Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
25.04.2013

Яўген Лівянт, kp.by

Ці рэальна ў школах адрадзіць профільнае навучанне?
На пачатку красавіка на сайце Міністэрства адукацыі з’явілася інфармацыя пад загалоўкам: «З 1 верасня ў X класах сярэдніх школ дазваляецца арганізоўваць вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні». Слова «дазваляецца» ў загалоўку мяне крыху здзівіла.

24.04.2013

У часопісе «Матэматыка: праблемы выкладання» (№ 2, 2013 г., с. 57 – 61) надрукаваны артыкул Міхася Булавацкага, рэкамендаваны настаўнікам матэматыкі і – асабліва – рэпетытарам.
Тэкст артыкула можна спампаваць на нашым сайце.

22.04.2013

Прыём заявак з 21 па 31 мая 

24-ы метадычны летнік «Альхоўка-2013» і аўтарскія курсы М.І.Запрудскага па тэме «Тэорыя і практыка абагульнення вопыту педагагічнай дзейнасці будуць праходзіць з 1 па 6 ліпеня 2013 г. 
Як стаць удзельнікам?
1. Вельмі захацець.
2. Напісаць заяўку, у якой пазначыць: • прозвішча, імя, імя па бацьку; • месца працы, пасаду; • хатні адрас; • прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка, які падпіша загад аб вашай камандзіроўцы (калі яе дадуць); • колькі раз вы былі ў нашым летніку; • па якой тэме вы збіраецеся абагульняць свой вопыт.
3. Даслаць заяўку.

 

19.04.2013

Працэс падрыхтоўкі вучнёўскага даследавання

Даследчая дзейнасць школьнікаў – дзейнасць, якая звязана з рашэннем вучнямі творчай, даследчай задачы з загадзя невядомым вынікам і прадугледжвае наяўнасць асноўных этапаў, характэрных для традыцыйнага навуковага даследавання: пастаноўку праблемы, вывучэнне тэорыі, падбор методык даследавання, збор матэрыялу, яго аналіз і абагульненне, уласныя высновы.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алены Генадзьеўны Мігаль паэтапна разглядае ўвесь працэс падрыхтоўкі даследавання: ад выбару тэмы – да абароны работы.

18.04.2013

20 – 21 красавіка

Гэтымі выходнымі ў Беларусі адбудзецца чарговы «Фэст экскурсаводаў», прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка з ініцыятывы ЮНЕСКА вось ужо 30 год.
У межах фэсту пройдуць эксурсіі на розныя тэмы па розных гарадах Беларусі, а таксама ў Вільні і Варшаве. Традыцыйна ў спісе – дзіцячыя маршруты.
Поўны спіс экскурсій можна паглядзець на fest.icomos.by.

16.04.2013

З чым асацыюецца выраз «рэформа адукацыі» ў беларускага настаўніка? Як правіла з нечым непрыемным і непатрэбным. Ці гэта так насамрэч? Прапануем паглядзець анімаваны ролік лекцыі Кена Робінсана «Новы погляд на сістэму адукацыі».

16.04.2013

19 красавіка

Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) ладзіць у Мінску публічную лекцыю «Сучасная вышэйшая адукацыя ў Літве: новыя магчымасці для беларусаў». Падчас лекцыі доктар Кейстуціс Барткявічус (Kestas Bartkevicius) і доктар Юрга Ёнуцітэ (Jurga Jonutytė) распавядуць пра досвед Універсітэта Вітаўта Вялікага і магчымасці атрымання сучаснай адукацыі ў Літве, у тым ліку для беларусаў.
Запрашаем выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў універсітэтаў, настаўнікаў і навучэнцаў школ, а таксама ўсіх зацікаўленых.
Лекцыя адбудзецца 19 красавіка у канферэнц-зале гатэля Crowne Plaza (вул. Кірава, 13), пачатак а 18.00. Уваход вольны.


15.04.2013

Кожныя панядзелак і серада

На бясплатнай аснове кожны ахвочы можа палепшыць свае моўныя веды і практыку, удасканаліць веды па гісторыі і культуры Беларусі.
Старшыня ТБМ Алег Трусаў: «Заняткі ладзяцца ў дзвюх узроставых групах: навучэнцы 7–8 класаў і 9–10 класаў. Выкладаюць у асноўным кандыдаты і дактары навук. Глыбока вывучаем беларускую мову, гісторыю, літаратуру. Як сведчаць першыя водгукі, дзецям вельмі цікава. Запрашаем далучацца і іншых – перадусім тых, хто хоча глыбей даведацца пра нашу гісторыю, мову, культуру. Курсы будуць працягвацца яшчэ некалькі месяцаў».
Адзін з выкладчыкаў моўных курсаў – мовазнаўца Лявон Баршчэўскі. Ён кажа, што магчымасць атрымаць дадатковыя веды спрыяльна адбіваецца на паспяховасьці наведнікаў, што дэманструе досвед апошніх гадоў.


15.04.2013

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Генадзь Пальчык запрасіў РГА «Таварыства беларускай школы» сфармуляваць прапановы па ўдасканаленні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Нагадаем, што ТБШ даслала Г. Пальчыку афіцыйны ліст, у якім выказала сваю зацікаўленасць ва ўдзеле ў пашыраных пасяджэннях і парламенцкіх слуханнях, прысвечаных маніторынгу правапрымяняльнай практыкі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Старшыня камісіі адказаў, што праца па выяўленні найбольш праблемных пытанняў у адукацыйнай сферы, якія патрабуюць вырашэння на заканадаўчым узроўні, будзе працягвацца да канца навучальнага года. Прапановы Таварыства беларускай школы па ўдасканаленні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі будуць абавязкова разгледжаныя, і, пры патрэбе, абмеркаваныя на адмысловай сустрэчы з прадстаўнікамі ТБШ, – паабяцаў Г.Пальчык.


15.04.2013

Тамара Мацкевіч

Не так даўно адзін з бацькоў гімназістаў скульптар Генадзь Лойка правёў адзіночны пікет каля будынка гімназіі №4 супраць зменаў у статут гэтай установы, якія дазвалялі паступова перавесці навучанне ў гімназіі на рускую мову. Яго тады судзілі і пасадзілі на 5 сутак. Аднак на тым справа не скончылася. Падзея прыцягнула ўвагу бацькоў гімназістаў, якія пачалі збіраць подпісы за вяртанне беларускай мовы, як адзінай мовы навучання і выхавання, у статут гімназіі.



Старонкі