Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
12.11.2015

13 лістапада 1915 года была ўтворана першая сталая беларуская школа ў Вільні. Гэтая дата як у міжваеннай Заходняй Беларусі, так і ў БССР у 1920-я святкавалася як Дзень беларускага школьніцтва.

10.11.2015

Намінацыя «Медыяпісьменная сям’я». Праект у рамках школьнага медыягуртка даслала Алена Панкратава, аршанская сярэдняя школа №20.

10.11.2015

Намінацыя «Медыяадукацыя па-за ўрокам». Праектную распрацоўку падарожнага даведніка даслалі Таццяна Войтка, Ларыса Валынец, смаргонская сярэдняя школа № 5.

09.11.2015

Пайшоў з жыцця баранавіцкі педагог, гісторык, краязнаўца Віктар Сырыца. Паплечнікі кажуць, што Баранавічы страцілі сябра і настаўніка, які мог аб’яднаць многіх.

09.11.2015

Намінацыя «Медыяадукацыя на ўроку». Распрацоўку перавернутага ўрока фізікі для 11 класса даслала Людмiла Каралёва, мінская гiмназiя № 192.

08.11.2015

Дыск, створаны з ініцыятывы бялыніцкага музыкі Юрыя Несцярэнкі, змяшчае 11 кампазіцый, якія прыдадуцца пры арганізацыі школьных святаў, канцэртаў, ранішнікаў.

07.11.2015

Намінацыя «Медыяадукацыя па-за ўрокам». Дапаможны матэрыял для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры даслаў Мікола Жуковіч, бярозаўская СШ №1.

06.11.2015

Найлепшым матэрыялам аб адукацыі конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газета 2015» названы артыкул Іны Хоміч. Другое месца – у Наталлі Тур, трэцяе – у Ганны Валадашчук.

04.11.2015

Ніхто са звольненых у апошнія гады з ГрДУ выкладчыкаў ні пра што не шкадуе. Былым калегам спачуваюць ды з большага прабачылі.

03.11.2015

Намінацыя «Медыяадукацыя па-за ўрокам». Сцэнар і прэзентацыю да інтэлектуальнай гульні для 6–11 класаў даслаў Аляксандр Гарны, варапаеўская сярэдняя школа.

Старонкі