных праектаў. Кожны ўдзельнік, які паспяхова скончыць курс, атрымае сертыфікат.
Апошні тэрмін – 10 мая
Міністэрства замежных справаў Чэхіі вылучае 140.000 еўра на малыя праекты, якія будуць ажыццяўляцца краінамі-сябрамі Усходняга Партнёрства ў 2013 г. Праект абавязкова павінен зангажоўваць болей за адну краіну УП і быць скіраваны на вырашэнне праблемаў, актуальных для некалькіх краінаў.
Перавага будзе надавацца праектам, датычным тэмаў працы 1-й і 4-й працоўных групаў Форуму грамадзянcкай супольнасці УП. Праект мусіць быць пачаты 1 чэрвеня і скончаны да 15 кастрычніка 2013 г.
Максімальны памер гранта – 20.000 еўра.
Гарбузік №4: Космас
У нумары:
- вясёлыя вершыкі і загадкі з англійскага фальклёру з аўтарскімі малюнкамі і заданнямі;
- касмічная энцыклапедыя;
- міжпланетная суперзадача;
- майстраванне іншапланетніка (у малюнках і фотаздымках);
- гульня «Раскідач у хаце»;
- тузін спосабаў запомніць лета;
- што такое вясёлка?
- апавяданне для самых маленькіх;
- вясёлыя карцінкі і вершыкі для вывучэння англійскай мовы;
- казка «Мышы ляцяць на Марс»;
- касмічная крыжаванка;
- адказ на пытанне «Чаму зоркі мігцяць?»;
- і шмат сюрпрызаў, усмешак, радасных адкрыццяў і прыемных уражанняў!