Архіў навін
З 1 верасня ўвайшлі ў сілу папраўкі ў правілах школьнай арфаграфіі і пунктуацыі. Зменаў нямала, але яны ахопліваюць малую частку лексічнага запасу.
Уступілі ў сілу папраўкі ў правілах школьнай арфаграфіі і пунктуацыі
З 1 верасня ўступілі ў сілу папраўкі ў правілах школьнай арфаграфіі і пунктуацыі. Зменаў нямала, але яны ахопліваюць малую частку лексічнага запасу.
- Аканне на канцы запазычанняў
Пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў: трыа, Ватэрлоа.
- Яканне ў лічэбніках
Паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць дзявяты, васямнаццаць.
- Ў у запазычаннях
У большасці іншамоўных слоў ужываецца "ў": ва ўніверсітэце, для ўніята, але: траур.
- Абрэвіятуры
Скарочаныя часткі абрэвіятур пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: галоўурач (галоўны), інтэрпал (інтэрнацыянальная паліцыя), лінкар (лінейны карабель).
- Спрэчны прэзідэнт
Вялікае абмеркаванне выклікала напісанне слова «прэзідэнт».
Праектная дзейнасць: Чэшскі досвед развіцця прынцыпу learning by doing у сярэдніх школах. Праектная дзейнасць – выкарыстанне ў педагагічным працэсе г.зв. метаду праектаў, распрацаванага ў 20-я гг. ХХ ст.
Алена Радзевіч, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі
Існуе выслоўе: “Кожнае дзіця можа вучыцца” – але варта задаць пытанне: як яго вучыць? Як забяспечыць вучня неабходнымі ведамі, дадаць яму гнуткасці і асабістай цікаўнасці да вучобы? Якія адукацыйныя мадэлі і тэхналогіі дапамогуць разгарнуць новыя далягляды, развіць мысленне, сфармаваць навыкі вырашэння праблем? Як падрыхтаваць вучня да працы ў грамадстве, літаральна начыненым новымі тэхналогіямі?
ПРАКАПОВІЧ Ігар — настаўнік геаграфіі, краязнавец, сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі, Чалавек Года Віцебшчыны і яшчэ Беларускі Настаўнік Года, такім званнем вас уганаравала Таварыства Беларускай Школы.
Яна Запольская, Радыё Рацыя.
Пастаўшчына – гэта чароўны азёрны край, але ж які краязнавец свой край не любіць, як кажуць “кожны кулік сваё балота хваліць”. Так пра родныя мясціны кажа настаўнік і краязнавец з горада Паставы, што на Віцебшчыне, Ігар Пракаповіч.
- Настаўнік геаграфіі, краязнавец, сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі, Чалавек Года Віцебшчыны і яшчэ Беларускі Настаўнік Года, такім званнем вас уганаравала Таварыства Беларускай Школы. Вы аўтар шматлікіх кніг, пераважна прысвечаных Паставам і Пастаўшчыне, і звяртае ўвагу той факт, што значная частка гэтых кніг адрасаваная дзецям…
– Гэта сапраўды так, таму што я працую ў школе ўжо многа-многа гадоў, з 85-га года. Вывучаючы геаграфію, ладзячы вандроўкі з вучнямі, канешне, каб праводзіць заняткі, трэба нейкая інфармацыя. Вось дзеля гэтага ў асноўным і пішуцца кнігі. Кнігі пішуцца і разам з вучнямі.
,/
1 верасня за школьныя парты селі 950 тысяч вучняў. У тым ліку 86,3 тысячы першакласнікаў. У 2008–09 навучальным годзе першакласнікаў было 87,8 тысячаў. А у 2007–2009 гг. – 91,2 тысячаў.
У Беларусі 3.531 навучальная ўстанова. Параўнальна з 2009 годам колькасць агульнаадукацыйных установаў скарацілася на 52.
«Кожны год знікае да 50–100 школаў — звычайна гэта школы ў вясковай мясцовасці. Так, у гарадах адкрываюцца новыя школы, але гэта школы з рускай мовай навучання», — тлумачыць намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч.
Каментуючы афіцыйную статыстыку пра колькасць школаў з беларускай мовай навучання, Мацкевіч заявіла: «Гэта малакамплектныя вясковыя школы. Толькі 2% вучняў Мінску навучаюцца па-беларуску. У Мінску толькі 7 школ з беларускай мовай навучання з 250. Насамрэч і існуючыя беларускія школы толькі фармальна беларускія. Настаўнікі гавораць па-руску, выкладанне вельмі часта таксама вядзецца па-руску».
Паводле ТБШ, у 1994–95 навучальным годзе цалкам на беларускай мове навучалася 29,4% дзяцей. «Свайго максімуму гэты паказнік дасягнуў у 96–97 навучальным годзе — амаль 33% дзяцей усе прадметы вывучалі на беларускай мове», — удакладняе Мацкевіч.
Паводле Радыё Свабода
Як прайшоў Дзень ведаў у краіне
Настаўнік.інфо прапануе пазнаёміцца з першавераснёўскімі навінамі розных школаў і мястэчак
- 1 верасня ў беларускамоўнай гімназіі №23 (+ фота) >>>
- Ліцэй імя Якуба Коласа распачаў новы навучальны год >>>
- Ліцэй, лінейка, аўтазак >>>
- У Бабры навучацца па-беларуску будзе толькі Мікола Пушкін >>>
- У Бараўлянах «Дзеці два тыдні рэпеціравалі лінейку з Лукашэнкам» >>>
- Пачатак навучальнага года ў беларускіх школах Падляшша >>>
- У гімназіі г. Глыбокае адмовіліся ствараць беларускі клас. Бацькі знайшлі іншае выйсце >>>
- Новую школу адчынілі ў Віцебску >>>
- Навучальны год у Оршы пачаўся з тыдня беларускай мовы >>>
- Беларускамоўныя школы за мяжой >>>
- Беларускамоўны клас распачаў заняткі ў Бярозе >>>
- У Магілёве для адзінай вучаніцы адчынілі беларускі клас (відэа) >>>
- У Гродне сям'ю прафесара з дзецьмі забралі ў пастаунак за тое, што тыя хацелі вучыць дзіця па-беларуску >>>
Арганізацыя даследчай працы з вучнямі
Алена Радзевіч, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі
Існуе выслоўе: “Кожнае дзіця можа вучыцца” - але варта задаць пытанне: як яго вучыць? Як забяспечыць вучня неабходнымі ведамі, дадаць яму гнуткасці і асабістай цікаўнасці да вучобы? Якія адукацыйныя мадэлі і тэхналогіі дапамогуць разгарнуць новыя далягляды, развіць мысленне, сфармаваць навыкі вырашэння праблем? Як падрыхтаваць вучня да працы ў грамадстве, літаральна начыненым новымі тэхналогіямі?
Адказам на пастаўленыя пытанні можа быць выкарыстанне на ўроках і пазаўрочнай дзейнасці праектнага і даследчага падыходу ў навучанні, развіццё навыкаў дасдедчых паводзінаў вучняў. У педагогіцы і псіхалогіі “даследчымі паводзінамі” называюць падыход да навучання, які будуецца на аснове натуральнага імкнення дзіцяці да самастойнага вывучэння асяроддзя. Падрыхтоўка вучня да даследчай дзейнасці, навучанне яго ўменням і навыкам даследчага пошуку і даследчых паводзінаў з’яўляецца найважнейшай задачай адукацыі і сучаснага настаўніка.
Застаемся разам!
Ваш Nastaunik.info.