Архіў навін
Ігар Кузьмініч
У кожнага народа некалі пачынаецца зіма. І прышла аднаго разу зіма да нас. І была тая зіма доўгаю і страшнаю.
Снегу так многа нанесла, што не было разабраць, дзе ісці і што рабіць. Разгубіліся тады людзі і кожны ў свой бок пачаў глядзець. Перасталі думаць пра сябе як пра гаспадароў нашай беларускай зямлі. Кожны думаў, адно, як самому жывым застацца...
Але была на нашай зямлі адна маці, што моцна любіла сваё толькі народжанае дзіцянятка. Як быў снежань, яна хутала і ўкрывала яго ад снегу, грэла сваім цяплом. Калі лёдам студзіў студзень, яна бліжэй да сваіх цёплых грудзей туліла дзіцяня, паіла цёплым малаком сваім, грэла сваім сэрцам.
Ішоў час, хлопчык рос. І вось ён ужо сам спрабаваў знайсці адказ, чаму ў іншых кутках зямлі даўно вясна, а да нас сонца не хоча нават завітаць. Хлопчык разумеў, што, акрамя яго, няма нікога, хто мог бы прывесці сонца і разбудзіць людзей. Паказаць, што беларусы самі могуць і што беларусы самі здольны гаспадарыць і заклікаць да нас сонца.
Прэзентацыя для інтэрактыўнай дошкі, план-канспект урока. Даслала Юлія Паўлава, Барысаў. Клас: 5.
Антонімы, іх роля ў маўленні: Прэзентацыя для інтэрактыўнай дошкі, план-канспект урока
Даслала Юлія Паўлава (ДУА “Гімназія № 1 г.Барысава”) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прадмет: Беларуская мова. Клас: 5.
Мэты ўрока: садзейнічаць паглыбленню ведаў пра ролю антонімаў у беларускай мове; удасканальваць ўменне знаходзіць антонімы ў тэксце, вызначаць іх сэнсава-стылістычную ролю; фарміраваць ўменне падбіраць антонімы да слоў розных семантычных груп; стварыць умовы для папаўнення лексічнага запасу вучняў; фарміраваць навыкі правільнага пісьма; выхоўваць любоў да Беларусі, павагу да матуль.
Пётра Садоўскі
(Томпсан, Эва. Песняры імперыі: расійская літаратура і каланіялізм.
Цягам 20 тыдняў старшакласнікі смаргоньскай СШ №5 навучаліся на дыстанцыйных курсах, прысвечаных устойліваму развіццю і экалагічнай адукацыі, паводле праграмы Шведскага універсітэта (Лунд). Да іспытаў і атрымання сертыфікатаў дайшлі 3 фіналісты. Цяпер выпускнікі пачалі працу над школьнымі праектамі (скіраванымі на эканоміію вады ці электраэнергіі, праблемы мясцовага ўстойлівага развіцця ці экалогіі).
Даслала Юлія Паўлава, Барысаў. Клас: 5. Мэта ўрока: узнавіць і паглыбіць веды вучняў па правапісе у, ў; паўтарыць веды пра адрозненне складовых і нескладовых гукаў; развіваць уменне правільнага пісьма, навучыць прымяняць атрыманыя веды на практыцы; выхоўваць любоў да роднай мовы, да Беларусі, да яе навакольнага асяроддзя.
Правапіс у, ў: Прэзентацыя для інтэрактыўнай дошкі, план-канспект урока
Даслала Юлія Паўлава (ДУА “Гімназія № 1 г.Барысава”) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прадмет: Беларуская мова. Клас: 5.
Мэта ўрока: узнавіць і паглыбіць веды вучняў па правапісе у, ў; паўтарыць веды пра адрозненне складовых і нескладовых гукаў; развіваць уменне правільнага пісьма, навучыць прымяняць атрыманыя веды на практыцы; выхоўваць любоў да роднай мовы, да Беларусі, да яе навакольнага асяроддзя.
Ігар Карней, Радыё Свабода
21 сакавіка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё пазачарговай адукацыйнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Такая неабходнасць з'явілася ў сувязі са шматлікімі фактамі адлічэнняў студэнтаў з беларускіх ВНУ пасля падзеяў 19 снежня. Польскі ўрад абвясціў аб пачатку набору студэнтаў на праграму для рэпрэсаванай моладзі імя Кастуся Каліноўскага яшчэ ў студзені, і неўзабаве для вызначаных асобаў пачнуцца падрыхтоўчыя курсы польскай мовы.
Упершыню польскія навучальныя ўстановы змогуць прыняць не толькі студэнтаў, але і аспірантаў і нават звольненых па палітычных матывах выкладчыкаў ВНУ.
Дапаможам малому Франку знайсці беларускамоўных аднакласнікаў!
У верасні Франак пойдзе ў школу ў Брэсце. Бацькі хлопчыка шукаюць аднадумцаў, якія таксама жадаюць навучаць дзяцей па-беларуску.
Лістуйце на soap@euroradio.fm
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка, 14.00
Міністэрства замежных справаў Польшчы абвясціла адкрыты конкурс “Супольныя польска-беларускія праекты-2011”.
Падтрымліваюцца:
• культурная супраца ў розных галінах культуры: кіно, тэатр, музыка, літаратура і г. д.;
• супраца ў галіне адукацыі школ, універсітэтаў і іншых навучальных установаў; навукова-тэхнічная супраца;
• супраца з установамі культуры: галерэі, музеі і г.д.;
• грамадская дыпламатыя на ўмацаванне польска-беларускіх адносінаў.