Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
16.10.2012

Камбінаваны ўрок з элементамі педтэхналогіі французскіх майстэрняў для вучняў 8 класа, распрацаваны Галінай Альшэўскай, ДУА «Бердаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа». Мэта ўрока: даць уяўленне пра адметнасць жанру раманса праз знаёмства з лірычным творам М.Багдановіча.

16.10.2012

«Нязгаснае святло кахання» : Урок беларускай літаратуры для вучняў 8 класа

Камбінаваны ўрок з элементамі педтэхналогіі французскіх майстэрняў даслала Галіна Альшэўская, ДУА «Бердаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Мэта ўрока: даць уяўленне пра адметнасць жанру раманса праз знаёмства з лірычным творам М.Багдановіча.

16.10.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 18 кастрычніка

Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр "ПОСТ"» запрашае настаўнікаў да ўдзелу ў аднадзённым семінары «Пра ЕС у школе: ключавыя аспекты, формы і метады працы». Семінар адбудзецца ў Мінску 20 кастрычніка 2012 года.
Удзельнікі семінара атрымаюць камплект метадычных матэрыялаў па тэме семінара.

16.10.2012

Распрацоўкі мерапрыемстваў, якія дазволяць вучням 7 – 11 класаў выявіць свае веды па гісторыі ды геаграфіі роднагаі краю, даслалі Святлана Сяргеева, Наталля Шаршнёва (ДУ ВПА ліцэй «Беларуска- Расійскага ўніверсітэта», Магілёў).

16.10.2012

Дапаможнік для арганізатараў краязнаўчых маршрутаў

Распрацоўкі мерапрыемстваў, якія дазволяць вучням 7 – 11 класаў выявіць свае веды па гісторыі ды геаграфіі роднагаі краю, даслалі Святлана Сяргеева, Наталля Шаршнёва (ДУ ВПА ліцэй «Беларуска- Расійскага ўніверсітэта», Магілёў) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Падрыхтоўка пазнавальна-спартыўнай гульні патрабуе не аднаго тыдня. Аўтары спадзяюцца, што прапанаваныя распрацоўкі дапамогуць калегам, якія пажадаюць правесці маршрут, значна паскорыць гэты працэс.

15.10.2012

Урок-дыскусія для вучняў 10 класа, дасланы Галінай Скарынай, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска». Твор К.Чорнага «Трэцяе пакаленне» падаецца ў спісе для самастойнага чытання. Таму вельмі дарэчы праверыць веданне тэксту менавіта ў дыскусіі, праз тое выклікаць яшчэ большую цікавасць да творчасці К. Чорнага.

15.10.2012

«Скуратовіч – вораг народа ці «новы» беларус?»

Урок-дыскусію па беларускай літаратуры для вучняў 10 класа даслала Галіна Скарына, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Твор К.Чорнага «Трэцяе пакаленне» падаецца ў спісе для самастойнага чытання. Таму вельмі дарэчы праверыць веданне тэксту менавіта ў дыскусіі, праз тое выклікаць яшчэ большую цікавасць да творчасці К. Чорнага.
Але апошнім часам праграма не прадугледжвае гадзінаў для правядзення ўрокаў пазакласнага чытання, ды абавязвае сачыць, як і што чытаюць вучні. А сярод уменняў вучняў у праграме ўказваецца наступнае: «Вучні павінны ўмець рыхтаваць вусны ( або пісьмовы ) разгорнуты адказ на праблемнае пытанне па вывучаным творы». Таму можна ўрок такога кшталту правесці за кошт гадзін для ўрокаў развіцця мовы.

15.10.2012

Прэзентацыя да ўрока

Прэзентацыю да ўрока фізікі для вучняў 8 класа даслала Алена Гаўруковіч, ДУА «Лапіцкая сярэдняя школа».

15.10.2012

«Пастаянныя магніты»

Прэзентацыю да ўрока фізікі для вучняў 8 класа даслала Алена Гаўруковіч, ДУА «Лапіцкая сярэдняя школа».  

15.10.2012

30 кастрычніка

Калі вам хочацца дапамагаць дзеткам у няпростых жыццёвых сітуацыях, але не ведаеце, як; не ўпэўнены, што гатовыя; не ведаеце, да каго звярнуцца – прыходзьце на Дзень адчыненых дзвярэй у валанцёрскую ініцыятыву «Разам – дзецям». Мы можам даць вам патрэбныя адказы!

Старонкі