Архіў навін
На сайце «Бацькам падлеткаў» аўтары адкрытага ліста і петыцыі «Абараніце школьнага настаўніка» Яўгенія Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі працягваюць серыю публікацый на тэму школьнай адукацыі. Калегі! Дапаможам сабраць факты парушэнняў правоў настаўнікаў!
У дапаможніку даюцца метадычня парады, гатовыя практыкаванні, якія настаўнік можна выкарыстаць на ўроку і ў пазакласнай працы.
На ўроках Вольгі Жыткай вучні глядзяць рэкламныя ролікі з Крышціяну Раналду і пры гэтым вучаць біялогію. А сама яна паспявае вучыць калег актыўнай ацэнцы і медыяграматнасці, вядзе факультатывы для будучых настаўнікаў і ...атрымлівае задавальненне ад класнага кіраўніцтва.
Новы сайт часопіса «Роднае слова» з электроннай падпіскай! Цяпер можна падпісацца на электронную версію штомесячнага навуковага і метадычнага выдання для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
Музейныя заняткі для школьнікаў 1–11 класаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць артэфакты, пра якія школьнікі чытаюць у падручніках. Даступная і займальная форма: дыялог, гульні, творчасць.
Для ўсіх, хто цікавіцца астраноміяй і глыбінямі космасу, 7 кастрычніка ў Мінскім планетарыі прачытае лекцыю Віктар Малышчыц, астраном і астрограф, выкладчык ліцэя БДУ. Адказы на касмічныя пытанні папулярнай беларускай мовай. Пачатак а 20-й гадзіне.
Увага. Заяўкі прымаюцца да 7 кастрычніка. Рэгістрацыя на сайце http://edcamp.by/. Інфармацыя пра праграму.
9 кастрычніка ў Мінску адбудзецца дыскусія па тэме «Комікс — малюнкі, якія могуць змяняць рэальнасць?» З удзелам мастакоў, праваабаронцаў і аматараў коміксаў!
Мультсерыял па матывах аповесці Эдуарда Успенскага «Гарантыйныя чалавечкі», агучаны суполкай Gavarun_by. Серыя «Кампакт-дыск».
Беларускія педагогі адзначаюць прафесійнае свята двойчы: у першую нядзелю кастрычніка – і 5 кастрычніка, з калегамі з усяго свету. Стварайма разам прафесійную супольнасць з адкрытымі нефармальнымі зносінамі!