Архіў навін
Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь апублікаваў «Статыстычны агляд да Міжнароднага дня роднай мовы». Што характэрна, па руску. У аглядзе пададзены лічбы гэтага навучальнага года, датычныя беларускамоўных выхаванцаў і навучэнцаў ва ўстановах адукацыі Беларусі.
Такім чынам, у 2012/2013 навучальным годзе беларускамоўныя садкі наведваюць каля 45 тысяч дзяцей (11,4%), садкі з рускай і беларускай мовамі – каля 15 тысяч дзяцей (3,8%).
Беларускамоўных школьнікаў сёлета – 151 тысяча (16,4%).
Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі 1400 навучэнцаў (0,9%) вучацца па-беларуску, каля 22 тысяч (14,6%) – на дзвюх мовах.
Нарэшце, у цяперашніх ВНУ па-беларуску навучаюцца каля 700 чалавек (0,2%), па-беларуску і па-руску – каля 160 тысяч студэнтаў (37,4%).
Міхась Скобла, Радыё Свабода
Паводле афіцыйнай статыстыкі ў Беларусі 51% беларускамоўных школаў. На асаблівай дошцы гонару Мінадукацыі дзве сталічныя гімназіі – № 4 і № 23. Але якая рэальнасць схаваная за лічбай 51%? Госцем перадачы «Вольная студыя» – скульптар Гэнік Лойка, які адстойвае права сваіх дзяцей вучыцца па-беларуску – акурат у «беларускамоўнай» гімназіі № 4.
Аўтар – Алена Палейка (Мінск). Метадычныя распрацоўкі планаў-канспектаў правядзення творчых урокаў па гісторыі. Акцэнт у распрацоўках зроблены на дзейнасць настаўніка і планаваныя вынікі работы. З педагагічных тэхналогій перавага аддадзена гульнемадэляванню і праектнай дзейнасці.
Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні творчых урокаў гісторыі
Аўтар – Алена Палейка (Мінск). Метадычныя распрацоўкі планаў-канспектаў правядзення творчых урокаў па гісторыі. Акцэнт у распрацоўках зроблены на дзейнасць настаўніка і планаваныя вынікі работы. З педагагічных тэхналогій перавага аддадзена гульнемадэляванню і праектнай дзейнасці.
Планы-канспекты сістэматызаваны ў адпаведнасці з тэмамі вучэбнай праграмы: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі; Беларускія землі ў канцы V – першай палове ХІІІ ст.; Дзяржаваўтваральныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў ІХ – сярэдзіне ХІІІ ст.; Хрысціянізацыя беларускіх зямель; Беларусь у другой палове ХІІІ – сярэдзіне ХІV ст.; Становішча беларускіх зямель у складзе ВКЛ у XIV – XV стст.; Беларускія землі ў сярэдзіне ХVI – ХVIII стст.; Рэфармацыйны рух у ВКЛ; Эпоха Асветніцтва і яе ўплыў на развіццё культуры Беларусі; Наш край ў сярэдзіне ХVI – ХVIII стст.
Падвядзенне і абвяшчэнне вынікаў – 5 лістапада
Сайт Birdwatch.by разам з выдавецкай ініцыятывай «Гарадзенская бібліятэка» абвяшчае фотаконкурс «Магія дзікай прыроды – 2013», прысвечаны здымкам беларускай прыроды.
Для ўдзелу ў фотаконкурсе неабходна размясціць на сайце Вirdwatch.by. Фотаздымкі прымаюцца і аценьваюцца ў чатырох намінацыях: «Магія дзікіх птушак», «Магія дзікіх жывёл», «Магія МакраСвету», «Магія краявідаў».
Прамежкавыя вынікі фотаконкурсуабвяшчаюцца штомесяц на сайце Вirdwatch.by. Канчатковыя вынікі абвяшчаюцца пад час урачыстага адкрыцця Дзён Св.Губерта ў Гродне.
Па тры найлепшыя здымкі з кожнай з чатырох намінацый будуць выдрукаваныя ў каляровым календары на 2014 год.
18 лютага
Адкрыццё курсаў «Мова ці кава» ў Мінску адбудзецца 18 лютага, пачатак, а 19:00. заняткі будуць адбывацца кожны панядзелак.
На першы занятак прыедзе Васіль Дранько-Майсюк, выкладчык аналагічных курсаў у Маскве. У Мінску выкладаць мову будуць: Алеся Літвіноўская (філолаг) і Глеб Лабадзенка (журналіст), час ад часу «Мову ці каву» будзе весці Андрусь Такіданг, музыкант гурту «Рэха».
Для каго курсы? Для людзей, якія хочуць удасканаліць сваю мову. якія «вучылі ў школе, але троху забыліся». Якія «любяць мову, але саромеюцца на ёй размаўляць». Для тых, хто хоча знайсці беларускамоўныях сяброў і пачаць размаўляць.
Фармат курсаў – сустрэча ў кавярні раз на тыдзень, па панядзелках а 19.00. Працягласць занятка – 1,5 гадзіны.
Заяўкі прымаюцца ўвесь час, разглядаюцца на працягу 3 месяцаў
Мэта праграмы – падтрымка грамадзянскіх ініцыятываў, прысвечаных стварэнню адкрытага грамадства і падрыхтоўцы дэмакратычных зменаў у Беларусі.
Фонд падтрымлівае праекты, звязаныя з:
• абуджэннем грамадзянскай актыўнасці, развіццём самакіравання і самаарганізацыі (у тым ліку адукацыйныя і культурныя мерапрыемствы ды моладзевыя ініцыятывы);
• абаронай правоў чалавека, прававой дапамогай, барацьбой з дыскрымінацыяй, пашырэннем цярпімасці;
• правядзеннем незалежных даследаванняў і аналізу;
• пашырэннем доступу да інфармацыі, развіццём традыцыйных і сацыяльных медыяў.
«Прычыны вайны і ход ваенных дзеянняў у 1914 – 1916 гг.»
Даслала Іна Шымко, Глыбоцкая раённая гімназія.
Мэты ўрока для настаўніка: 1) раскрыць сутнасць міжнародных адносін напярэдадні Першай сусветнай вайны; 2) пашырыць веды вучняў аб новых спосабах вядзення вайны; 3) даць характарыстыку асноўным бітвам перыяду 1914 – 1916 гг.
«Прычыны вайны і ход ваенных дзеянняў у 1914 – 1916 гг.»
Даслала Іна Шымко, Глыбоцкая раённая гімназія.
Урок для 9 класа распрацаваны паводле методыкі актыўнай ацэнкі.
Мэты ўрока для настаўніка: 1) раскрыць сутнасць міжнародных адносін напярэдадні Першай сусветнай вайны; 2) пашырыць веды вучняў аб новых спосабах вядзення вайны; 3) даць характарыстыку асноўным бітвам перыяду 1914 – 1916 гг. і дапамагчы ўсвядоміць бессэнсоўнасць вялікіх страт у вайне; 4) працягваць работу па фармаванні негатыўнага стаўлення да вайны, развіцці навыкаў працы з картай і гістарычнымі дакументамі.
Мэта на мове вучняў: даведацца, чаму пачалася Першая сусветная вайна; як складваліся адносіны паміж еўрапейскімі дзяржавамі Англіяй, Францыяй, Германіяй напярэдадні вайны; аб асноўных бітвах 1914 – 1916 гг.
Святлана Калінкіна, Народная Воля
Не ведаю, чаму маўчаць нашы сур’ёзныя грамадазнаўцы з нагоды ініцыятываў «Тозіка і К» у сферы адукацыі, але яны ж напэўна разумеюць, што гэты маленькі чалавек разварочвае краіну ва ўчорашні дзень.
Нагадаю тэзісна ідэі апошніх месяцаў: скараціць колькасць месцаў у педагагічных ВНУ, скараціць колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ, павысіць кошт навучання, зачыніць малакамплектныя школы...
Краіне патрэбныя працоўныя! У XXI стагоддзе Беларусь увайшла пад такім лозунгам. Нашым кіраўнікам не падабаецца, што беларусы хочуць атрымліваць вышэйшую адукацыю. Ім не падабаецца, што трэба ўтрымліваць невялікія школы. Нам увесь час апавядаюць, як выдатна можна наладзіць жыццё пасля ПТВ. Вельмі папулярнай у вуснах розных чыноўнікаў стала фраза, што ў краіне зашмат спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.



