Архіў навін
Беларускі пісьменнік і сцэнарыст Андрэй Жвалеўскі стварыў іранічны аповед пра школу "Распараджэнне".
Няма сэнсу ўвесь час павялічваць аб’ём вывучанага матэрыялу, калі вучань не ўмее яго сістэматызаваць.
Настаўнік фізікі гарадзенскай сярэдняй школы №26 Сяргей Фадзін упэўнены, што фізіка насамрэч лёгкі прадмет, якога не трэба палохацца. Дзякуючы напісанай ім гульні для Android «4PhPi» сямікласнікі ладзяць падарожжа ў захапляльны свет фізікі ды пазбаўляюцца стрэсавых стэрэатыпаў пра цяжкасць прадмета.
Алена Панкратава - настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Оршы. На першы погляд, - звычайная настаўніца, якой дасталіся звычайныя дзеці з не самага багатага і вялікага горада. Аднак, як кажа Алена, працаваць проста дзеля грошай - сумна.
Педагогі-практыкі зрабілі першае падсумаванне падчас семінару ў Маладзечне. "Ці аблегчыла жыццё настаўнікам перавернутае навучанне? Магчыма, не на сто працэнтаў. Але поспех інавацыйнай дзейнасці — найперш у згуртаванні педагагічнага калектыву вакол прагрэсіўнай ідэі".
27—28 снежня ў сталіцы пройдзе VІІ Рэспубліканскі калядны фестываль педагагічнага майстэрства. Ініцыятыва яго правядзення належыць Акадэміі паслядыпломнай адукацыі і Беларускаму педагагічнаму таварыству.
А прапануйце вучням скласці цэнтон! Метадычным прыёмам дзеліцца Таццяна Барткевіч, настаўніца роднай мовы і літаратуры з г. Глыбокае