Архіў навін
Заява арганізацыйна-прэміяльнай рады
У сярэдзіне чэрвеня на Форуме дэмакратычных настаўнікаў у Менску, якое праводзіла Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай школы» (ТБШ), былі афіцыйна падведзены вынікі штогадовага конкурса «Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ». >>>
Сцэнарый да свята Ураджаю
Як заўсёды, дасланы з Валожыншчыны.
Cклала яго намеснік дырэктара па выхаваўчай працы СШ № 2 г. Валожына, Валянціна Іванаўна Краўневіч.
Надыйшло лета. А яно хутка праходзіць. Спадзяемся, гэты сцэнар вам аблегчыць пачатак новага навучальнага году.
Спампаваць сцэнар
Cклала намеснік дырэктара па выхаваўчай працы СШ № 2 г. Валожына, Валянціна Іванаўна Краўневіч.
Спампаваць сцэнар
16 чэрвеня 2007 г. уручаныя дыпломы першым лаўрэатам прэміі імя акадэміка Вацлава Ластоўскага.
Падведзеныя вынікі конкурсу на прэмію імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ.
Лаурэатамі прэміі 2007 года сталі:
Тамара Аляксандраўна CУХАЯ, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі №3 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Аляксандр Аляксандравіч АРЦІШЭЎСКІ, доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры марфалогіі чалавека Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Павел Антонавіч КАЎРЫГА, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт кафедры агульнага землязнаўства геаграфічнага факультэта БДУ.
Дыпламантамі конкурса сталі:
Вольга КОРСАК, БДПУ
Максім БЕЛІЦКІ, БДУ
Мікалай СТРАХА, БДПУ
Лаурэатаў вызначаў міжнародны прэміяльны камітэт. Сярод крытэрыяў, па якіх выбіралі лаурэатаў былі прафесіяналізм, выкладанне дысцыплін, якія, як правіла, не выкладаюцца па-беларуску, аўтарытэт выкладчыка сярод студэнтаў і калегаў, актыўная грамадзянская пазіцыя.
Ганаровая цырымоніія адбылася ў Мінску ў межах Форума дэмакратычных настаўнікаў. Прэміі лаурэатам уручыў народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Разам з дыпломамі лаурэаты атрымалі том публіцыстычных твораў Ніла Гілевіча, напісаных за апошнія 10 год, беларускія кнігі і электронныя выданні.
Адукацыйныя візіты у Польшчу
Няўрадавая арганізацыя „B-4” з г.
УЗНАГАРОДА OIKOS ЗА СТУДЭНЦКАЕ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА Ў ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ 2007
Як студэнцкае дзеянне трансфармуе інстытуты вышэйшай адукацыі ў кірунку ўстойлівага разьвіцця? Якія саюзы патрэбныя і як прадпрымальніцкае мысленне прасоўвае дзеянне на ўзроўні мясцовага ўніверсітэта?
Запрашаюцца студэнты для падачы ўласных праектаў, накіраваных на ўстойлівае разьвіццё на ўніверсітэцкім узроўні. Спаборніцтва арганізоўваецца Фундацыяй OIKOS у кантэксце Дэкады Адукацыі за ўстойлівае разьвіццё, абвешчанай ААН на 2005–2014гг.
Прэс-рэліз ЕГУ
На мінулым тыдні афіцыйныя беларускія СМІ пачалі чарговую кампанію па дыскрэдытацыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ). Па меркаванні адміністрацыі ўніверсітэта, прычынай цяперашняга этапу інфармацыйнай вайны супраць ЕГУ сталі паспяховы пачатак прыёмнай кампаніі і імкненне беларускіх уладаў усімі сіламі запалохаць абітурыентаў і іх бацькоў.
Чытаць прэс-рэліз
Прапануе Еўрапейскі гуманітарны універсітэт
Спецыялізацыя “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” (Завочная і дзённая формы навучання) з’яўляецца ўнікальнай у культурнай прасторы незалежнай Беларусі. Па-першае, упершыню ў беларускім універсітэце (ЕГУ) выкладаецца гісторыя ў яе чалавечым вымярэнні. Менавіта гэтаму спрыяе спалучэнне гісторыі і антрапалогіі. Студэнты пазнаёмяцца з такім варыянтам гісторыі, дзе ў цэнтры ўвагі знаходзіцца ЧАЛАВЕК з ягонымі поспехамі і разчараваннямі, горам і радасцю >>>
Чужую мову вучым, а здаем родную.
ЦТ нагладна прадэманстравала народную мудрасць показак «кроў – не вада» і «гены пальцам не сцярэш». Сёлета тэст па беларускай мове здалі 87 тысяч абітурыентаў. Летась такія заявы падалі 75 тысяч чалавек. Нагадаем, што школу сёлета скончыла другая плынь «пасьлярэферэндумных» дзетак, якіх у 1995 г. масава пазбавілі магчымасці вучыцца па-беларуску. Моладзь разумее, што колькі не вучы замежную мову, ніколі яе не будзеш адчуваць як родную і прагматычна выбірае сваё.
Засталося пачакаць, каб гэта зразумелі і чыноўнікі.
Абітурыенты могуць выбіраць беларускую альбо рускую мову для паступлення ў навучальныя ўстановы. Сёлета тэсты па-расейску будуць здаваць 120 тысяч чалавек.
Міжнародны валантэрскі летнік «Пад Каменем»
27 ліпеня – 10 жніўня 2007 г., Львоўская вобласць. Інстытут грамадскага лідэрства арганізуе валантэрскі летнік «Пад Каменем». Мэта: аб'яднаць актыўную моладзь вакол супольнай ідэі дапамогі ў аднаўленча–рэстаўрацыйных працах у Кляштарным комплексе ў пасёлку гарадскога тыпу Падкамень. Задачы: далучыць да летніка прадстаўнікоў розных маладзёвых арганізацый Украіны і блізкага замежжа; дапамагчы ў аднаўленча-рэстаўрацыйных працах у Кляштарным комплексе ў пгт. Падкамень; стварыць сяброўскі асяродак, што спрыяе знаёмству і абмену досведам паміж удзельнікамі; абменяцца кантактамі і сувязямі з мэтаю супрацоўніцтва ў будучыні; добра правесці час разам. Заяўкі прымаюцца да 1 ліпеня. Падрабязная абвестка: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki