Архіў навін
Педагогіка - гэта навука. А мова навукі - англійская. Глядзім майстар-клас Роса Макгіла і вучым тэрміны.
Толькі некалькі цытат: “Для настаўнікаў, якія не дзеляцца з калегамі сваімі ведамі, будзе спецыяльнае месцау пекле”, "Нас матывуюць спаборнічаць, а не дзяліцца ідэямі", "Настаўнікі - рухавікі таго, што адбываецца ў адукацыі, не бацькі і не палітыкі".
Хто лепш разбіраецца ў інфармацыйных тэхналогіях: філолагі ці інфарматыкі? Думеце інфарматыкі? Не заўсёды! Яны ведаюць як, а філолагі ведаюць навошта.
Што б было, каб у пісьменнікаў, гістрачных асобаў, якіх мы вывучаем у курсе свайго прадмета, быў інтэрнэт? Што б яны пісалі у сацыяльных сетках, каго б мелі ў сябрах?
Што б напісалі пра сябе ў сваім профілі? З кім бы сварыліся, з кім сябравалі?
Пачыаем чацверты курс дыстанцыйнага навучання "Медыяадукацыя ў школе". Што ж чакае яго студэнтаў? Якія прыемнасці і перашкоды?
Прапануем азнаёміцца з водгукамі мінулагодніх студэнтаў Святланы Іванюшынай і Святланы Ерамеевай.
У цыкле з 3 праграм распавядаецца аб Капенгагенскім універсітэце – найстарэйшай вышэйшай навучальнай установе Дацкага Каралеўства, аб сучасным універсітэце з аўтарскай сістэмай навучання ў Роскільдзе і Дацкай нацыянальнай кінашколе і інш.
Аматары БІГ і Мазгабойні, што вы ведаеце пра медыя?
Медыяадукатары, а што вы ведаеце пра паб-квізы?
Запрашаем усіх ахвочых на гульню “На злом галавы” па тэме “Медыя”. Гульня адбудзецца 24 лістапада 2019 года ў Imaguru (Мінск, Фабрыцыуса, 4).
Уступіла ў сілу пастанова Міністэрства адукацыі аб зацвярджэнні навучальных праграм. Змены закрануць праграмы для вучняў старэйшай школы - з 5-га па 11-ы клас, больш за ўсё новаўвядзенняў - для 9-класнікаў.
Мала хто ведае, што беларусы могуць выйграць любыя адукацыйныя гранты, але гэта не азначае, што родная дзяржава дазволіць іх атрымаць.
Фільм для абмеркавання: кароткаметражны драматычны фільм «Цырк матылькоў»