Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
17.09.2010

У нядзелю, 3 кастрычніка

Запрашаем настаўнікаў, вучняў, бацькоў – усіх, хто любіць народныя і бардаўскія песні, танцы, піша вершы!
Збор а 12 гадзіне каля Талькаўскага клуба, працяг на беразе Талі.
Падрабязнасці: www.talka.info
Даведкі праз тэл.: 8(01713)71410, маб. 8–0293779959; talka5@tut.by



17.09.2010

Заяўкі прымаюцца да 19 верасня

Дзедзіч і Еўрапейскі дом сустрэч – Фундацыя «Новы Стаў" запрашаюць маладых журналістаў недзяржаўных выданняў Берасцейшчыны, а таксама ўсіх, хто цікавіцца журналістыкай, паўдзельнічаць у міжнародным моладзевым праекце "Інтэрнэт-журналістыка" (Online journalism), які адбудзецца 1 – 8 кастрычніка 2010 г. у Любліне (Польшча).
Падчас 7 дзён побыту ўдзельнікі пазнаёмяцца з трыма тэмамі: Інтэрнэт-журналістыка, асновы відэа-журналістыкі, Web TV (інтэрнэт-тэлебачанне).

/ каментаваць


17.09.2010

Гродна: дзве экскурсіі, прысвечаныя адной падзеі
Час правядзення – 19 верасня

У гэтую нядзелю гродзенскія гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч правядуць для ўсіх ахвотных бясплатныя экскурсіі, прысвечаныя падзеям пачатку Другой Сусветнай вайны.
Адна – з пункту гледжання польскай гістарычнай традыцыі, па мясцінах, звязаных з абаронай Гродна ў верасні 1939 года. Удзельнікі змогуць зірнуць на падзеі вачыма польскага абаронцы.
Другая экскурсія будзе прысвечана мясцінам, асобам і падзеям, якія падпадаюць пад тэрмін “вызваленне”. Весціся яна будзе ад імя аднаго з тых, хто вызваляў горад ад “панскай акупацыі”.

/ каментаваць


16.09.2010

Пачатак у чэрвені 2011 года

Берлінская арганізацыя “Грамадзяне Еўропы” пачынае адбор валанцёраў з еўрапейскіх краін (у тым ліку Беларусі) для гадавога праекту ў рамках EVS, які пачнецца ў чэрвені 2011 года.
Валанцёр будзе дапамагаць у працы арганізацыі, офісу, а таксама будзе адказным за кантакты з партнёрамі. Арганізацыя не абмяжоўвае валанцёра, ён зможа ставіць сабе дадатковыя мэты і задачы.

/ каментаваць

16.09.2010

Тамара Мацкевіч: самастойнасць школы плюс змена сістэмы фінансавання
Радыё Свабода

Тамара Мацкевіч (намесніца старшыні Таварыства Беларускай Школы, Мінск) пра змены ў адукацыі:
Я лічу, што ў сістэме адукацыі найперш трэба было б змяніць сістэму фінансавання. Каб грошы ішлі не на школу, як цяпер, – а за вучнем. Куды бацькі прывядуць сваё дзіця - туды з дзяржаўнага бюджэту пералічваюцца і грошы. Гэта шмат што змяніла б.
Па першае, з'явілася б канкурэнцыя паміж школамі. Школе было б выгадна развіваць адукацыю – а не толькі пісаць паперкі, як цяпер. Прыцягваць, фінансаваць, заахвочваць найлепшых настаўнікаў; укараняць здароўезберагальныя тэхналогіі; практыкаваць бясстрэсавае выхаванне – усё, што магло б прыцягнуць вучняў (адпаведна - грошы) у гэтую школу.
Па другое – бацькі адчулі б адказнасць за адукацыю свайго дзіцяці.
Зразумела, што такая сістэма будзе працаваць пры адной умове: пры ўмове, што школы атрымаюць самастойнасць.
Такім чынам: самастойнасць школы плюс змена сістэмы фінансавання!






15.09.2010

Вяртанне цікавасці грамадства да кнігі, да чытання – тэма, актуальная ва ўсім свеце. Намаганнямі прафесіяналаў-энтузіястаў арганізуюцца шматлікія акцыі, мерапрыемствы, распрацоўваюцца праграмы, скіраваныя на тое, каб у нашым імклівым жыцці Яе Вялікасць Кніга заняла належнае месца.
Рэдакцыі часопісаў «Бярозка» і «Бібліятэка прапануе» усведамляюць сваю адказнасць за выхаванне чытача і абвяшчаюць супольную рэспубліканскую акцыю «Чытаем па беларуску»! Няхай у яе будзе пачатак, але не будзе заканчэння! Пачалі гэтую акцыю 5 верасня гэтага года, калі ў Хойніках адзначаўся Дзень Беларускага пісьменства – вялікае традыцыйнае свята нацыянальнай кнігі.

Чытаць болей / каментаваць

15.09.2010

Вінцук Вячорка: МОВА. – прорва
naviny.by
Кожны навучальны год пачынаецца з déjà vu. Малодшае дзіця прыносіць са школы некароткі сьпіс дадатковых матэрыялаў, працоўных сшыткаў, дапаможнікаў, атлясаў, якіх вучням не выдае (за грошы!) школьная бібліятэка ды якія трэба самому купіць.
І пачынаецца штодзённае гайсаньне: “Адукацыя” на Хмяльніцкага — “Акадэмкніга” — Цэнтральная кнігарня — і г.д. Мінае другі тыдзень вучобы, а я знайшоў толькі адзін патрэбны працоўны сшытак: “Хімію” для 7 клясы. Іншых — для геаграфіі, фізыкі, ангельскае мовы — знайсьці не магу.

/ каментаваць


14.09.2010

Гульня «для прасунутых» вучняў па творах беларускай літаратуры, распрацаваная настаўніцай Славянскай гімназіі (Бабруйск) Вольгай Рудай.

14.09.2010

Літаратурны брэйн-рынг
Беларуская літаратура
Старэйшыя класы
Аўтар – настаўніца Славянкай гімназіі Вольга Рудая (Бабруйск)



В.Дунін-Марцінкевіч, як вядома, быў душою аматарскага тэатральнага калектыву і ўдзельнічаў у многіх спектаклях. Якую ролю выконваў аўтар у сваёй п’есе “Ідылія”?

Спампаваць матэрыял (81 КБ)


14.09.2010

Канкурс плакатаў “ШАЛЁНЫ КЕД”
Працы прымаюцца да 31 кастрычніка 2010 г.

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў ладзіць конкурс плакатаў “Шалёны кед”.
Да ўдзелу запрашаюцца дызайнеры, мастакі, аматары крэатыву і проста ахвотныя праявіць свой творчы патэнцыял і адлюстраваць тэму актыўнасці моладзі ў выглядзе аўдыё, відэа і ручной працы.
Працы прымаюцца на мэйл kedy.by@gmail.com да 31 кастрычніка 2010 года. Працы ручной падачы перадаюцца асабіста арганізатарам конкурсу. Па выніках конкурсу будзе арганізавана выстава і вызначаны 3 пераможцы і 5 намінантаў, якім будуць уручаныя прызы.

Інфармацыя пра конкурс: спампаваць (24 Кб)


Старонкі