Архіў навін
Мінскі Еўрапейскі клуб пачынае 2013 год з адкрыцця курсаў па вывучэнні англійскай мовы. Ёсць магчымасць праводзіць заняткі для дзвюх групаў слухачоў з рознымі ўзроўнямі падрыхтоўкі:
• Пачаткоўцы. Асобы, якія ніколі не вывучалі англійскую мову, але хочуць пачаць яе вучыць, а таксама тыя, хто вельмі даўно вывучаў англійскую мову на школьным узроўні і працяглы час не меў практыкі.
• Асобы, якія маюць базавы ўзровень ведання англійскай мовы, адносна нядаўна вывучалі граматыку, маюць дастатковы для побытавай камунікацыі актыўны слоўнікавы запас, здольныя на слых успрымаць англійскую мову, перакладаюць простыя тэксты.
Курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча. Каталог з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор» (гульні, дражнілкі, забаўлянкі, заклічкі і прыгаворы, калыханкі, песні), нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы, раздзелы з аўтарскімі творамі для дзяцей, медыятэка.
Яўген Лівянт, kp.by
Маральна я ўжо быў гатовы, але ўсё-такі мне нялёгка было даведацца, што не толькі ўсе адзнакі ставяцца ў электронны журнал, але і зносіны з бацькамі адбываюцца на спецыяльных старонках школьнага сайта, куды вучні доступу не маюць.
Што наведванне дома вучняў магчымае толькі з дазволу бацькоў вучня.
Што ў 15 кабінетах школы ёсць мультымедыйныя праектары, а ў астатніх класах іх мантуюць.
Што ўсім настаўнікам ўсталявалі кампутар у класе або выдалі ноўтбук.
Што тры гады таму ўсім эстонскім школам было дазволена закупіць любое абсталяванне і матэрыялы ў патрэбнай колькасці для выкладання фізікі, хіміі, біялогіі і геаграфіі, і цяпер лабаранцкія поўныя як завязаць.
Што ў кожнай школе – нават такой невялікай – ёсць свая медсястра і свой лагапед, у адрозненне ад нашых, дзе медсястра або лагапед абслугоўваюць некалькі школ.
Што дырэктарка школы справаздаецца апякунскай радзе, якая складаецца з настаўнікаў, вучняў, бацькоў вучняў, чыноўніка і выпускнікоў школы.
Пабачыў свет музычны дыск «Альбом школьных песень», створаны з ініцыятывы бялыніцкага музыкі Юрыя Несцярэнкі дзякуючы падтрымцы культурна-адукацыйнай фундацыі «Орса-Рамана».
Дыск змяшчае 11 кампазіцый, якія прыдадуцца пры арганізацыі школьных святаў, канцэртаў, ранішнікаў.
З радасцю паведамляем, што стваральнікі альбома папрасілі нас распаўсюдзіць частку накладу сярод аўтараў і сяброў Nastaunik.info.
Nastaunik.info Складанка беларускіх «школьных» вершаў і спеваў, задуманая Таццянай Грыневіч-Матафонавай і запісаная творчай камандай беларускіх аўтараў ды выканаўцаў, станецца выдатным падарункам для кожнага настаўніка роднай мовы, а таксама для любой сям’і, якая гадуе школьнікаў.
Складанка выканана ў двух дысках, якія змяшчаюць 106 аўдыё-трэкаў. Вершы школьнай праграмы прачыталі Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш.
folk-by.16mb.com Курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча, прысвечаны беларускаму дзіцячыму фальклору… і не толькі. Галоўны змест рэсурса – каталог з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор», выдадзенай у 1972 годзе ў Мінску (складальнікі: Г.А. Барташэвіч – тэксты; В.І. Ялатаў – музычная частка). У дадатак да тэкстаў кнігі на сайце змешчаны нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы.
Сайт «Беларускі дзіцячы фальклор» Сайт folk-by.16mb.com – курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча, прысвечаны беларускаму дзіцячыму фальклору… і не толькі. Галоўны змест рэсурса – каталог з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор», выдадзенай у 1972 годзе ў Мінску (складальнікі: Г.А. Барташэвіч – тэксты; В.І. Ялатаў – музычная частка). У дадатак да тэкстаў кнігі на сайце змешчаны нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы.
Таксама сайт прапануе: раздзелы з аўтарскімі творамі для дзяцей; медыятэку (у тым ліку – відэа спектакляў «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага», «Казачная торба», «Пра ката Сафрона і пеўніка Андрона»).
3 – 5 студзеня У Мінску пачаўся II Рэспубліканскі калядны фестываль педагагічнага майстэрства.
Фестываль ладзіць ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», разам з ГА «Беларускае педагагічнае таварыства».
У праграме фестывалю – майстар-класы, трэнінгі, педагагічныя студыі, круглыя сталы з найлепшымі педагогамі краіны. Сярод заяўленых тэмаў – сістэма актыўнай ацэнкі, кампетэнтнасны падыход, інтэрактыўныя метады, праектная дзейнасць, дыстанцыйнае навучанне ды інш.
Наталля Ільініч: На лістападаўскіх канікулах група беларускіх настаўнікаў наведала Літву з адукацыйным візітам «Знаёмства з літоўскай сістэмай адукацыі». Вандроўку арганізавала грамадская арганізацыя АЦ «Пост», а непасрэдна апекавалася намі супрацоўніца адукацыйнага цэнтра Аля Дзяргай.
Шаноўныя калегі, дарагія сябры! Віншуем вас з Новым годам!
Дзякуй вам за вашую працу, за шчырасць і годнасць. Дзякуй за матэрыялы для нашага сайта і водгукі на іх. Дзякуй за веды і каштоўнасці, якія вы даеце нашым дзецям.
Шчаслівых падзеяў і радасных зменаў у 2013 годзе! Заставайцеся з намі!
Ваш Nastaunik.info.