Архіў навін
Праект распрацаваны настаўнікам школы №1 г. Паставы Ігарам Пракаповічам.
Скіраваны на вучняў сярэдніх класаў агульнаадукацыйных школ з мэтай азнаямлення іх з прыродна-гістарычнымі і сацыяльна-эканамічнымі асаблівасцямі той лакальнай прасторы, ў якой яны жывуць, фармаванню пачуцця патрыятызму і любові да радзімы, прыцягнення іх да актыўнай краязнаўчай дзейнасці па вывучэнню родных мясцін.
У межах праекта былі ўкладзеныя вучэбна-метадычныя комплексы па краязнаўстве Пастаўшчыны для вучняў розных класаў. Прапануем вашай увазе праграмы адпаведных курсаў:
Адукацыйны праект “Сістэма школьнага краязнаўства”
Праект распрацаваны настаўнікам школы №1 г. Паставы Ігарам Пракаповічам.
Скіраваны на вучняў сярэдніх класаў агульнаадукацыйных школ з мэтай азнаямлення іх з прыродна-гістарычнымі і сацыяльна-эканамічнымі асаблівасцямі той лакальнай прасторы, ў якой яны жывуць, фармаванню пачуцця патрыятызму і любові да радзімы, прыцягнення іх да актыўнай краязнаўчай дзейнасці па вывучэнню родных мясцін.
У межах праекта былі ўкладзеныя вучэбна-метадычныя комплексы па краязнаўстве Пастаўшчыны для вучняў розных класаў. Прапануем вашай увазе праграмы адпаведных курсаў:
6 клас – «Спадчына» (doc, 92 КБ)
Сшытак да курса «Спадчына» (doc, 288 КБ)
7 клас – «Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна» (doc, 115 КБ)
8–9 класы – «Чароўны край – Пастаўшчына» (doc, 100 КБ)
Праграма турыстычна-краязнаўчага гуртка (doc, 127 КБ)
Школа абароны правоў чалавека
Навучанне на тэму “Грамадcкія кампаніі і судовая абарона правоў чалавека” для прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці ладзіцца з 9 да12 красавіка ў Чарнігаве.
Арганізатары – Беларускі Хельсінскі Камітэт і Чарнігаўскі грамадскі камітэт абароны правоў чалавека.
У праграме школы лекцыі на наступныя тэмы: правы чалавека, дэмакратыя, дзеянні НДА ў абарону грамадзкіх інтарэсаў, нацыянальная судовая сістэма, практыка і асаблівасці працы, досвед развіцця дэмакратыі і правоў чалавека ва Украіне. У мерапрыемстве возьмуць удзел эксперты ўкраінскіх, беларускіх, дацкіх арганізацый, адбудзецца сустрэча з суддзямі Чэшскай Рэспублікі.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 31 сакавіка.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца на эл. адрас office@belhelcom.org. Рэкамендацыйныя лісты вітаюцца.
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Веснавое назіранне за птушкамі пачалося!
Гарадзенскае абласное аддзяленне АПБ запрашае ўсіх ахвотных на першую са штонядзельных экскурсій для назіранняў за птушкамі вакол Гародні.
У гэтую нядзелю, 15 сакавіка, разам з Дзянісам Табуновым (маб. +375 295 227236) з 10.00 (збор на апошнім прыпынку “КБМ” трал. №2 і 8) да 13.00, Вы зможаце паназіраць першых пералётных птушак у прыпойменным лесе каля Нёману і на навакольных сельгаспалетках, адзначыць пакуль не адляцеўшых паўночных гасцей ды добра правесці час разам з цікавымі людзьмі.
Для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў на час экскурсіі могуць быць выдадзеныя біноклі і вызначальнікі “Птушкі Еўропы” на беларускай мове – замаўляйце загадзя!
Апранацца на экскурсію трэба адпаведна зменнаму сакавіцкаму надвор’ю, не зашкодзіць узяць з сабой бутэброды і тэрмас з гарачым напоем.
Па ўсіх пытаннях звяртаецеся да Дзмітрыя Вінчэўскага па тэл. (МТС) +375 336 887589 або на e-mail: harrier@tut.by, або да Яўгена Сліжа (Вэлком) +375 447 270844.
Час і прыкладныя маршруты наступных экскурсій будуць загадзя абвяшчацца ў навінах на вэб-пляцоўцы http://www.newmediaworld.info/bird
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Запрашаем на сустрэчу, прысвечаную выкарыстанню музычных дыскаў у настаўніцкай дзейнасці.
Сустрэча з аўтарамі кнігі «222 альбомы беларускага року» для настаўнікаў пройдзе 15 сакавіка а 15.00 (нядзеля) ў сядзібе ТБМ па адрасу г. Мінск, вул. Румянцава, 13 (станцыя метро «Плошча Перамогі»).
Запрашаем Вас таксама ўзяць удзел у гэты дзень там жа у сядзібе ТБМ а 14.00 у агульнанацыянальнай дыктоўцы. Просім пацвердзіць свой удзел па тэл. (029) 649–08–88 або (029) 317–46–25.
Таксама просім Вас захоўваць праяздныя дакументы (альбо чэкі на паліва) для кампенсацыі за праезд (пры даездзе цягніком пажадана выкарыстанне вагонаў плацкарт).
Будзем радыя ўбачыць Вас на нашым мерапрыемстве і пачуць Вашыя меркаванні!
Беларуская музычная альтэрнатыва
АДУКАЦЫЙНАЯ ПАЕЗДКА Ў ЧЭХІЮ
Міжнароднае грамадcкае аб'яднанне «Грамадзянская Беларусь» у 2009 годзе ладзіць серыю адукацыйных паездак у Чэхію. Першая з іх будзе арыентавана на прадстаўнікоў беларускіх студэнцкіх арганізацый. Праграма паездкі ўключае: сустрэчы з прадстаўнікамі студэнцкага самакіравання, наведванне вышэйшых навучальных устаноў і азнаямленне з дзейнасцю студэнцкага самакіравання ў гэтых установах, сустрэчы з прадстаўнікамі розных студэнцкіх арганізацый.
Колькасць удзельнікаў: 5 чалавек.
Тэрмін праграмы: 20–25 красавіка 2009 года.
Нагадваем, што застаўся тыдзень(!), каб даслаць свае матэрыялы на конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка». Палажэнне аб конкурсе для тых, хто жадае атрымаць заслужаную узнагароду за плён сваёй нялёгкай і важнай працы, можна прачытаць на старонцы https://nastaunik.eu/news/nootebook2008 . А пабачыць і абмеркаваць дасланыя ўжо матэрыялы можна на старонцы https://nastaunik.eu/notebook2009/
Чым раней мы атрымаем матэрыялы, тым хутчэй іх можна будзе апрацаваць і размесціць на сайце.
З верай у бязмежны настаўніцкі талент і агульную справу!
Ваш Nastaunik.info
Лера Сом: Што чакае сёлетніх школьных выпускнікоў?
Грамадcкі рэдактар «Радыё Свабода» на гэтым тыдні" – настаўніца малявання полацкай школы №5 (а таксама пераможца мінулага конкурса «Ноўтбук для актыўнага настаўніка») Лера Сом.
– Як усё адбываецца насамрэч і што чакае сёлетніх школьных выпускнікоў?
– Прэзідэнцкая ўстаноўка: дзеці мусяць вучыць толькі першы і пяты параграфы, а не з першага па пяты цалкам!
Каб дзеці ды іхнія бацькі не паддаваліся паніцы праз тое, што сканчваць школу ды рыхтавацца да паступлення ў ВНУ даводзіцца ў паскораным тэмпе, негалосна загадана не ставіць нізкіх адзнак і не палохаць вучняў складанасцямі на іспытах.
Артыкул цалкам можна прачытаць на старонцы радыё Свабода
Барыс Клейн у Гродне
12 сакавіка ў Гродне адбудзецца прэзентацыя мемуараў Барыса Клейна “Недосказанное.Имена”.
Барыс Клейн – доктар гістарычных навук, прафесар, вядомы гарадзенскі гісторык, блізкі сябра Васіля Быкава і Аляксея Карпюка.
Ад пачатку 50-ых гадоў выкладаў на гістфаку гарадзенскага унівэрсытэту. Актыўна выступаў супраць знішчэньня помнікаў архітэктуры на Заходняй Беларусі. У сфэры ягоных навуковых інтарэсаў, перадусім, быў лёс паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, гісторыя Заходняй Беларусі.
Барыс Клейн з 1992 года жыве ў ЗША. Першы раздзел яго новай кнігі “Недосказанное” – гэта ўспаміны аб жыцці заходнебеларускай Гародні, партрэты сучаснікаў і сяброў – Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, Міхася Ткачова, Уладзіміра Барана (бацькі Аляксандра Мілінкевіча) ды інш.
Прэзентацыю будуць весці гарадзенскія навукоўцы Генадзь і Альбіна Семянчукі.
Пачатак прэзентацыі ў 18.30 па адрасе: Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).
Паводле http://ruh-u-hrodna.livejournal.com/
Настаўніца талькаўскай школы Наталля Ільініч прапануе вашай увазе артыкул “Сістэма краязнаўчай працы ў школе”, які можа быць цікавы настаўнікам, якія займаюцца краязнаўствам ці маладым калегам, якія яшчэ толькі збіраюцца пачаць гэтую справу ў сваёй школе. У артыкуле сістэматызаваны формы і метады вывучэння роднага краю, выхавання будучых грамадзян сродкамі краязнаўства. Усё апісанае апрабаванае аўтарам за час шматгадовай працы ў Талькаўскай школе.