Архіў навін
20 верасня калегі і родныя развіталіся з Аленай Цынкевіч - нашай Ленай - выдатнай, разумнай, сціплай настаўніцай хіміі, суаўтарам шматлікіх метадычных дапаможнікаў і артыкулаў, шматгадовым ментарам курсаў дыстанцыйнага навучання.
Мой класны быў не класны,
Хаця дзяўчаты ў школе
Там нешта паміжсобку
Шапталі: "Вух ты, ёй!"
Затое вельмі класнай,
А можа нат і болей,
Была, блін, кіраўнічка
У класе не маёй...
Новая кніга Алеся Лозкі "Майстэрства батлейкі".
Варшава, 2022 г.
Спампаваць PDF (10 Mb)
Ці ёсць EdTech у Беларусі? Адказы на гэта пытанне – у размовах з прадпрымальнікамі, заснавальнікамі адукацыйных бізнэсаў, адукатарамі, інвестарамі на ютуб-канале EdTech Belarus.
На сайце aacenka.by з'явілася абвестка пра дыстанцыйны курс "Актыўная ацэнка – 2022". Запрашаюць настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных устаноў, метадыстаў. Апошні тэрмін падачы заявак – 25 верасня 2022 г, 24:00.
Уступная кампанія 2022 года была шмат у чым нетыповай. Магчымы адток здольных абітурыентаў за межы краіны і зніжэнне канкурэнцыі павінны зменшыць прахадныя балы ва ўніверсітэты, але адбыўся істотны рост прахадных балаў на складаныя тэхнічныя/ навукаёмістыя спецыяльнасці. Парадокс? Паспрабуем разабрацца разам з І.Тышкевічам.
Выпускнікоў 2023 года чакае новае выпрабаванне – здача ЦЭ (цэнтралізаванага экзамену). Што вядома пра ЦЭ сення? Што думаюць пра чарговыя навацыі педагогі і эксперты, бацькі і навучэнцы? Як рыхтавацца да ЦЭ 2023, калі пра яго мала вядома? Сабралі з розных крыніц інфармацыю і меркаванні.
Навіна пра настаўніцу гісторыі з Бабруйску, Ларысу Секержыцкую, якую судзілі за тое, што яна прыйшла на працу са стужкай у валасах жоўтага-блакітнага колеру, у сакавіку бягучага году абляцела ўсе беларускія медыі. Пісалі пра гэты выпадак і некаторыя замежныя СМІ.
Шаноўныя калегі, віншуем з Днём ведаў! Сёлета 1 верасня мы сустракаем і з трывогай, і з надзеяй. Яшчэ ніколі не было такога попыту на добрага настаўніка, добрыя веды і беларускую мову.
На пачатку новага навучальнага года напамінаем пра патэнцыял Адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу, створанага для дапамогі ў навучанні школьнікаў.