Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
12.01.2006

Дапаможнік для настаўнікаў
агульнаадукацыйных устаноў. Аўтар – Жуковіч М.В. г. Бяроза



Дапаможнік рэкамендуецца настаўнікам, студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ і ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі сучаснага ўрока.

Кніза складаецца з чатырох раздзелаў, прысвечаных фарміраванню ў школьнікаў матывацыі да навучання, выкарыстанню сучасных асобасна-арыентаваных і інфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогій, разглядаюцца нетрадыцыйныя формы ўрокаў.
Дапаможнік утрымлівае шматлікія распрацоўкі ўрокаў з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій, якія прыводзяць да гарантаванага дасягнення педагагічных мэт.



10.01.2006

Галіна ДрокінаПедагагічная майстэрня Галіны Дрокінай, настаўніцы геаграфіі гімназіі №1 Маладзечна. Урокі распрацаваныя ў стртэгіі актыўнага навучання. Арыгінальныя метады могуць быць адаптаваныя для выкладання іншых прадметаў.




Геалагічная дылема – Фрагмент урока геаграфіі ў 10 класе

Тэма: Рэсурсы і забеспячэнне.

10.01.2006

Універсальная гульня – Фрагмент урока геаграфіі ў 7 класе

Тэма: Паўднёвыя мацерыкі.

10.01.2006

9 кл. Тэма: Эканамічная сістэма дзяржавы. Рыначная і дзяржаўная формы ўласнасці.

07.01.2006

Туболец Святлана Рыгораўна,
выкладчык кафедры сацыяльна-педагагічнай работы, ВДУ імя П.М.Машэрава



Нацыянальная адукацыйная сістэма заклікана адрадзіць страчаныя духоўныя каштоўнасці беларускага народа. Беларусы павінны ганарыцца сваёй мовай, звычаямі, традыцыямі, дасягненнямі. Таму мы лічым неабходным звярнуцца да каштоўнасцей, захаваных беларускай народнай педагогікай. Мудрасць народа зафіксавана, у прыватнасці, у прымаўках і прыказках, свайго роду скарбонках жыццёвага вопыту пакаленняў. Яны з даўніх часоў прысутнічаюць ў практыцы перадавых педагогаў, што карысталіся дыяментамі народнага розуму, уключалі іх ў свае кнігі.

07.01.2006


Андрэй АЛЯХНОВІЧ, СШ № 1 г. Крупкі



Наша харугва была створана 17 студзеня 2000 году на базе сярэдняй школы № 1 г. Крупкі і ў той час налічвала 39 вучняў-краязнаўцаў. Мы зьяўляемся тэрытарыяльнай адзінкай РГА “Аб`яднаньне беларускіх скаўтаў” (РГА “ АБС “). Вырасьлі мы з краязнаўчага таварыства “Малое Палесьсе“, што дзейнічае на Крупшчыне з 1989 году. Асноўны кірунак нашай дзейнасьці – краязнаўства Крупскага й памежных раёнаў .
Артукул цалкам

Старонкі