Архіў навін
Ад шчырага сэрца віншуем вас з Днём ведаў і новым навучальным годам!
Сёлета ён будзе цяжкі, але аптымістычны. Бо нешта мяняецца ў застаялым беларускім паветры. Нашай незалежнасці 20 год — значыць падраслі і сталі дарослымі дзеці, якія нарадзіліся ў сваёй краіне, якія хочуць будаваць уласную дзяржаву на ўласны густ, сябраваць з суседзямі, жыць годна, а не быць папрашайкамі. Дзякуй вам за тое, што вы іх такімі выхавалі!
Сілаў вам і моцы, каб выстаяць! Каб, нягледзячы на ўсе кодэксы, пагрозы, кантролі і забароны, расціць новых беларусаў адукаванымі і адкрытымі ўсяму свету. А мы, у сваю чаргу, будзем вам дапамагаць. Каманда Настаўніка рыхтуе вам ў падарунак новы метадычны сайт, прысвечаны ацэначнай дзейнасці, артыкулы вядомых педагогаў, юрыдычныя парады для настаўнікаў і шмат-шмат карыснага для тых, хто хоча бачыць адукацыйны працэс сучасным, цікавым, пазбаўленым пустых рэкамендацый і інструкцый, у якім застаецца месца для творчасці і самавыяўлення. Заставайцеся з намі.
А пакуль віншуем вас песняй Школьны вальс.
Разам – мы сіла!
Ваш Настаўнік.інфо
Сайт «Нашыя дзеткі» віншуе ўсіх з надыходам новага навучальнага года і зычыць цікавага і займальнага падарожжа ў краіну карысных ведаў!
А таксама прапануе бацькам, дзецям і настаўнікам сёе-тое ў дапамогу:
1. Расклад заняткаў па-беларуску;
2. Пропісы
3. Прыкладны спіс неабходных набыткаў у 1 клас;
4. Беларуская каляндарная сетка;
5. Гімны беларускіх школ;
6. Цудоўная школьная песенька «Літарынка»;
7. Традыцыйныя школьныя спевы;
8. Расклад заняткаў і перапынкаў;
9.
Сайт «Нашыя дзеткі» віншуе ўсіх з надыходам новага навучальнага года і зычыць цікавага і займальнага падарожжа ў краіну карысных ведаў!
А таксама прапануе бацькам, дзецям і настаўнікам сёе-тое ў дапамогу:
1. Расклад заняткаў па-беларуску;
2. Пропісы
3. Прыкладны спіс неабходных набыткаў у 1 клас;
4. Беларуская каляндарная сетка;
5. Гімны беларускіх школ;
6. Цудоўная школьная песенька «Літарынка»;
7. Традыцыйныя школьныя спевы;
8. Расклад заняткаў і перапынкаў;
9. Ідэі гульняў на перапынках;
10. Сцэнар свята 1 верасня;
11. Падборка вершаў пра школу;
12. Ну а калі для поўнага шчасця бракуе толькі грошай – калі ласка...
/
Галіна Тычко. Асновы літаратурна-мастацкай творчасці: Вучэбна-метадычны комплекс. Мінск: БДУ, 2005. На прыкладзе твораў айчыннай і замежнай літаратур у кнізе даследуюцца некаторыя складнікі працэсу літаратурна-мастацкай творчасці.
Галіна Тычко. Асновы літаратурна-мастацкай творчасці: Вучэбна-метадычны комплекс.
Мінск: БДУ, 2005.
На прыкладзе твораў айчыннай і замежнай літаратур у кнізе даследуюцца некаторыя складнікі працэсу літаратурна-мастацкай творчасці. Аналізуецца слова як матэрыял мастацкага тэкста, выяўленчыя сродкі, талент. Даследуюцца прыёмы і спосабы стварэння літаратурнага тэкста. Прыводзяцца развагі прадстаўнікоў розных мастацкіх накірункаў аб прафесійных таямніцах творцаў. Тэндэцыі сучаснага літаратурнага працэсу прадстаўлены творамі айчынных і замежных пісьменнікаў розных пакаленняў і школ. Выданне адрасуецца студэнтам і выкладчыкам гуманітарных дысцыплін, пісьменнікам-пачаткоўцам і ўсім тым, хто цікавіцца і любіць сучаснае прыгожае пісьменства.
Сцягнуць /
Марыя Верціхоўская. Урокі літаратуры ў старшых класах: Вучэбна-метадычны дапаможнік. Мінск: «Адукацыя і выхаванне», 2010. Комплекс распрацовак урокаў па творах, якія былі ў школьнай праграме раней і якія з’явіліся зусім нядаўна.
Марыя Верціхоўская. Урокі літаратуры ў старшых класах: Вучэбна-метадычны дапаможнік.
Мінск: «Адукацыя і выхаванне», 2010
Зборнік уяўляе сабой комплекс распрацовак урокаў па творах, якія былі ў школьнай праграме раней і якія з’явіліся зусім нядаўна, што сведчыць пра несумненную практычную каштоўнасць гэтага выдання. Распрацоўкі ўрокаў вызначаюцца літаратуразнаўчай грунтоўнасцю, наватарскімі метадычнымі падыходамі. Кніга будзе дапамагаць забеспячэнню адукацыйнага працэсу, пошуку новых формаў і прыёмаў пры выкладанні і навучанні беларускай літаратуры. Адрасуецца настаўнікам-практыкам, метадыстам, будзе цікавай і карыснай студэнтам філалагічных факультэтаў.
Сцягнуць /
В.Верціхоўская, М.Верціхоўская. Вывучэнне творчасці Францыска Скарыны ў школе: Дапаможнік для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай i рускай мовамі навучання. Мінск: «Аверсэв», 2006. У дапаможніку прапануецца методыка вывучэння дзейнасці i творчасці Францыска Скарыны на уроках беларускай мовы i літаратуры, прадугледжаных праграмай.
В.Верціхоўская, М.Верціхоўская. Вывучэнне творчасці Францыска Скарыны ў школе: Дапаможнік для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай i рускай мовамі навучання.
Мінск: «Аверсэв», 2006.
У дапаможніку прапануецца методика вывучэння дзейнасці i творчасці Францыска Скарыны на уроках беларускай мовы i літаратуры, прадугледжаных праграмай. Змешчана сістэма ўрокаў па вывучэнні твораў, методыка правядзення розных тыпаў i відаў навучальных заняткаў з улікам апошніх дасягненняў педагагічнай навукі. Выданне адрасуецца настаўнікам беларускай мовы i літаратуры, студэнтам i выкладчыкам педагагічных каледжаў i універсітэтаў краіны.
Сцягнуць /
Марыя Верціхоўская. Урокі літаратуры: пошук і творчасць: Дапаможнік для настаўнікаў. Мінск: «Литература и Искусство», 2008. Выдавецкая серыя «Настаўніку-наватару». Зборнік распрацовак урокаў розных жанраў.