Архіў навін
24 верасня а 17-й гадзіне ў мінскай сядзібе Таварыства Беларускай Мовы (завулак Румянцава, 12) адбудзецца прэзентацыя Дзіцячага альбома.
Запрашаем настаўнікаў і вучняў, бацькоў і дзетак! Прыходзьце – паспяваем, патанчым!
Вышэйшая дыстанцыйная адукацыя (e-learning)
adukacyja.info
Сучаснае развіццё тэхналогій дазваляе атрымаць якасную адукацыю дома, каля манітору свайго кампутара. З кожным годам папулярнасць такога спосабу атрымання вышэйшай адукацыі становіцца ўсё больш высокай.
/ каментаваць
Пабачыў свет аўдыёдыск “Дзіцячы альбом, частка першая”, запісаны Змітром і Тамашом Сідаровічамі, Таццянай і Адасём Матафонавымі. На дыску прадстаўленыя 27 беларускіх народных песень, асноўную колькасць з якіх аўтары знайшлі у фальклорных зборніках серыі “БНТ”.
“Дзіцячы альбом” падпадае пад тры жанры: 1) фальклор; 2) песні-інсцэніроўкі; 3) песні для дзіцячых дыскатэк. Адрасаваны для сямейнага праслухоўвання, а таксама для дзіцячых садкоў і школ.
Чытаць болей / каментаваць
Праграма Фулбрайт для выкладчыкаў ВНУ і навукоўцаў
Адкрыты конкурс на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2011–2012 навучальны год
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага конкурсу на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2011–2012 навучальны год.
Праграма Фулбрайт фінансуецца Урадам ЗША праз Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзярждэпартамента ЗША. Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць напрацягу аднаго семестра альбо навучальнага года займацца навукова-даследнічай дзейнасцю ў адным з амерыканскіх універсітэтаў. Сродкі на праезд, пражыванне і штодзённыя выдаткі прадастаўляе амерыканскі бок.
Да ўдзелу ў адкрытым конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі і займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, а таксама маюць вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук.
АПОШНІ ТЭРМІН ПАДАЧЫ ЗАЯВАК – 12 ЛІСТАПАДА 2010 ГОДА
У апошнія гады пагражальна зменшыўся агульны ўзровень адукаванасці школьнікаў і іншых навучэнцаў адукацыйных устаноў, знізіўся статус педагога ў грамадстве, штучна звужана сфера роднамоўнага ўжывання, а таксама магчымасці нацыянальнага самапазнання і этнічнай самаіндэнтыфікацыі, пра што сведчыць апошні перапіс насельніцтва.
Школьная рэформа 2008 года не вырашыла злобадзённыя праблемы, а, наадварот, значна ўзмацніла іх. Нацыянальная адукацыя не толькі не прыблізілася да сусветных стандартаў, а і зрабіла значны крок ад сваіх ранейшых заваёў і бліжэйшых суседзяў.
Зянон Пазьняк: Што трэба зрабіць, каб адрадзіць нармальную беларускую школу?
Паводле Радыё Свабода
У Беларусі мусіць быць ліквідаваны мэтад фармаваньня школы, які застаўся ад саветаў, дзе выбар мовы навучаньня тытульнай нацыі ўзалежнены ад выбару бацькоў. Чужая ўлада ўсталёўвала сваю школу на сваёй мове, а для беларусаў пакідала “дэмакратыю” – пыталіся, на якой мове вы, беларусы, хочаце ў сябе дома вучыцца? А каб на беларускай мове хаценьня вучыцца было няшмат, улада рабіла кардынальнае парушэньне (разрыў) у сыстэме адукацыі: аддзяляла вышэйшую школу ад сярэдняй, пераводзіла ўнівэрсытэцкае навучаньне на сваю мову (рускую ў БССР, ці польскую ў Заходняй Беларусі). Адчыняўся прастор для маніпуляцыяў думкамі бацькоў і навучэнцаў, узбуджаліся прагматычныя інтарэсы (паколькі асобы з акупацыйнай мовай навучаньня мелі лепшыя магчымасьці паступіць і вучыцца ва ўнівэрсітэце, чым зь беларускай). Урэшце рэшт улада фальшыва разводзіла рукамі, маўляў, мы “за” беларускую школу, ды самы бацькі-беларусы ня хочуць вучыць дзяцей па-беларуску. Беларусаў перад міжнароднай супольнасьцю выстаўлялі гэтакімі самаедамі, дурнямі, а сябе дэмакратамі.
Чытаць увесь артыкул
Апошні тэрмін падання заяўкі: 28 верасня 2010 г.
Абвешчаны набор удзельнікаў праекта «Еўрарэйс-2010» (21–31 кастрычніка 2010 г.)
«Еўрарэйс» – унікальная 11-дзённая навучальная праграма, удзельнікі якой змогуць:
- наведаць 6 краін ЕС : Польшчу, Нямеччыну, Галандыю, Бельгію, Люксембург, Францыю;
- праслухаць лекцыі ды наведаць штаб-кватэры інстытутаў ЕС;
- наведаць культурныя і гістарычныя помнікі Еўропы.
/ каментаваць
Творы прымаюцца з 1 верасня па 1 лістапада 2010 г.
Конкурс, прысвечаны 80-годдзю з дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча, праводзіць Беларускі тэатр “Лялька” разам з газетай “Звязда” і ААТ “Мабільныя ТэлеСістэмы” (МТС).
Удзел могуць прымаць гледачы тэатра “Лялька” ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў. Юныя пісьменнікі прапануюць увазе журы 1–2 казкі на беларускай мове агульным аб’ёмам не больш за 3 друкаваныя старонкі. Высока адзначаюцца казкі з персанажамі беларускай міфалогіі (цмокам, лесуном, ваўкалакам і інш). Да казак абавязкова прыкладаецца запоўненая анкета ўдзельніка.
/ каментаваць
У нядзелю, 3 кастрычніка
Запрашаем настаўнікаў, вучняў, бацькоў – усіх, хто любіць народныя і бардаўскія песні, танцы, піша вершы!
Збор а 12 гадзіне каля Талькаўскага клуба, працяг на беразе Талі.
Падрабязнасці: www.talka.info
Даведкі праз тэл.: 8(01713)71410, маб. 8–0293779959; talka5@tut.by