Архіў навін
Форма Еўрапейскага клуба вельмі прыдатная, каб даць вучню грамадзянскія веды (як уладкаванае чалавечае грамадства, паводле якіх законаў яно існуе, як знайсці сваё месца ў ім) і навучыць яго арыентавацца ў сучасным свеце, быць актыўным і паспяховым. Аўтары метадычнага дапаможніка даюць парады пра тое, як заснаваць Еўрапейскі клуб у школе.
Адкрыць файлы:
Навучальны гурток — адзін з асноўных метадаў нефармальнай адукацыі ў Швецыі. Досвед прымянення метада навучальных гурткоў на Беларусі паказаў эфектыўнасць яго ў нашай краіне. Метад можа быць прывабны па некалькіх прычынах.
У гэтым раздзеле мы прапануем некалькі метадычных распрацовак, прыдатных для грамадзянскай адукацыі. Яны былі распрацаваныя альбо адаптаваныя з міжнароднага досведу беларускімі настаўнікамі.
Майстар-клас па камп'ютэрных прэзентацыях
Мiжнароднае асветнiцкае грамадскае аб'яднанне «АКТ» запрашае ўзяць удзел у майстар-класе «Эфектыўнае выкарыстанне PowerPoint-прэзентацыяў". Запрошаны эксперт – менеджэр, кансультант, трэнэр Аляксей Галанцоў.
У праграме:
– Тэхнiчныя патрабаваннi да правядзення прэзентацыi.
– Асновы камунiкацыi з аўдыторыяй.
– Сферы выкарыстаненя PowerPoint-прэзентацыяў.
– Дызайн слайдаў: тэкст, колер, выявы.
– Дэманстрацыя графiкаў, дыяграмаў, таблiцаў.
Майстар-клас адбудзецца 22 жнiўня 2009 году з 11.00 па 14.00 у Мінску.
Каб прыняць удзел у майтар-класе, дашлiце заяўку на адрас: actngo.info@gmail.com цi патэлефануйце 8(029) 678–18–30 (Юнэля Сальнiкава). Паведамце, калi ласка, сваё iмя, прозвiшча, назву арганiзацыi, кантактны тэлефон, адрас электроннай пошты. Памер групы абмежаваны.
Апошні тэрмін падачы заявак: 18 жніўня 2009 году.
Паводле рассылкі belngo.info
Урок падрыхтавала Бяганская Тамара Альбертаўна, настаўніца пачатковых класаў Зубкаўскай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы Клецкага раёна.
Мэта гэтага ўрока – каб вучні змаглі пазнаёміцца з лепшымі традыцыямі нацыянальнай культуры; адметнымі якасцямі беларусаў. Урок будзе спрыяць выхаванню павагі да роднай мовы, да беларускага народа, яго гістарычнага мінулага, культурнай спадчыны.
Сцэнарый урока
Прэзентацыя
“ Мы- беларусы!" (Распрацоўка ўрока, прысвечанага Году роднай зямлі)
Урок падрыхтавала Бяганская Тамара Альбертаўна, настаўніца пачатковых класаў Зубкаўскай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы Клецкага раёна.
Мэта гэтага ўрока - каб вучні змаглі пазнаёміцца з лепшымі традыцыямі нацыянальнай культуры; адметнымі якасцямі беларусаў. Урок будзе спрыяць выхаванню павагі да роднай мовы, да беларускага народа, яго гістарычнага мінулага, культурнай спадчыны.
Сцэнарый урока
Прэзентацыя
Вакансія для педагогаў і псіхолагаў
Грамадская арганізацыя “Беларускі фонд SOS-Дзіцячая вёска” запрашае на працу вядучага спецыяліста па пытаннях апекі дзяцей. Асноўныя патрабаванні: вышэйшая адукацыя ў сферы псіхалогіі, сацыяльнай сферы ці сферы адукацыі; досвед працы не меньш за 3 гады з сацыяльнымі/псіхалагічнымі/адукацыйнымі праграмамі ў сферы апекі дзяцей; жаданне і ўменне працаваць з дзецьмі і маладымі людзьмі; валоданне нарматыỳна-прававымі актамі і іншымі метадычнымі матэрыяламі ỳ сферы выхавання, адукацыі і апекі дзяцей; паглыбленыя веды асноỳных момантаỳ сямейнага кансультавання і псіхалагічнай работы з дзецьмі і семьямі; валоданне міжнароднымі і нацыянальнымі заканадаỳчымі дакументамі аб правах дзіцяці; досвед у кіраванні праектамі, планіраванні, маніторынгу і ацэнцы; выдатныя камунікатыỳныя і арганізацыйныя навыкі; добрае валоданне гутарковай і пісьмовай англійскай мовай; камп'ютэрная граматнасць (MS Office);
Абавязкі:
падрыхтоỳка канцэпцыі апекі сямейнага тыпу і другіх канцэпцый апекі дзяцей для праектаỳ арганізацыі; развіцце новых праграм апекі дзяцей, накіраваных на паляпшэнне ўмоў жыцця дзяцей Беларусі; аказанне падтрымкі і ўкараненне стандартаў якасці апекі дзяцей у праектах арганізацыі; маніторынг і кантроль за ходам укаранення стандартаỳ якасці апекі дзяцей і моладзі; удзел у мерапрыемствах, прысвечаных правам дзіцяці, і па развіццю мадэлі SOS-Дзіцячых весак.
Адрас для рэзюмэ: anna.erofeenko@open.by
Тэрмін падачы рэзюмэ – да 18.09.2009 г.
Тэл. (017) 210–40–73 Ганна
Школа для журналістаў у Германіі
Ужо ў дзявяты раз у перыяд з 21 верасня па 2 кастрычніка 2009 году журналістам з Сярэдняй і Усходняй Еўропы прапануецца пазнаёміцца з ландшафтам нямецкай прэсы, яе структурамі ды метадамі працы, асабліва ў Сярэдняй Германіі.
Школа для журналістаў арганізаваная рознымі ўстановамі прэсы: Саксонская Фундацыя для адукацыі ў сфэры СМІ, Сярэдненямецкае Радыёвяшчанне, Федэральная Установа для прыватнага радыёвяшчання і новых камунікатыўных сродкаў.
Конкурс «Выключана!»
Польская асацыяцыя Stowarzyszenie Edukacji i Postpu (STEP), Варшава, абвесціла конкурс «Выключана!». Работы ў катэгорыях: фатаздымак, фільм і архітэктура прымаюцца ад аўтараў любога ўзросту, прафесіі і з любой краіны.
Тэмай конкурсу з'яўляюцца занядбаныя, апустошаныя, разрабаваныя прамысловыя аб'екты: вакзалы, дамы, пустыя прасторы. Гэта месцы і прадметы, якія былі пазбаўленыя сваёй сацыяльнай функцыі. Менавіта ад удзельнікаў конкурсу будзе залежыць, ці здабудуць яны новую функцыю, ці дэградуюць.
Асацыяцыя ставіць на мэце стварэнне платформы для дыскусіі аб тым, што на сённяшні дзень з'яўляецца славутасцю, а што не, у чым заключаецца грамадскі інтарэс, а таксама, што такое публічная прастора і культурная спадчына.
Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна запоўніць заяўку (на сайце www.2b.art.pl у закладцы «Wykluczone!») і разам з працай даслаць па адрасе:
Stowarzyszenie Edukacji i Postepu STEP
ul. Radzilowska 5, m. 103–943 Warszawa
З пазнакай: „WYKLUCZONE!”.
Працы, адпраўленыя па электроннай пошце, разглядацца ня будуць.
Апошні тэрмін падачы заявак і працаў: 23 жніўня 2009 году.
Кантакт: Томаш Рыхтэр: t.rychter@wp.pl, Клара Копціньска: ja.pani.ka@gmail
Паводле рассылкі belngo.info
Старшакласнікаў змогуць адлічваць са школ за непаспяховасць па трох прадметах
Праект Кодэкса аб адукацыі, які мяркуецца разгледзець у першым чытанні на восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, прадугледжвае адлічэнне з навучальных устаноў за непаспяховасць па трох прадметах. Аб гэтым паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч, паведамляе БЕЛТА.
Адлічэнне са школ магчыма толькі на старэйшай ступені — 10–11-я класы. «Лічыцца, што да 9-га класа ўключна на дзіця яшчэ можна паўплываць, пераканаць, выхаваць», — растлумачыў ён.
Пры гэтым Уладзімір Зданович адзначыў, што дэпутатам пакуль не зусім зразумелы тэрмін «непаспяховасць»: Адзін бал па дзесяцібальнай сістэме — гэта таксама дадатная адзнака, і гэтае пытанне неабходна канкрэтызаваць».
Акрамя таго, адлічэнне навучэнцаў і студэнтаў будзе магчыма за акадэмічныя запазычанасці, нез'яўленне без паважнай прычыны на іспыты, пропуск больш за 10 дзён заняткаў і сістэматычнае парушэнне дысцыпліны. Беларусь можа стаць першай краінай, якая прыняла Кодэкс аб адукацыі.
Паводле сайта naviny.by