Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
10.04.2009

Уступная кампанія ва Уроцлаве

Праект «Teraz Wroclaw» абвяшчае аб пачатку ўступнай кампаніі ва Уроцлаве, Польшча. Ужо трэці год запар праект дапамагае моладзі з Усходняй Еўропы стаць студэнтамі буйных вышэйшых навучальных установаў Ніжняй Сілезіі.

Галоўная мэта праекту – не толькі запрасіць моладзь атрымаць адукацыю ва ўроцлаўскіх вышэйшых навучальных установах, але і даць інфармацыйную і кансультацыйную падтрымку яго ўдзельнікам. Дапамога ў выбары навучальнай установы і накірунку навучання, кансультацыі па працэдуры ўступлення, афармленне дакумэнтаў, падтрымка на першым этапе навучання, моўна-адаптацыйны курс – усё гэта асыстэнты «Teraz Wroclaw» гарантуюць удзельнікам праекту бясплатна.




10.04.2009

Міжнародны конкурс для журналістаў

Звяз моўнага і культурніцкага абмену MitOst і Фонд імя Робэрта Боша (Германія) абвесцілі міжнародны конкурс для журналістаў «1989–2009: Еўрапейскі дыялог», які прысвечаны 20-годдзю мірных рэвалюцый у еўрапейскіх краінах.


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты друкаваных і ан-лайн СМІ ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Тэксты могуць быць прадстаўленыя на дзяржаўных і рэгіянальных мовах, і мусяць быць апублікаваныя ў пэрыяд са жніўня 2009 году. Працоўныя мовы праграмы: англійская і нямецкая.


Міжнароднае журы абярэ 10 аўтараў, якія будуць запрошаныя на святочную ўзнагароду ў Берлін увосень 2009 году. Лепшыя матэрыялы будуць узнагароджаныя прызамі ў памеры 2500, 2500 і 1000 еўра. Удзельнікі атрымаюць магчымасць наведаць шэраг рэдакцый і пазнаёміцца з дасведчанымі нямецкімі журналістамі і прадстаўнікамі палітыкі і культуры.


Лепшыя працы будуць апублікаваныя ў лютым 2010 году ў спецыяльным зборніку, які будзе прэзентаваны ў межах агульнай кампаніі за партнэрства з рознымі СМІ.


Заяўкі і пытанні дасылайце па адрасе:
Міжнародны конкурс для журналістаў «1989–2009: Еўрапейскі дыялог»,
Joanna M. Rother, MitOst e.V., Schillerstr. 57, 10627 Berlin, Germany, medienprojekt1989@mitost.org


Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце www.mitost.org/medienprojekt1989.html


Паводле рассылкі belngo.info




09.04.2009

Акадэмія Салідарнасці

Tertio Millennio і Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці запрашае да ўдзелу ў працы “Акадэміі Салідарнасці”.


Мерапрыемствы ў межах “Акадэміі Салідарнасці” пройдуць 19–24 ліпеня ў Гданьску. Яны разлічаныя, перш за ўсё, на студэнтаў і моладзевых актывістаў з Польшчы і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы – Беларусі, Арменіі, Азейбарджану, Эстоніі, Казахстану, Грузіі, Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны.


Плануецца, што ў мерапрыемствах Акадэміі Салідарнасці возьмуць удзел больш за 70 маладых людзей.


Падчас заняткаў, якія будуць весціся на англійскай мове, будуць абмеркаваныя пытанні па змене грамадскай думкі і падвышэнні ўзроўня развіцця грамадзянскай адукацыі. Лекцыі будуць чытаць вядомыя прадстаўнікі рэлігійных і палітычных арганізацый, такія як прафэсар Ежы Бузэк, прафэсар Анджэй Пачкоўскі, кс. Мацей Зэмба, былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса.


Для ўдзельнікаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы зарэзервавана 50 месцаў.


Галоўным чынам, “Акадэмія” накіраваная на студэнтаў, якія не дасягнулі 29-гадовага ўзросту.


Арганізатары прадстаўляюць харчаванне, жытло і аплочваюць праезд цягніком (альбо любым іншым танным транспартам) да Гданьску для удзельнікаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Кошты пералётаў самалётам аплочвацца ня будуць.


Апошні тэрмін падачы заявак – 15 мая.


Падаць заяўку можна на вэб-пляцоўцы па адрасе http://www.akademiasolidarnosci.pl/zapisz_sie/formularz.


Паводле рассылкі belngo.info




08.04.2009

Міхась Булавацкі: Матэматыка памiж Гхагхрай i Марамбiджай

Прапануем вашай увазе артыкул магілёўскага настаўніка матэматыкі Міхася Булавацкага, надрукаваны пяць гадоў таму ў газеце «Звязда». Нягледзячы на тое, што выйшаў гэты матэрыял даўно, разгляданыя праблемы не губляюць сваёй актуальнасці: беларускія пяцікласнікі, якія часам нават не ведаюць, як называюцца буйныя беларускія рэкі, працягваюць вылічваць даўжыню кітайскіх Цзялiнцзяна і Ханьшуя; нягледзячы на пастаянныя рэформы і "інавацыі"

Аўтар артыкула не застаўся ў баку і ад дыскусіі на сайце Alma mater, датычнай легендарнаму ўжо зборніку задач Латоціна-Чабатарэўскага.



/

08.04.2009

Прэзентацыя брашураў па гісторыі Віцебска

Сустрэча‑прэзентацыя брашураў «Пад мурамі саляных складоў» і «Пра што расказвае віцебскі гарадзкі герб» с удзелам аўтараў І.Цішкіна і М.Паўлава адбудзецца 9 красавіка ў Віцебску, па адрасе: вул. 1‑я Сенненская, д. 5 (раён «Лучоса») у «Еўрапейскім клубе». Пачатак а 18‑й гадзіне.

Паводле Нашай Нівы




06.04.2009

Гэтую маляванку зрабілі вучоныя-эколагі Іна Зеніна і Валер Дранчук разам з мастаком Пётрам Арлоўскім. Кніжка вытрымала два перавыданні, мае шмат добрых водгукаў педагогаў-дашкольнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў. Яны адзначаюць, што кніга мае выразны прыродаэтычны змест, вучыць дзетак любіць і заўважаць сваё. А зараз вы самастойна зможаце раздрукаваць размалёўкі для сваіх дзетак.
Калі ласка, пампуйце МАЛЯВАНКА

06.04.2009

Гэтую маляванку зрабілі вучоныя-эколагі Іна Зеніна і Валер Дранчук разам з мастаком Пётрам Арлоўскім. Кніжка вытрымала два перавыданні, мае шмат добрых водгукаў педагогаў-дашкольнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў. Яны адзначаюць, што кніга мае выразны прыродаэтычны змест, вучыць дзетак любіць і заўважаць сваё. А зараз вы самастойна зможаце раздрукаваць размалёўкі для сваіх дзетак.
Калі ласка, пампуйце МАЛЯВАНКА


06.04.2009

У раздзеле «Дашкольнаму педагогу» плануецца змяшчаць сцэнары дзіцячых святаў, размалёўкі, гульні для маленькіх, а таксама іншыя распрацоўкі для заняткаў з дашкольнікамі.
Не забывайцеся, што якасць нашага сайту залежыць ад вашых матэрыялаў!
Чакаем новых паступленняў на info @nastaunik.eu.


05.04.2009


Запрашаем настаўнікаў, педагогаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, бацькоў, выхавальнікаў, а таксама настаўніцкія клубы, грамадскія агранізацыі і ініцыятыўныя групы, якія працуюць з вучнямі, настаўнікамі і мясцовай супольнасцю, прыняць удзел у конкурсе летніх адукацыйна-інфармацыйных праектаў.


Вітаюцца праекты, накiраваныя на грамадзянскую адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва. Перавагу будуць мець праекты, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці, досвед якіх можа быць карысны для калегаў, распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні, а таксама нізкабюджэтныя праекты.
Праекты могуць быць выкананыя ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі для навучэнцаў, калегаў, мясцовых жыхароў, краязнаўчыя праекты, распрацоўка аўтарскіх інавацыйных методык і г.д.

Для ўдзелу ў конкурсе запоўніце анкету-заяўку і дашліце яе на электронны адрас 2009leta@gmail.com да панядзелка 4 мая 2009 года! Пра вынікі конкурса Вам паведамяць у другой палове мая.


Агульнае палажэнне конкурсу:

– час правядзення праектаў 01.06.2009 – 30.09.2009;

– cправаздача па праекце павінна быць здадзена не пазней за 31 кастрычніка 2009 года;

– у праектах не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі, закупка тэхнікі, аплата валанцёрскай працы;



05.04.2009


Распрацоўка тэмы па інфарматыцы «Камп'ютэрныя прэзентацыі"

Сучасныя вучні маюць шмат магчымастей для набыцця разнастойных ведаў, але часта задаюць пытанне «а навошта?», не разумеюць, чаму яны павінны вывучаць менавіта ГЭТА, і менавіта такім чынам. Адсюль узнікаюць непаразуменні, канфлікты, стрэсавыя сітуацыі як для вучняў, так і для выкладчыкаў. Але ёсць пэўныя аб'ектыўныя фактары, карыстаючыся якімі можна зрабіць вучэбны працэс не руцінаю, а творчасцю. Гэта фактары, якія ўлічваюць і асабовыя здольнасьці кожнага, і псіхалагічныя асаблівасці, і патрэбы, і г. д.


Улічыць гэтыя фактары праз выкарыстанне элементаў модульнай, інтэгральнай і лічбава-арыентаванай тэхналогій на ўроках інфарматыкі прапануе настаўніца мінскай школы №17 Людміла Марціна


Спампаваць распрацоўку тэмы «Камп’ютэрныя прэзентацыі» (7 клас) (doc, 59 КБ)




Старонкі