Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
01.10.2009

Адукацыйны візыт у Брусель

«Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Бельгія) у партнерстве з Фондам развіцця прававых тэхналогій (Україна), Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (Літва) пры патрымцы Шведскага агенцтва па міжнародным супрацоўніцтве і развіцці ладзіць 23–26 лістапада адукацыйны візіт у Брусель па тэме “Палітыка Еўрасаюзу ў галіне навукі і адукацыі”.

Мэта візіту – стварэнне больш эфектыўных камунікацыйных каналаў з інстытутамі Еўрапейскага Саюзу, а таксама паляпшэнне разумення механізмаў функцыянавання Еўрапейскай камісіі, Рады ЕС і Еўрапарламента прадстаўнікамі дзяржаўных
устаноў, незалежных і камерцыйных арганізацый Беларусі. Акрамя агульнага азнаямлення са структурамі ЕС, адукацыйная праграма таксама адкрые перспектывы больш глыбокага вывучэння магчымасцяў супрацоўніцтва паміж Бруселем і Беларуссю ва ўзгаданай сферы.

Арганізатары зацікаўленыя ва ўдзеле прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі РБ, навукоўцаў і даследчыкаў, парламентарыяў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый краіны.




30.09.2009

Талькаўскі фэст 2009

Сёлетні Талькаўскі фестываль адбудзецца ў нядзелю 4 кастрычніка 2009 г. Пачатак у 12 гадзін ля Талькаўскага ДК, а працяг на беразе ракі.


Запрашаюцца барды, паэты, выканаўцы беларускіх народных песень.


Падрабязнасці на сайце: talka.info



30.09.2009

Патрэбны настаўнік англійскай мовы
Гімназіі №23 г Мінска атрэбны настаўнік англійскай мовы для 8, 9, 11 класаў (19 гадзін).
Тэлефон працоўны 2848716, mts 7762881.
Крыніца інфармацыі http://gymn23.minsk.edu.by/main.aspx?uid=19940




26.09.2009


Урокі беларускай мовы для 6 і 9 класаў

Аўтар – настаўніца віцебскай гімназіі №5 Сухава Галіна. Выкарыстоўвае эфектыўныя метады, прыёмы і формы працы, якія дапамагаюць вырашыць праблему фармавання ўнутранай матывацыі школьнікаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры: тэхніку намінальных груп; метад стварэння сітуацыі пазнавальнай спрэчкі; мазаіку; метад эмацыйнага стымулявання; арфаграфічную хвілінку; асацыятыўную хвілінку. Фіналістка конкурсу настаўнік году-2009.

Урок для 6 класа на тэму «Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2 скланення адзіночнага ліку роднага склону»

Тэхналагічная карта ўрока па беларускай мове для 9 класа па тэме «Канструяванне складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак,
перабудова іх у іншыя граматычныя структуры”


Дадатковую інфармацыя пра аўтара можна прачытаць
на сайце Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.





26.09.2009


Аўтар – настаўніца віцебскай гімназіі №5 Сухава Галіна. Выкарыстоўвае эфектыўныя метады, прыёмы і формы працы, якія дапамагаюць вырашыць праблему фармавання ўнутранай матывацыі школьнікаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры: тэхніку намінальных груп; метад стварэння сітуацыі пазнавальнай спрэчкі; мазаіку; метад эмацыйнага стымулявання; арфаграфічную хвілінку; асацыятыўную хвілінку. Фіналістка конкурсу настаўнік году-2009.

26.09.2009

Пераможцам рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2009» стаў дырэктар Ганцавіцкай школы №2, настаўнік біялогіі Юрый Андрэйчык.
Сайт Nastaunik.info віншуе пераможцу і зычыць яму грамадзянскай мужнасці, годнасці і моцы, каб адпавядаць высокаму званню ў сучасных умовах і накіраваць сваё прафесійнае майстэрства на карысць бе

25.09.2009

Сёння адбываецца супер-фінал  конкурсу. Прапануем вам он-лайн рэпартаж з залі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
10:00

Урачыстае адкрыццё супер-фіналу. На сцэне шэсць фіналістаў: Алег Купрацэвіч, Вікторыя Бандарэнка, Галіна Сухава, Вольга Боніч, Юры Андрэйчык, Таццяна Сагаль. Гэта найлепшыя з лепшых. Нагадаем, у фінал конкурсу патрапіў 21 настаўнік.


 


11:07
Удзельнікі праводзяць іправізаваныя ўрокі на сцэне, а журы працуе.


12:22
Скончылася дэманстрацыя імправізаваных урокаў.
Фіналісты  выбіралі вельмі розныя тактыкі, каб спадабацца журы і гледачам.
Вынаходлівая  Вікторыя Бандарэнка, напэўна каб задобрыць высокіх чыноўнікаў, прысутных ў залі, да тэмы ўрока  "Шчасце" здолеле далучыць тэму дажынак і нават прынесла на сцэну дажыначны сноп. Галіна Сухава адрознівалася добрай мовай і паслядоўнасцю. Яна выбрала тэму «Паэтам можаш ты не быць» і зачаравала ўсіх прысутных паэзіяй Ніны Мацяш і Рыгора Барадуліна. Віктар Андрэйчык сыпаў жартамі, Алег Купрацэвіч заваёўваў сэрцы і галовы сваім інтэлектам.  Вольга Боніч і Тацяна Сагаль прадэманствавалі шматбаковыя (у дадатакдак да педагагічных)  таленты. Журы будзе вызначыцца цяжка. А па рэакыцыі залі – лідэрамі  з'яўляюцца Галіна Сухава і Віктар Андрэйчык. Менавіта яны атрымліваюць большыя авацыі.

12:50
Абвешчаны перапынак да 14:00

14:23
Пачалася абарона адукацыйных праектаў. Галіна Сухава абараніла праект на тэму «Фарміраванне
разумення вучнямі вучэбнай інфармацыі".

15:47
Усе удзельнікі абаранілі праекты. Журы пайшло лічыць балы. Пачаўся канцэрт настаўніцкай самадзейнасці.

15.59
Аказалася, што вынікі будуць абвешчаныя толькі заўтра ў 14:00. Дзіўны фінал для такога ўрачыстага мерапрыемства. Паміж волі ўзнікаюць думкі,  што  трэба час, каб ўзгадніць кандыдатуру пераможца  на самым версе. Нездарма ж вынікі конкурсу засакрэчаныя нават ад журы.

Больш фота/Каментары


22.09.2009


Майстар-класы для вучняў і моладзі па народных танцах, знаёмства з абрадамі свайго краю

Калі Вы ўжо пачалі думаць аб тым, як правесці занятак па гісторыі ці факультатыў, або адкрыты урок (з улікам таго, што сёлета аб'яўлены Год роднай зямлі), тады гэтая прапанова для Вас!

Студэнцкая танцавальная суполка прапануе дапамогу для правядзення заняткаў, класных гадзінаў ці ўрокаў «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» на тэму гісторыі, беларускіх традыцый, беларускіх народных танцаў з удзелам танцавальнага каллектыву і дудара, альбо проста танцавальных майстар-классаў з расповедам пра гісторыю танца і абрады роднага краю.

Кантактная інфармацыя: +375 29 764 62 50, Ягор, e-mail: jagor.z(сабака)gmail.com

22.09.2009

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” (ТБШ) з 2007 года сістэматычна праводзіць конкурс “Беларускі Настаўнік года”.
Сёлета абвяшчаецца чарговы конкурс. У ім могуць прыняць удзел педагогі усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы не менш трох гадоў.
На кандыдата конкурса запаўняецца анкета (спампаваць)  рэкамендуючай арганізацыі, установы, або самім педагогам і дасылаецца да 12.12.09 на адзін з адрасоў: tbskoly@tut.by, або паштовы, які можна атрымаць па даведачным тэлефоне 8029–7520821.
Могуць дадавацца іншыя матэрыялы, што пацвярджаюць высокія вартасці кандыдата. Пры неабходнасці журы ТБШ можа наведаць установу канкурсанта.
Конкурс будзе асвятляцца ў прэсе і на старонцы ў інтэрнэце https://nastaunik.eu .
Задачы конкурса:
• маральная падтрымка беларускамоўных педагогаў адукацыйных устаноў;
• прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем роднамоўнага выкладання і выхавання ў базавых і сярэдніх школах, дашкольных і пазашкольных установах, ліцэях, гімназіях і каледжах;
• фарміраванне грамадскай думкі аб прэстыжнасці навучання па-беларуску;
• аб’яднанне беларускамоўных педагогаў, спрыянне іх супрацоўніцтву, абмену досведам працы, арганізацыі супольных праектаў і інш.
Крытэрыі вызначэння пераможцаў конкурса:
• выкладанне па-беларуску дысцыпліны ці правядзенне выхаваўчай працы на роднай мове;
• прафесіяналізм і наватарства, творчасць і навуковасць;
• аўтарытэт сярод калег, бацькоўскай грамадскасці і навучэнцаў;
• высокая грамадзянская пазіцыя. Усе дастойныя кандыдаты будуць адзначаны дыпломамі ТБШ, асобна будуць ганараваны тры пераможцы-лаўрэаты на калядныя святы.
Паўторна могуць прымаць удзел у конкурсе ўсе дыпламанты ТБШ, акрамя пераможцаў.



21.09.2009

Круглы стол для моладзі па пабудове кар'еры

Круглы стол «Магчымасці Інтэрнэт-тэхналогіяў у падвышэнні канкурэнтаздольнасці моладзі на рынку працы» пройдзе 25 верасня 2009 году з 16.00 да 19.00 у памяшканні гістарычнай гасцёўні па адрасе: г. Мінск, вул. Сухая, 25 (праезд ст.т. «Фрунзенская»).


Да ўдзелу запрашаюцца студэнты мінскіх ВНУ, якія актыўна выкарыстоўваюць Інтэрнэт пры пошуку інфармацыі, неабходнай для прафесійнага развіцця ды пабудовы кар'еры. Мерапрыемства арганізуе інфармацыйны сервіс для моладзі kariera.by пры моладзевым грамадскім аб'яднанні «Фокус-група» у межах «Тыдня нефармальнай адукацыі-2009» (www.adukatar.net).


Мэта круглага стала: дапамагчы студэнтам старэйшых класаў у пытаннях падвышэньня кваліфікацыі, выкарыстоўваючы магчымасці Інтэрнэту.


У праграме круглага стала будзе прадстаўлены агляд вэб-рэсурсаў, накіраваных на развіццё прафесійна-значных уменняў ды навыкаў у моладзі, будзе арганізаванае абмеркаванне магчымасцяў і абмежаванняў працаўладкавання і развіцця прафесійных кампетэнцыяў з выкарыстаннем магчымасцяў сеткі Інтэрнэт. У якасці экспертаў на круглы стол запрошаныя: рэдактар інфармацыйнага сервісу па прафесійным развіцці моладзі www.kariera.by, кіраўнік праекта «Моладзевая акцыя мультымедыяў" http://mammedia.org/#, супрацоўніца электроннай газеты «ТОП-Пэрсона» www.top-persona.by, менеджэр каталогу www.press.net.by.


Па пытаннях удзелу ў круглым стале звяртайцеся да каардынатара мерапрыемства Дрык Вікторыі: +3753643112 (velcom), +375336041849 (МТС), e-mail: F-E-N-I-C-S@tut.by, альбо праз кантактную форму на сайце WWW.KARIERA.BY.


Паводле рассылкі belngo.info




Старонкі