Архіў навін
З добрых думак, што мы кінем на сваім дзірване
Будзе ўнукам нашым жніва – доля, панаванне.
Янка Купала
У школе, пра якую я мару, настаўнік – гэта перш за ўсё, праваднік і дарадца ў пазнаванні свету, у фарміраванні і развіцці духоўнасці вучня, здольны падрыхтаваць яго да дыялогу з іншым чалавекам.
Гэта школа, якая ў сваіх мэтах кіруецца хрысціянскімі і агульначалавечымі каштоўнасцямі. Яна дапамагае вучням у аднаўленні і фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці, падтрымлівае беларускую мову, нацыянальныя і сямейныя традыцыі.
У сеціве адчыніўся сайт, прысьвечаны выхаваньню беларускіх дзетак. Там вы знойдзеце кніжкі, малюнкі, калыханкі, парады, інфармацыю пра беларускамоўныя садкі — усё, што можа дапамагчы бацькам-беларусам. Глядзіце
http://dzietki.org/
Дзіцячыя дашкольныя ўстановы Менску, дзе ёсьць беларускамоўныя групы
Паводле афіцыйнай інфармацыі з МІністэрства адукацыі:
Заводскі р-н:
ДДУ №202 (Партызанскі пр., 85а. Т. 245–12–92).
Кастрычніцкі р-н:
ДДУ №97 (вул.
Нагадваем, што бацькі першакласнікаў маюць канстытуцыйнае права падаваць заяву на навучанне па-беларуску ў любую школу!
Мінскія сярэднія навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання і выхавання:
1. Гімназія №4. Фрунзенскі раён. Вул. Кунцаўшчына, 18. Дырэктар Бандарэнка Юрый Міхайлавіч. Т.: (017) 258–49–71, 258–49–74. www.gymn4.minsk.edu.by
Паглыблена вывучаецца англійская мова; другая зам. мова – польская, нямецкая. З 8 кл. – дыферэнцыяцыя (фіз-мат., хім-бія., філал.
З ініцыятывы бацькоў змяшчаем артыкул, прысвечаны прававому статусу дзіцяці ад нараджэння да паўналецця. Добра з гэтай інфармацыяй пазнаёміць дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў. Аўтар артыкулу – Алеся Чарняўская, навуковы супрацоўнiк Нацыянальнага iнстытуту адукацыi, педагог i юрыст.
Шведская сістэма адукацыі (Power Point прэзентацыя)
Факты пра Швецыю (на англійскай мове)
Гімназіі ў Швецыі і сярэдняя адукацыя для дарослых (на рускай мове)
Артыкул Уладзіміра Коласа – дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэю, напісаны пасля ўдзелу ў Расійскай канферэнцыі развіцця Грамадскіх Школьных Фондаў. Аўтар апісвае кірункі рэформы і стан, ў якім знаходзіцца адукацыя ў Расіі сёння. Артыкул напісаны ў жанры публіцыстыкі, таму чытаецца лёгка, не губляючы пры гэтым інфарматыўнасці. Артыкул цалкам
Жыццё ў наш час мяняецца вельмi хутка. І навучыцца хутка рэагаваць на новыя патрэбы і праблемы немагчыма, калі працэс адукацыі ізаляваны ад жыцьця школьнымі сценамі. Таму школа робіцца больш адкрытай для зменаў. У дадатак сусветныя працэсы глабалізацыі, падзелу рыка працы патрабуюць уніфікацыі адукацыйных сістэм розных краінаў. Паглядзеўшы на суседзяў, можна даволі дакладна спрагназаваць, якая рэформа нас чакае.
Вядзецца праца па папаўненні сайта. Дадзены новыя матэрыялы ў раздзелы Замежны досвед, Грамадзянская адукацыя, Метадычны дапаможнік
Грамадзянская адукацыя – самы важны школьны прадмет. Грамадзянская адукацыя – гэта і ёсць усім вядомыя Веды+Уменні+Навыкі+Каштоўнасці, якія патрэбныя для жыцця, а не для здачы іспытаў, ці паступлення. Розніца толькі ў тым, што грамадзянская адукацыя не выкладаецца як асобны прадмет. Яна з'яўляецца складовай часткай без выключэння ўсіх школьных прадметаў ад матэматыкі да грамадазнаўства, ад фізкультуры да спеваў. Толькі той педагогог, які гэта ўсвядоміў, адчуў сваю місію, можа называцца Настаўнікам. Хто не – застаецца ў разрадзе ўрокадавальнікаў і пажыццева носіць справядлівую мянушку кшталту "вучылкі", "хімозы" ці «спеўніка».
Гэты раздзел для тых, хто здольны стаць Настаўнікам.
Што такое грамадзянская адукацыя ў сучасным разуменні, навошта яна патрэбна? Што закладзена ў змест грамадзянскай адукацыі? Чым адрозніваецца грамадзянская адукацыя ад патрыятычнага выхавання? Што важней: рыхтаваць зараз маладых беларусаў для дэмакратычнага грамадства,ці лепш вучыць прыстасоўвацца?...